Старонка 111
◀ / 321 ▶
З-ПАД ЗЯМЛІ ДАСТАЦЬ што. Гл. ДАСТАЦЬ (выкапаць) З-ПАД ЗЯМЛІ што. З-ПАД ІГОЛКІ. Гл. З (з-пад) ІГОЛАЧКІ (іголкі). З-ПАД (самага, саменькага) НОСА. З самай блізкай адлегласці. Адаб'е нехта дзеўчыну з-пад носа, хай кусае тады сябе за локаць. Падг., Кар. р. Ні ўмею я зьбіраць грыбоў: іду, йду, ніводнаго ні бачу, а некі хлопчык у мяне с-пат самаго носа некалькі баравічкоў сарваў. Гор., Стаўб. р. Учоро араў кала лесу на трактары. Бачу — заяц ляжыць. Зьлес гэто я с трактара, падышоў, а ён сядзіць. Я гэто хацеў яго злавіць, а ён калі скочыць да ходу, с-пат самаго носа ўцёк. Сав., Стаўб. р. Хадзілі с Паўлюком на возяра яйца качыныя зьбіраць. Лазіў я з купіны на купіну, абмачыўса. І натрапіў бы, але ён першы ўбачыў гняздо, с-пат саменькаго носа ў мяне пабраў. Гр., Слуц. р. З-ПАД СУЧКІ ЯЙЦО ЎКРАСЦІ. Захапл. Пра хітрага, вёрткага чалавека з адчайна-зухаватымі выхадкамі. Ото дзеўка, ото хват, ні дай бох! С-пат сучкі яйцо ўкрадзе, і тая не зварухнецца. Хож. Маладз. р. Вот хлопчык! І ў каго ён удаўся, с пат сучкі яйца пакрадзе, і ўсё яму сыдзя. Кав., Старадар. р. З-ПАД ЯШЧАРКІ ПАДАСТАВАЦЬ ЯЙЦА. Незадав. Пра чалавека, не зусім спрытнага ў працы, але вельмі дасціпнага ў якой іншай справе. У яе рукі ні ходзяць, як у капача якога, а ўпраўная, с-пат яшчаркі падастае ўсе яйца. Кай., Кар. р. З ПАНТАЛЫКУ ЗБІЦЬ каго. Уздзейнічаючы пэўным чынам, схіліць каго змяніць паводзіны ў горшы бок; разгубіцца, заблытацца ў якой-небудзь справе, думках. Так шкадую, што за Колю ні пашла. Мяне мама с панталыку зьбіла, як настала, як настала — і адгаварыла. Гр., Слуц. р. Шыбайлікавае Ульяны тая меньша вучыласа недзя ў Адэся. Кончыла і ўстроіласа ў Слуцку на скоруў (хуткай дапамозе), па вызавах езьдзіць. Прыехала да аднае жанчыны, а яе брат быў доктар. Ото з налёту ўлюбіўса, і запісаліса. Я не бачыла, але казалі, здаровы, тоўсты, высокі. Сталі сьмяяцца, каго ты ўзяў, нека, як кот, маленька, крывая, і зьбілі с панталыку. Разьвёўся. Мо два месяцы пажылі. Там жа. Сьціхні, ні зьбівай міне с панталыку, дай палічыць самой. Жац., Стаўб. р. Міне суседзі с панталыку зьбілі. Я думала адно прадаць, а другоё закалоць. Аж бачу — ўсе ко
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
88 👁
◀ / 321 ▶