ПАД ЗЯМЛІ ДАСТАЦЬ што. Гл. ДАСТАЦЬ (выкапаць) 3-ПАД ЗЯМЛІ ш то. 3-ПАД ІГОЛКІ. Гл. 3 (з-пад) ІГОЛАЧКІ (іголкі). 3-ПАД (самага, саменькага) НОСА.-3 самай блізкай адлегласці. Адаб'е нехта дзеўчыну з-пад носа, хай кусае тады сябе за локаць. ІІадг., Кар. p. Hi ўмею я зьбіраць грыбоў: іду, йду, ніводнаго ні бачу, a некі хлопчык у мяне с-пат самаго носа некалькі баравічкоў сарваў. Гор., Стаўб. p. Учоро араў кала лесу на трактары. Бачу -—заяц ляжыць. Зьлес гэто я c трактара, пады- ' шоў, a ён сядзіць. Я гэто хацеў яго злавіць, a ён калі скочыць да ходу, с-пат самаго носа ўцёк. Сав., Стаўб. p. Хадзілі c Паўлюком на возяра яйца качыныя зьбіраць. Лазіў я з купіны на купіну, абмачыўсд. I натрапіў бы, але ён першы ўбачыў гняздо, с-пат саменькаго носа ў мяне пабраў. Гр., Слуц. p. 3-ПАД СУЧКІ ЯЙЦО УКРАСЦІ. Захап'л. Пра хітрага, вёрткага чалавека з адчайна-зухаватымі выхадкамі. Ото дзеўка, ото хват, ні дай бох! С-пат сучкі яйцо ўкрадзе, i тая не зварухнецца. Хож. Маладз. p. Вот хлопчык! I ў каш ён удаўся, с пат сучкі яйца пакрадзе, i ўсё яму ў сыдзя. Кае., Старадар. р. 3-ПАД ЯШЧАРКІ ПА ДАСТ АВ АЦЬ ЯЙЦА. Незадав. Пра чалавека, не зусім спрытнага ў працы, але вельмі дасціпнага ў якри іншай справе. У яе рукі ні ходзяць, як у капача якога, а ўпраўная, с-пат яшчаркі падастае ўсе яйца. Кай., Кар. р. 3 ПАНТАЛЫКУ ЗБЩ Ь к а го. Уздзейнічаючы пэўным чынам, схіліць каго змяніць паводзіны ў горшы бок; разгубіцца, заблытацца ў якой-небудзь справе, думках. Так шкадую, што за Колю ні пашла. Мяне мама с панталыку зьбіла, -як настала, як настала — i адгаварыла. Гр., Слуц. р. Шыбайлікавае Ульяны тая менына вучыласа недзя ў Адэся. Кончыла i ўстроіласа ў Слуцку на скоруў (хуткай дапамозе), па вызавах езьдзіць. Прыехала да аднае жанчыны, а яе брат быў доктар. Ото з налёту ўлюбіўса, i запісаліса. Я не бачыла, але казалі, здаровы, тоўсты, высокі. Сталі сьмяяцца, каго ты ўзяў, нека, як кот, маленька, крывая, i зьбілі с панталыку. Разьвёўся. Мо два месяцы пажылі, Там жа. Сьціхні, ні зьбівай міне с панталыку, дай палічыць самой. Жац., Стаўб. р. Міне суседзі с панталыку зьбілі. Я думала адно прадаць, а другоё закалоць. Аж бачу — ўсе ко
Дадатковыя словы
адабе, захапл, якрй
7 👁