Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
мант. А лён! Лён даглядывалі даўней, ухаджывалі за ім. Семя, бывало, як завязеш чыстае, адборнае ў Венец (у Івянец), з рук рвуць. Пр., Стаўб. р. Была ў Міры на кірмашы, думала якіх парку параеят купіць, дык дзе там! Купцоў много, а параеят мало, з рук рвуць тыя парасята. Сав., Стаўб. р. У гэтум году цыбуля ў людзей пагніла, дак калі хто на базары продае, з рук рвуць. Садзіць трэба, а цыбулі німа. Там жа. Руп трыццаць плёначка цыбулі маленькая. Я гэдакую цыбулю выкідаю, а на базары за яе б'юцца, з рук рвуць. Там жа. Вельмі ш падабаяцца мне ваша капа. У нас за такую капу даюць дваццаць рублёў, з рук рвуць, адно пакажы. Там жа. 3 СВАЕЙ КІШЭНІ. 3 СВАЙГО КІШАНЯ. За свае грошы, з уласных сродкаў. Адзін стораш на целявізар пашоў, а другі прайшоў у другі кароўнік. йрышлі зладзеі й цяля ўкралі. йраўленьнё за кошт старажоў аднесло, кажды вылажыў c сваёй кішэні па дваццаць рублёў. Сав., Стаўб. p. Хітры гэты Вацік, выпіць хоча, але кап ні c сваёй кішэні, кап нехто паставіў. Гор., Стаўб. p. 3 СІЛ ДАЦЦА. Аслабець, змучыцца, напрацавацца, выбіцца з сіл. Рука апухла, чырвоная ружа, рука па локці спухла. Тры стрыжні такія сядзелі, бэмбалі панапухалі. Ото мэнчылася, c сіл далася саўсім. Рука зрабілася тонкая, адно костачкі. Сав., Стаўб, p. Так дадзело («адакучыла), так далася c сіл, што хоць кладзіся. А хто ш картофлі пакапая мне. Там жа. Hi магу нешто, галава кружыцца, вот-вот упаду. Так с сіл далася, штФ ні вытрымаць, ні выжыць. Гор., Стаўб. р. 3 СОРАМУ ЗГАРЭЦЬ. ВОЧЫ ГАРАЦЬ 3 СОР.АМУ. Сорамна. Ото нідаўна стаімо зь Нінаю Кудзёлкаваю, жупім. Патходзіць паштальёнка, дастае ёй пісьмо й мне. Тая маці рада, у пісьме газета, спатаграфаваны іх Коля каля танка, i камандзір бацьком падзяку прыслаў за добро (добрага) сына. А мне з сораму згарэць за свайго. Здаровы, малады, дак праб гарэлку ў цюрму сеў. Гр., Слуц. р. Цётка сабрала людзей поўну вуліцу, сварыцца. Вочы гараць с сораму, брытка, німа дзе дзецца, зло на тую цётку. Там жа. ЗУБАМІ ЗВАНЩЬ. Асудж. Многа гаварыць, гаварыць пустое, балбатаць, пляткарыць, пустасловіць. Ах ты, чортава патаскуха! Паляцела па вуліцы зубамі званіць, языком мянціць, кап ён табе высах. Думаіш так i павераць табе! Хож., Маладз. р. в Зак. 487 из
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бюцца
7 👁
 ◀  / 321  ▶