ЗУБЫ ПАКАЗВАЦЬ. Гл. ПАКАЗВАЦЬ ЗУБЫ.
ЗУБЫ ПРАДАВАЦЬ. Дакор., непав. Смяяцца без асаблівай падставы. Пустыня нейкая, а не чалавек. Яму дзела гавары, а ён зубы прадае. Раўч., Пух. р. Хлопцы, знаяш, маладыя, папрыходзяць, выскаляюцца, і яна зь імі зубы прадае. Той цукерак, той пячэніну, а там і паўлітра... І замааталася на трыста рублёў. Пабыла месяц — на трыста замааталася. Марх., Стаўб. р.
ЗУБЫ СКАЛІЦЬ. Гл. СКАЛІЦЬ ЗУБЫ.
ЗУБЫ ТАЧЫЦЬ н а к а г о, н а ш т о. Гл. ТАЧЫЦЬ ЗУБЫ н а к а г о, н а ш т о.
З УМА СХОДЗІЦЬ. Гл. З УМА СЫЙСЦІ (сходзіць, тронуцца).
З УМА СЫЙСЦІ (сходзіць, тронуцца). Зрабіцца вар'ятам, звар'яцець. Даўней ажаніцца ці замуш пайсьці, гэта настаяшчая гора. Пакуль перанясеш усякія забабоны, з ума можна сыйсьці. Вар., Докш. р. Казала, што ўжо перажылі! Прыехалі на тую Нямешчыну, то з ума сходзілі — усё нізнаёмаё, жыць німа дзе, дождж ідзе, а нашы пажыткі мокнуць. Сав., Стаўб. р. Прыехаў да мяне маей сястры муш, кажыць: «Як ты жывеш адна?» А я кажу: «Браціц мой, дзе ж я адна? Са мной увесь сьвет разгаварываець, уся страна! Залезу на печ і слухаю. З ума сышоў бы, каб ні радзіва». Ульян., Сен. р. Альбэрця Мазурава была ў Вуглох посьля гэтай сьмерці, як яго пахаранілі, на другі дзень, дык расказвала, што бацька з ума тронуўся. Я ўжо ў яе пытаюся, дак а што ён робіць, гэты бацька, што ён з ума тронуўшыся? Кажа, ходзіць з адной хаты ў другую і зьбірая торбы. Сів., Вал. р. Паробок як показаў імэннае кольцо, шчо сын клаў батькові на той сьвіт, пан чуть з ума нэ сышоў. Аўсям., Стол. р.
З УСЯГО СВЕТУ х т о. Не тутэйшы, невядома адкуль, здалёк. Нека прайдаха з усё сьвету нявестка Цьвірчыхі. Нап'ецца, сама йграя, сама й сьпявая. Сав., Стаўб. р. Савоні таму называецца вёска, што насоваласё сюды са ўсяго сьвету людзей: і с Польшчы, і сваіх далёкіх, з другіх вёсак. Там жа. Даўней ціхо ў нас было, нікого ні на рэчцы, ні ў лесі. А ціпер на рэчцы людно, загараюць, а ўсё ні нашыя, нізнаёмыя, напрыягджалі с усяго сьвету: то жонка чыя, то муж жонкі, так што ні нашыя, бачу, людзі. Жац., Стаўб. р.
З УСІХ ЖЫЛ. Колькі ёсць сілы, моцы; ад душы, ад шчырага сэрца. Мама памагала з усіх жыл, памагала га-
94 👁