Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
А матка зьбіла мяне на чорны яблык. Зал., Вал. р. Цэлаю нідзелю праліжаў дома, так зьбілі мяне! Матка плачыць, щкрда ей, щто міне так сьсінілі, на. горкае яблыка зьбілі. Слав., Талая, р. Паліцай прыкладам мне па сьпіні рас, другі! Як 'стаў біць — зьбіў. на горкі яблык, кроў пашла. Ульян., Сен. р. ; ' ЗБЩ Ь НА ПОРХАУКУ к а го. Бязлітасна збіць каго, модна надаваць каму. Як нап'ецца, сам ні ведая, дзе што паложа. Тады я усё, бедная, вінавата, саб'е мяне на порхаўку на чорную. Аляхн., Маладз. р. ЗБЩ Ь РОП ка му. Гл. ПАЗБІВАЦЬ (збіць) РОГІ к а м у. ЗБЩ Ь ЦАНУ. Даваць меней, чым просядь, таргавацца. Была ўчоро ў Міры на базары, купіла парку парасятак. Купцоў а купцоў! Праўда, i парасят много, але купцоў болЯй. Парасятка дарагія. Трохі зьбілі дану, але ўсё роўно дораго. Сав., Стаўб. р. Памідоры дарагія ў гэтум годзі. Добро, што падвезьлі на калхознуй машыні, то зьбілі цану гэтым, што на прылаўках продаюць, а Та К бы ні купіла. Там жа. 3 ч ы й г о БОКУ КІШЭНЯ ПАРВАЛАСЯ. Асудж. Цішком зрабіць непрыемнасць, подласць каму. Гэта ш раней жыда кала нас сусетка. Пахвапістая баба, ні ш чым ні разьмінецца. Чужое схваця, як yci роўна сваё. Прыгледзілася ёй адна мая курыца. Лічу ўвечара — німашыка. Мне й цгокнула, што гэта зь яе боку кішани парвалася, але нічога ёй ні кажу.' Думаю, праверу. Гран., Маладз. p. 3 БОЛЬШАГА. Крыху, абы як. Як возьмя месьді хату, то ні вельмо. От з болынаго трохі падграбе i бягом на рэчку. Сав., Стаўб. p. Ты, ўнучка, от трохі, з болыпаго, ўсё роўно будзям мыць (падлогу). Там жа. Астрыгла авечкі. Да цёмно было, сьпяшалася, от з большего. Да зімы яшчэ абрастуць. Гор., Стаўб. p. . 3 ВАЧЭЙ (стала, зрабілася). Паводле забабонаў, прымхаў — шкода або няшчасце, якія зрабіліся з позірку недобразычлівага чалавека. Што за карова! Васімнаццаць літраў малака дае. Але масло ніважнаё, харошаму чалавеку стыдно даваць. Ужо хадзілі й к вецерынару, й на аналіз насілі — усё здароваё, карова харошая, i што такое. У нас там некаторыя кажуць, што с ачэй стало. Ест людзі такія, што c кепскімі ачыма, паглядзідь на карову, i стане нешто с ачэй, будзяш карову медь, i прль.зы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

кішанй, напецца, сабе
19 👁
 ◀  / 321  ▶