йсьці ш з голымі рукамі. Сав., Стаўб. р. Каб ехаць у тую Польшч, много дзялоў. Трэба йсьці ў сельсавет — рас, сфатаграфіравацца — два, анкеты запоўніць — тры. А гэто ж усё грошы. А с пустымі ж рукамі ні паедзяш, трэба ж нешто купіць, с пустымі рукамі ехаць ні выпадая. Там жа.
ЗРАБІЦЦА ЯК ПЕЧ. Асудж. Распаўнець, зрабіцца тоўстым, сытым. Сама зрабілася як печ, у дзверы не ўлезя. Сав., Стаўб. р. Іваніха зрабілася як печ, тоўста-тоўста, ногі тыя страх глядзець. Там жа. Эдзікава жонка зрабілася як печ, такая спраўная стала, а ён худы як ражон. Жац., Стаўб. р. Логінава справіласа, зрабіласа як печ. Маці тут нешта захварэла, дак яна прыягджала. Хароша, поўна така. Гр., Слуц. р.
ЗРАБІЦЬ БАРАДУ. НАРАБІЦЬ БАРОДАЎ. 1. Заблытаць ніткі. Трымай добро, буду разбэрсваць. Зрабіў вот бараду, цяпер разьбірай па нітаццы. Сав., Стаўб. р. Папрасіла Янку, кап патрымала маточак, а яна спусьціла мне й сьмяецца. Зрабіла бараду, а ты, бабуня, сядзі, разблытвай. Там жа. 2. Пакідаць няскошаный траву ў пракосе. У цябе ш — вунь паглядзі — ззаду расьце! Нарабіў бародаў — аш брытко глядзець. Гор., Стаўб. р. Наш Эдзік некалі не касіў, а брыў, а гэто як яны косяць? Саб'юць, саб'юць трохі, наробяць бародаў, абы ні стаяла трава тая. Сав., Стаўб. р.
ЗРАБІЦЬ З МУХІ СЛАНА. Гл. З МУХІ СЛАНА ЗРАБІЦЬ.
ЗРАБІЦЬ КАПЦЫ к а м у. Паграж. Забіць. Ото надаела, хай бох крыя. Прыпыніся трохі, а то як дам, капцы табе зраблю! Сав., Стаўб. р. Юзік як падляцеў, як даў гэтаму цяляці, думала, зробіць капцы яму,— такі злосны быў нешто. Жац., Стаўб., р. Я думала, ты яму (кабану) капцы зрабіў. Гэто ш гэтак смальнуў! Ас., Стаўб. р.
ЗРАБІЦЬ ЛАСКУ. Гл. ЛАСКУ ДАЦЬ (зрабіць).
ЗРАБІЦЬ ШКОДУ к а м у. Гл. НАРАБІЦЬ ШКОДЫ к а м у.
З РУК ВАЛІЦЦА ш т о. Гл. ВАЛІЦЦА З РУК ш т о.
З РУК НА РУКІ. Непасрэдна каму, ад аднаго да другога (аддаваць, здаваць). Я хотів граніцу пэрэйты, в Совэцкый Союз хотів пэрэйты, а мэнэ задэржалы. З рук на рук пэрэдавалы поліцыі польскоі, пока в Лунін, в наш посторунок нэ прывэлы. Вульк.-І., Лун. р.
З РУК РВАЦЬ. Расхопліваць мігам, раскупіць умо
97 👁