Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
зялёно ў галаве». А я кажу: «Калі ж яно будзе сьпець, калі сямнаццаць год яшчэ зялёно ў галаве». Сав., Стаўб. p. Што ты зь яе хочаш? Малая шчэ, у галаве зялёно. Жац., Стаўб. p. ЗЯМЛЮ (зямельку) ДЗЕРЦІ. Упасці ў адчай; гнеўна выказваць незадавальненне чым. На куцю, на сачэльнік якрас, забілі цёцю нашу й дзядзю* Ці помніця, што рабіласё? Дзеці землю дралі, крычалі, плакалі, a ці паднялі? Сав., Стаўб. p. Поля поварам работаіць, а тут адзін маскалёк зь ёю трошку знаіцца. А матка яго зямельку дзерыць, ня хочЬіць, каб браў. Дрэна так ісьці, калі бацькі ня хочуць, патраф тады маццы. Бяльм., Брас. p. ЗЯМЛЮ ПАРЫЦЬ. Гл. ПАРЫЦЬ ЗЯМЛЮ (косці). ЗЯМЛЮ РВАЦЬ (драць). Добра, хутка расці, лапушыцца (пра гародніну, бульбу i інш. культуры). Хто думаў, шо на Пытрусёвуй ныўцы выростуть гэтакы буракы! Там зроду болото було, шо ны ўлізты, а зарэ, ты бач, аж зэмлю рвуть буракі. ЗаточДраг. p. Пайдзі паглядзі, унучка, як хорашо варшаўка (гатунак бульбы) мая расьце, просто зямлю дзярэ. A якія кветачкі на картофлі, ідзі паглядзі. Сав., Стаўб. p. ЗЯМЛЯ НЕНАЕЖНАЯ. Непав., незадав. Вельмі скупы хто, хцівец (пра чалавека). От быў зямля ненаежная! Калі, ні дай бох, кароўка ці авечачка ступіць на яго полё (дзе ш ты заўсюды ўпільнуяш, у сусецтве жывучы), с калом ляціць: «Заб'ю!» Ac.t Стаўб. p. Фэля скупая вельмі, от скупая, скнараватая. Зямля нінаежная. Усё ёй мало, ўсё забрала п, кап прымела. Сав., Стаўб. p. ЗЯМЛЯ (яблыкамі) ПАХНЕ ка м у. Блізкі да смерці, адной нагой стаіць у магіле (пра слабога, нездаровага ці вельмі старога чалавека). Які ты жыцяль, калі зямля пахня табе, душа ні прымаець нічога. Ліцв., Карм. p. Прыходімо додому i расказваем, шчо німа воўкуў, шчо гэто можэ выдумалі, шчо воўкі ўкралі п'ять овэчок i нападал! на пастуха. На гэты наш разговор прыходіть Иван i кажэ: «Пуйдэм, хлопцы, зо мною на охоту i побачыте, застрэлім». Мы сталі смыятца: Иван був з тых людэй, шчо, як кажуть, ему земля яблыкамі пахне, старый, горбатэнькій. Бобр., Шн. р
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

забю, пять
5 👁
 ◀  / 321  ▶