даваць гэтых старэйшых: дачку і таго, што ў Польшчы. Пр., Стаўб. р. Стараясься й купіць што, каб брытко ні было, і яды той колькі душа хоча, а каб мець, то трэба рабіць с усіх жыл, трэба ш старацца. Гор., Стаўб. р.
З ЦЕЛА СПАСЦІ. Гл. СПАСЦІ З ЦЕЛА.
З ЦЁМНАГА РАНА. Чуць свет, як толькі пачынае світаць. Як я адна, шмотаюся памаленьку, а як вы прыедзяце, дзесяць патоў зь мяне цячэ. Устану с цёмнаго рана і дзень ні прысяду. Сав., Стаўб. р. Бацько панаваты быў, да работы ні вельмо, рабіў і агінаўся. А я ўстану с цёмнаго рана, копу жыта змалачу, пака бацька ўстаня. Там жа.
З (ад) ЦЯМНА ДА ЦЯМНА. Увесь светавы дзень, ад світання да змяркання. Вельмо ж бацько заядлы да работы быў, хватоў сь цямна да цямна. Няс., Навагр. р. Гэныя былі рабацягі, рабілі ад цямна да цямна, і на абед бягом і с абеду бягом. Бял., Лаг. р. Піша, што вельма ш добры зяць, у дваццаць рас лепшы за дачку, робіць сь цямна да цямна. Сав., Стаўб. р. А мой жа недзя на рэчцы прападая сь цямна да цямна, рыбу ловіць на Немні. Гал., Стаўб. р. У пятровіцу пост, як сена косяць. На балоце паясі талакна с хлебам, зап'еш саладухаю і махаяш ат цямна да цямна. Трух., Кап. р.
З ЦЯРПЕННЯ ВЫЙСЦІ. Страціць спакойны, лагодны настрой, душэўную раўнавагу; раззлавацца на каго. Цешча нагрызе, насварыцца, дак і цесьць сь цярпеньня выдзе. Сав., Стаўб. р. Лезя (на вяселлі) біцца, яго адвялі. А вот пашлі на танцы, ён зноў чэпіцца. А тады пашлі на прыпынак аўтобуса, і там ў трэцьці рас прыстаў. Дак, паверыця, і бацько наш ужо вышаў сь цярпеньня да ў каўшэль, да ў каўшэль. Там жа. Дак Міхась вышаў сь цярпеньня да кажа: «Вы п, пане, не хадзілі, нам гэта сьцешка праз усю дзялку не патрэбна». Там жа.
З ЧОРНАГА ХОДУ. Гл. ЧОРНЫМ ХОДАМ. ПРАЗ ЧОРНЫ ХОД.
З ЯЗЫКА СХВАЦІЦЬ. Памкнуцца расказаць пра што, але на гэту тэму пачынае ўжо гаварыць субяседнік. Толькі я хацела расказаць пра гэту шалэху, а ты ў мяне зь языка схваціла. Сав., Стаўб. р. Я табе сам хацеў сказаць пра гэто, але ты ў міне зь языка схваціў, то ўжо гавары ты. Жац., Стаўб. р.
ЗЯЛЁНА Ў ГАЛАВЕ. Недасведчаны, наіўны (па маладосці). Старая кажа: «Мілянька, сямнаццаць год яшчэ
85 👁