з двара цьвічкоў, завесікі некія, шкелды i кажа: «Паглядзі, бабуня, во што я знайшоў!» «Ах ты,— кажу,— унучак, гэто ш ты залес у яшчык, паразграбаў, паразграбаў там усё на сьвеці i хвалісься. Знайшоў тапор пад лаваю. Зараз жа пазьбірай усё, кап ні валяласё па хаці». Сав., Стаўб. p. ЗНАЙСЦІ ХАМУТ НА ШЫЮ. Гл. НАЛАЖЫЦЬ (знайсці) ХАМУТ НА ШЫЮ. ЗНАЦЦА НА РЭЧАХ. Добра ведаць што, разбірацца ў чым. Гэта цётка знаяцца на рэчах. Бач, кажа, ні буду кавы піць, бо сэрцу нідобро. Сав., Стаўб. p. Ты ўжо вялікі хлопчык, то трэба трохі знацца на рэчах. Лезяш у самую багну, утопісься там, хто цібе аттуль выцягня. Hi лесь. Жац., Стаўб. p. Хоць ты й гарацкі, a знаясься на рэчах. Самыя лепшыя яблыкі паабіраў, паабіраў сабе ў мяшок. Там жа. ЗНАЦЬ ХАДЫ-ВЫХАДЫ. Гл. ВЕДАЦЬ (знаць) ХАДЫ-ВЫХАДЫ. ЗНІМАЦЬ ПРАКТЫКУ. Практыкавацца, рабіць што па пробу. Надумалася с сырых вішань кампот паставіць. Гэто ш мне Г'оцкая патказала. Вот зьніму практыку, калі ўдасца,— буду кажды гот рабіць. Сав., Стаўб. p. Наш аграном ўсё зьнімая практыку — то лубін сея, а праз год — пшаніцу, потым абратно лубін, але ўжо садзядь картофлі. Жац., Стаўб. p. 3 НОСА. Абыякав. 3 кожнага, з аднаго чалавека Дбраць, плаціць i інш.). Інны рас i вып'е за кампанію. Во калі-та сабралі з носа па траяку i прагулялі. Давала рубля, дак мала, што я з рублём буду рабіць, мало. Дай траяка. Пр., Стаўб. р. У нас ціпер некая завядзёнка. Вот на полі ўсе робім. I нехто скажа, што ён імяніньнік. Усе — па рублю з носа, а гэты імяніньнік тры i ў магазін. Прынясуць віна, вып'юць i робяць даляй. Сав., Стаўб. р. 3 НОСАМ ЗАСТАЦЦА. Гл. ЗАСТАЦЦА 3 НОСАМ. ЗНОСУ НЯМА чаму. Моцнае, даўгавечнае, дыхтоўнае што (адзенне, абутак i інш.). Цяпер некая мацёра ні такая, як была раней; То было, пашыяш спадніцу ш чортавай кожы, дык зносу ёй німа. Кав., Старадар. р. Ясь тую камізэльку гадоў дзесяць насіў, зносу ёй ні было. Гор., Стаўб. р. Дзівяцца, чаму даўней доўго насіласё. Бо шкадавалі насіць. Рас у гот зложыць ці адзеня што, а то ляжыць. То дзіво што зносу ні было! Зал., Стаўб. р
Дадатковыя словы
выпе, выпюць, гоцкая
9 👁