Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
йсьці ш з голымі рукамі. Сав., Стаўб. p. Каб ехаць у тую Польши, много дзялоў. Трэба йсьці ў сельсавет— рас, сфатаграфіравацца — два, анкеты запоўніць — тры. А гэто ж усё грошы. А c пустымі ж рукамі ні паедзяш, трэба ж нешто купіць, c пустымі рукамі ехаць ні выпа- дая. Там жа. ЗРАБІЦЦА ЯК ПЕЧ. Асудж. Распаўнець, зрабіцца тоўстым, сытым. Сама зрабілася як печ, у дзверы не ўлезя. Сав., Стаўб. p. Іваніха зрабілася як печ, тоўста-тоўста, ногі тыя страх глядзедь. Там жа. Эдзікава жонка зрабілася як печ, такая спраўная стала, а ён худы як ражон. Жац., Стаўб. p. Логінава справіласа, зрабіласа як печ. Маці тут нешта захварэла, дак яна прыягджала. Хароша, поўна така. Гр., Слуц. p. ЗРАБІЦЬ Б АРАДУ. НАРАБІЦЬ БАРОДАУ. 1. Заблытаць ніткі. Трымай добро-, буду разбэрсваць. Зрабіў вот бараду, цяпер разьбірай па нітаццы. Сав., Стаўб. p. Папрасіла Янку, кап патрымала маточак, а яна спусьціyia мне й сьмяецца. Зрабіла бараду, а ты, бабуня, сядзі, разолытвай. Там жа. 2. Пакідаць няскошанай траву ў пракосе. У цябе ш — вунь паглядзі — ззаду расьце! HaрабІў бародаў — аш брытко глядзець. Гор., Стаўб. p. Наш Эдзік некалі не касіў, a брыў, а гэто як яны косяць? Caб'юць, саб'юць трохі, наробяць бародаў, абы ні стаяла трава тая. Сав., Стаўб. p. ЗРАБІЦЬ 3 МУХІ СЛАНА. Гл. 3 МУХІ СЛАНА ЗРАБІЦЬ. ЗРАБІЦЬ КАПЦЫ к а м у. Паграж. Забіць. Ото надаела, хай бох крыя. Прыпыніся трохі, а то як дам, капцы табе зраблю! Сав., Стаўб. j). Юзік як падляцеў, як даў гэтаму цяляці, думала, зробіць капцы яму,— такі злосны быў нешто. Жац., Стаўб., р. Я думала, ты яму (кабану) капцы зрабіў. Гэто ш гэтак смальнуў! Ас., Стаўб. р. ЗРАБІЦБ ЛАСКУ. Гл. ЛАСКУ ДАЦЬ (зрабіць). ЗРАБІЦЬ ШКОДУ к а му. Гл. НАРАБЩЬ ШКОДЫ к а м у. 3 РУК ВАЛІЦЦА ш т о. Гл. ВАЛ ИЩА 3 РУК ш т о. 3 РУК НА РУКГ Непасрэдна каму, ад аднаго да другога (аддаваць, здаваць). Я хотів граніцу пэрэйты, в Совэцкый Союз хотів пэрэйты, а мэнэ задэржалы. 3 рук на рук пэрэдавалы поліцыі польскоі, пока в Лунін, в наш посторунок нэ прывэлы. Вульк.-Т, Лун. р. 3 РУК РВАЦЬ. Расхопліваць мігам, раскупіць умо
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

caбюць, разблытвай, сабюць
7 👁
 ◀  / 321  ▶