з Марынкай. А ён гляня з-за плоту, а на двор — і ні бліско! Жац., Стаўб. р. Захварэў мой мужык, нейкая яму скула села ў горля. А пайшлі мы на хрэзьбіны, выпіў трошкі (яму ніяк ня трэба было піць, а ён выпіў), цягну-цягну дамоў, а ён а ні бліска. Раве, качаяцца па сьнягу. Аляхн., Маладз. р.
І НІ ЛЫСЫ. Прыкідваецца хто невінаватым, староннім, быццам нічога і не ведае. А Антон сьцішыўся ў куточку, сядзіць і ні лысы, а ўсе ш добро ведаюць, што гэто яго работа, што ён паламаў кветкі ў агароччыку. Гор., Стаўб. р. Ого, гэты Валяк атпора штуку й як ні лысы, і ў той бок ні гляня. Сав., Стаўб. р.
І ПЕЧКІ І ЛАЎКІ ў каго, дзе. Жыць у вельмі добрых адносінах з кім (часта бываць, раіцца і інш.). Ужо ў шваг'ра й печкі й лаўкі. Сюды дзяцей ні пускае, там будуць сядзець, на калечышчо тоё глядзець. Сав., Стаўб. р. Маня вельмі ш сышлася з Ганкаю. Там ужо й печкі й лаўкі. Жац., Стаўб. р. У нас печкі й лаўкі. Дахаты ні хоча. Казаў, начаваць будзя ў нас, а спаць ляжа з Эдзікам. Сав., Стаўб. р. Яна падала на развот, а наш раённы судзьдзя жыве, от ік я с суседам, зь яе маткі сястрою, у той бязьдзетухі й печкі й лаўкі. Нагаварылі тому Пісарчыку, і ён адразу задаволіў развот. От як! Там жа.
І РАДА І ПАРАДА. Жыць у добрых адносінах з кім, часта раіцца з кім, бываць у яго і інш. Ужо ў Петрусёвых і рада й парада. Бывало, Эдзік казаў: «Яна, мама, лепш за шваг'рам аддана, чым мне». Сав., Стаўб. р. Ужо й рада й парада ў свацеі — Франя пагадзілася сь свякроўю, учоро гуляла ў іх, ужо ўсё добро. Там жа. У міне ш радні ніякай. Хто быў — у Польшчу з'ехаў, за сьветам, хто памёр. Ужо с Фэльцікам і рада й парада. Адзін астаўсё. Там жа.
І СЛЕД (дух) ПРАСТЫЎ (застыў) каго. Знік, збег, няма нідзе. Глянуў у акно — стаяць тры зьвярэ, велькія, сытыя, харошыя, з доўгімі вушамі, напэўна, ласе. Выскачыў на двор, а іх і сьлет прастыў. Жыб., Дзятл. р. Рас нарвалася на дзікіх сьвінёў. Кабан тоўсты, сыты-сыты. Як згледзелі мяне, адно вухнулі, і сьлет прастыў. Бял., Лаг. р. Камісія некая важная прыехала: «Дзе брыгадзір, дзе брыгадзір?» А брыгадзіра і дух прастыў. Падг., Кар. р. Ото толькі што машына раўла, пакуль выскачыла і дух прастыў. Гр., Слуц. р. Пашла я зь Зінкай у ягады. Разьбіліся, гукала, гукала я, а яе і сьлет пра
78 👁