Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
ніякай. Вар., Стаўб. p. А Манячка, гэдак добро ткаліся (кросны), a прышла братавая i шчаравала тыя кросны, з вачэй нетто стало, кросны перасталі ткацца. Як стукну, дак мо підзісят нітак парвецца. Сав., Стаўб. p. Нетто няйначай з вачэй зрабіласё, бо як пагоняць на поплаў, то нічого — жырнінько i салодзінько (малако), а як на балото пад М азура— то неко' гор ко, нісмашно. I мало надоіш. Жац., Стаўб. p. 3 ВАЧЭЙ НЕ СПУСКАЦЬ.к а г о. Гл. НЕ СПУСКАЦЬ 3 ВАЧЭЙ (з воч) к а г о. ЗВЕКАВАЦЬ ВЕК. Пражыць жыццё, доўга пражыць з кім. Я са сваім пакойнікам Віктарам зьвекавала век, а кап мы калі пабіліся. А то ні ўсьпеў расьпісацца — лупіць гэтую бедную жонку. Гал., Стаўб. р. Саша Камар у сваёй старой хаці так i зьвякуя рек, а новая стаідь нікончаная гадоў зь дзесяць-ужо. Сав., Стаўб. р. У старый часэ, калі цяшко было, абутак доўго насілі. Вунь Міхась мой век зьвекаваў у тых ботах. Яму яго бадько іх зрабіў, харошыя хромавыя боты. Ведамо, надзявалі можа рас на гот. Жац., Стаўб. р. 3 ВЕРАБ'ЕУ ШАГ. Незадав. Вельмі мала. Жылоса трудна, поля было зь вераб'ёў шах, сям'я вяліка, а падаткі — былі некія мірскія i подачы ўсякія, хлеба хватала толькі да калят. Гр., Слуц. р. ЗВЕСЦІ ВОКАМ. Гл. ВОКАМ ЗВЕСЦІ. ЗВЕСЦІ ВОЧЫ (глазы). Заплюшчыдь вочы. Захацеласё мне цыбулі, узяла пакрышыла й зьела, а потым -як легла спаць, доўго ні магла зьвесьці вочы, сьлязіліся й балелі. Гор., Стаўб. р. Толькі зьвяду глазы, як апяць піріт глызам Грігор Цдханёнък стаіць. Кал., Дубр. p. Якей та сон!? Толькі глазы зьвёў, а тут ужо й зъра знимаідца, ночка мулуватая. Ляўк., Арш. p. Hi ўсьпела я зьвесьці вочы, як чую: нехто йдзе. Я — ў сенцы. Хто там? Сав., Стаўб. p. Гэтыя дзеці ні дадуць вочы зьвесьці—бегаюць, ляскаюць дзьвярамі, хай бох крыя. Жац., Стаўб. p. ЗВЕСЦІ КАНЦЫ 3 КАНЦАМІ. Гл. ЗВОДЗІЦЬ КАНЦЫ 3 КАНЦАМІ. ЗВЕСЦІ (зводзіць, зжыць, страбіць, збаёдаць) CA СВЕТУ к а г о. Давесці да смерці, загубіць, знішчыць, забщь каго. Учора зьвяла са сьвету кошку, вельмі памоўзьлівая была. Сав., Стаўб. p. Напусьцілі кіпятку санцімётраў на пятнаццаць, той пашоў у парылку. Яны яго носам у той кіпяток. Чудь са сьвету ні жжылі чалавека
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

верабеу, верабёў, знймаідца, сямя
17 👁
 ◀  / 321  ▶