Стаўб.р. Юзэфін Косьцік — злосьці поўныя косьці. Як буркня, то й гаварыць німа чаго зь ім. Жац., Стаўб. p. ЗЛОСЦЬ СПАГНАЦЬ на кім. Гл. СПАГНАЦЬ (сарваць) ЗЛОСЦЬ на кім. 3 МАЗАЛЯ. Выключна на сродкі, атрыманыя за сваю працу (жыць, зарабідь, мець i інш.). Як маці торбу сала наложыць, напакуя мяса, масла, дак i ён герой. A папробуй з мазаля зарабі такую торбу-, колькі ўкалываць трэба. Ульян., Сен. p. Даўней з мазаля жылі людзі: аралі, гной выкідалі, касілі, малацілі. Наробісься, бывало, ні рук ні нох ні чуяш. Сав., Стаўб. p. Выгадавалі мы кабылу — маладая, чацьвёрты гот быў, справілі калёса на жалезным хаду, набадры купілі, A ўсё ш гэта запрацаванае, з мазаля. Атступалі палякі i бацьку пагналі ў абос, a тагды зьбілі, адабралі кабылу, калёса, вупраш — ідзе бацька с палкаю. От як! Гp., Слуц. p. 3 МАПЫ ВЫКАСАВАЦЬ. Гл. ВЫКАСАВАЦЬ 3 МАЛЫ. 3 МУХІ СЛАНА ЗРАБЩЬ. Модна пераболыныць што, надаць вялікае значэнне чаму. Учора шукалі аднаго салдата, а сягоньня ўжо дзесант, а заўтра ўжо чорт ведае што — з мухі слана зробяць. Бял., Лаг. р. Пілі, пілі, а. потым давялі яго, што грабянуў жонку на дзіван. А зрабілі з мухі слана — кажуць, што з нажом да яе кідаўся i с хаты выганяў. Кунц., Кл. р. Прадала я сьвінку — от так сабе — пудзікаў зь дзесядь. А ўжо погаласка пашла, што азаладілася, тысяч набрала. Зрабілі з мухі слана. Плятуць языкамі людзі. Сав., Стаўб. p.. ЗМЯНЯЦЬ БЫКА НА ІНДЫКА. Іран., незадав. Ашукацца, пралічыцца ў чым. Сусет учоро завёў на базар сваю карову, да гэдыкую бубу, а прывёў маладую некую пстрычку, вым'я ні відаць. Зьмяняў быка на індыка. Сав., Стаўб. р. Нашто ш ты зь ёю памянялася? Такая лялячка была харошая, а ты аддала, замянілася на гэтую машыну. Зьмяняла быка на індыка. Гор., Стаўб. р. ЗНАЙСЦІ НОГІ. Пачаць хадзіць, стаць на ўласныя' ногі (пра дзяцей). А матка боска! Як ён (унучак) змардуя міне за цэлы дзень. Здаецца, кап знайшоў хуччэй ногі, мо ляхчэй было п. Остр., Мает. р. ЗНАЙСЦІ ТАПОР ПАД ЛАВАЮ. Дакор. Адшукаць што, калі яно тут жа, пад рукамі знаходзіцца ў вядомым усім месцы. Я й бес цібе ведаў, што вясло ў кусьце, знайшоў тапор пад лаваю. Раўч., Пух. р. Міша прынёс
Дадатковыя словы
бўбу, вымя
13 👁