люць. Давай, думаю, і я закалю. А ціпер мясо порціцца, ні знаю, што рабіць зь ім. Сав., Стаўб. р.
З (ад) ПЕРШЫХ ПЕЎНЯЎ. Вельмі рана, на досвітку. Цяпер бакі за ноч адлежыш, а калісь сь першых пеўняў ток стогне ад бацькаваго цэпу, за досьвітак чатэры пасады саб'е. Трух., Кап. р. Устаюць, бувала, ўсе ат першых пеўніў (часоў жа ні было ні ў кога), і як патпіряжісься ат першых пеўніў да цёмнага ні прісядзіш і ні прістаніш, а кусок хлеба баісься зьесьць. Раб., Слаўгар. р. Нінка вот рано ўстае, яшчэ сь першых пеўняў. Яшчэ нідзе нікого, усе само сьпяць, а ў яе ўжо гарыць сьвет. Веч., Стаўб. р.
З ПРАЦЫ РУК. Выключна за сродкі, атрыманыя за сваю працу. Кап пані паглядзела, што ў Варусі робіцца! Якая хата! А што ў хаці! Хату паставіла с працы рук, ставіла для дзяцей. Сав., Стаўб. р. Я ўсё жыцё пражыла с працы рук, колькі гора перанесла, што ні выказаць. Там жа. Так цяпер жыве чалавек, што аш дзіво бярэ. Есьць што хоча, адзяецца як хоча, у хаці ўсё шамрыць, так хорашо, і ўсё с працы рук. Што за жыцё настало. Жац., Стаўб. р.
З ПУСТОГА Ў ПАРОЖНЯЕ ПЕРАСЫПАЦЬ. Гл. ПЕРАЛІВАЦЬ (малоць, пераганяць, перасыпаць) З ПУСТОГА Ў ПАРОЖНЯЕ.
З ПУСТОЕ Ў ПАРОЖНЯЕ ПЕРАГАНЯЦЬ. Гл. ПЕРАЛІВАЦЬ (малоць, пераганяць, перасыпаць) З ПУСТОГА Ў ПАРОЖНЯЕ.
З ПУСТЫМІ (голымі) РУКАМІ. Без гасцінца, падарунка; без нічога, так. Прыйдзі к людзям с пустымі рукамі да й сьвяці ачыма. Вяліч., Сал. р. Дачка ў Мінск ехала, с пустымі рукамі ня выправіш. Сав., Стаўб. р. Мар'я Цівіньська вечар робіць, хлопца ў вармію атпраўляя. Наззывала людзей на дванаццаць сталоў, ужэ тыдзянь гатовяцца. І кожны ш, хто йдзе, то ні с пустымі рукамі — абізацельна паўлітру віна нясе. Гэта як закон, паўлітру віна. Гр., Слуц. р. Як гэто ты паедзяш з голымі рукамі? Німа чаго такого даць табе, хоць вішаняк сухіх ці хоць маку вазьмі ўнукам. Сав., Стаўб. р. Жарты, і яна, й ты с пустымі рукамі ніколі не прыяжджалі. Здурылі старую прысмакамі, любіць залесьці на печ і зьесьці што смашнінькаё. Там жа. Як ты пойдзяш (на вяселле) з голымі рукамі, брыдко. Жац., Стаўб. р. Як будзіш там у магазіні, купі ты мне, сынок, якую паўлітру, не
94 👁