Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
даваць гэтых старэйшых: дачку i таго, што ў Польшчы. Пр., Стаўб. p. Стараясься й купіць што, каб брытко ні было, i яды той колькі душа хоча, а каб мець, то трэба рабіць c усіх жыл, трэба ш старацца. Гор., Стаўб. p. 3 ЦЕЛА СПАСЦІ. Гл. СПАСЦІ 3 ЦЕЛА. 3 ЦЕМНАГА РАНА. Чуць свет, як толькі пачынае світаць. Як я адна, шмотаюся памаленьку, а як вы прыедзяце, дзесяць патоў зь мяне цячэ.- Устану c цёмнаго рана i дзень ні прысяду. Сав., Стаўб. p. Бацько панаваты быў, да работы ні вельмо, рабіў i агінаўся. А я ўстану с цёмнаго рана, копу жыта змалачу, пака бацька ўстаня. Там жа. ■ 3 (ад) ЦЯМНА ДА ЦЯМНА. Увесь светавы дзень, ад світання да змяркання. Вельмо ж бацько заядлы да работы быў, хватоў сь цямна да цямна. Няс., Навагр. р. Гэныя былі рабацягі, рабілі ад цямна да цямна, i на абед бягом i с абеду бягом. Бял., Лаг. р. Шша, што ведьма ш добры зяць, у дваццаць рас лепшы за дачку, робіць сь цямна да цямна. Сав., Стаўб. р. А мой жа недзя на рэчцы прападая сь цямна да цямна, рыбу ловіць на Немні. Тал., Стаўб. р. 'У пятровіцу пост, як сена косяць. На балоце паясі талакна с хлебам, зап'еш саладухаю i махаяш ат цямна да цямна. Трух., Кап. р. 3 ЦЯРПЕННЯ ВЬШСЦІ. Страціць спакойны, лагодны настрой, душэўную раўнавагу; раззлавацца на каго. Цешча нагрызе, наеварыцца, дак i цесьць сь цярпеньня выдзе. Сав., Стаўб. р. Лезя (на вяселлі) біцца, яго адвялі. А вот пашлі на танцы, ён зноў чэпіцца. А тады пашлі на прыпынаў аўтобуса, i там ў трэцьці рас прыстаў. Дак, паверыця, i бацько наш ужо вышаў сь цярпеньня да ў каўшэль, да ў каўшэль. Там жа. Дак Міхась вышаў сь цярпеньня да кажа: «Вы п, пане, не хадзілі, нам гэта сьцешка праз усю дзялку не патрэбна». Там жа. 3 ЧОРНАГА ХОДУ. Гл. ЧОРНЫМ ХОДАМ. ПРАЗ ЧОРНЫ ХОД. 3 ЯЗЫКА СХВАЦЩЬ. Памкнуцца расказаць пра што, але на гэту тэму пачынае ўжо гаварыць субяседнік. Толькі я хацела расказаць пра гэту шалэху, а ты ў мяне зь языка схваціла. Сав., Стаўб. р. Я табе сам хацеў сказаць пра гэто, але ты ў міне зь языка схваціў, то ўжо гавары ты. Жац., Стаўб. р. ЗЯЛЕНА У ГАЛАВЕ. Недасведчаны, наіўны (па маладосці). Старая кажа: «Мілянька, сямнаццаць год яшчэ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

запеш
6 👁
 ◀  / 321  ▶