Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
ЗУБ ВАСТРЫЦЬ на што. Гл. ТАЧЫЦЬ (вастрыць) ЗУБЫ (зуб) на к а го, на што. Знач. 2. ЗУБ ГАРЫЦЬ н а к а г о, н а шт о. Мець жаданне набыць што, імкнуцда авалодаць чым, кім. Ой, якая харошая дзеўчына Ясёнкава! Я сёньня яе бачыў. Проста зуб гарыць на яе, трэба як падмазвацца. Міл., Мает. р. У Miне зуб гарыць на гэто лошко, як гэто будзя купіць. Можа ты мне дасі трохі грошай? Сав., Стаўб. р. Даўно зуб гарыць у міне на АнТосяву хату, каб былі грошы, купіла б i ўсё. Жац., Стаўб. р. ЗУБ ЗУБА ПАГАНЯЕ. Дрыжма дрыжаць (ад холаду). Халадаўня ў хаце, ў печы ні паляць, некалькі тарфІн у стаячок кінуць, зуб зуба паганяе. Пр., Стаўб. р. ЗУБ НА ЗУБ НЕ ПАПАДАЕ. Дрыжма дрыжаць (ад ў холаду). На дварэ холадно, а я лёхко адзета, зуб на зуб ні пападая. Сав,, Стаўб. р. Зьмерзла, ііакуль дабралася с тых Стоўпцаў. А вецяр, а марос, што ні вытрымаць. Палезу на печ, трохі адагрэюся, бо зуб на зуб ні пападая. Там жа. У хаця гэдак ужо холадна, што зуб на зуб ні пападаець. Муц., Мядз. р. ЗУБЫ ЗАГАВОРВАЦЬ д а м у. Гл. ЗАГАВОРВАЦЬ ЗУБЫ к а му. ЗУБЫ З 'ЕСЦІ на ч ым. Мець вялікі вопыт у якой рабоце, справе. Ты хочаш з Раінай справіцца (лён слаць). Яна ўжо зубы зьела свае i трое робленых на гэтым дзеле. Б ял., Лаг. р. Папрасіла Юзіка Манінаго сьвіню закалоць. Ото спрытно ў яго выходзіць: во як табе кажу, парэзаў сало, пасек мясо, злажыў, злажыў — i гатово. Чалавек зубы зьеў на гэтум! Сав., Стаўб. p. Дзіво, што Шашко ўмея! Ён жа быў калхозным садаводам, ён табе любую яблыньку, любую вішаньку ўшчэпіць, чалавек мае вялікую\;практыку, зубы зьеў на гэтум. Там жа. ЗУБЫ НА П АЛ ПДУ (палажыць). Цярпець галечу, голад; адмаўляць сабе ў самым неабходным. Былі гады,што жылосё нічого, а было й так, што хоць зубы на паліцу. Сав., Стаўб. р. Як прыдзя вясна, хоць зубы на паліцу, жмені мукі ў хаці ні было. А цяпер сала ні ядуць. Вот жыцё настало! Там жа. Пакуль аставалася трохі грошай, куплялі хлеп, а потым хоць зубы на паліцу, такая жытка была. Кущ., Кл. p. Послала ёму Онтося трысто рублёў, а вун прокрутыв іх за дэсэть днів, а тэпэра зубы на польщу хай кладэ, бо матка нэ в сылах булын посылаты. Вел., Пін. р
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
24 👁
 ◀  / 321  ▶