Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
ухапіцца, хватацца, трымацца) ЗА САЛОМІНКУ (за саломіну). ЗА СВЕТАМ. Вельмі далёка, на чужыне. Шкадую яго (сына), меры німа, што сваё дзіця, а я яго ні бачу. За сьветам. Сэрца ні можа датрываць. Пр., Стаўб. p. Сястpa мая далёко, за сьветам, адна, вельмі хоча, кап я ёй пісала. Сав., Стаўб. р. Куды вы паедзяця, гэто ш за сьветам. Пабыла п ў міне, у лес можно пайсьці, на рэчцы пасядзець. Жац., Стаўб. р. Пакуль пісьмо дойдзе на тую Нарач, много часу пройдзя, ведамо, за сьветам. Сав., Стаўб. р. ЗА СВЕТ-ВОЧЫ. Далёка, у чужыя людзі. Я яе за сьвет-вочы не путчу, дзеўчыне чатырнацц&ць гадоў, які там розум шчэ, хай канчая дзесяць клас. Сав., Стаўб. р. ЗАСКАКАЦЬ ДРАЗДА. Гл. ПАСКАКАЦЬ (заскакаць) ДРАЗДА. ЗАСТАЦЦА 3 НОСАМ. Не мець таго, што хацеў, на што разлічваў, спадзяваўся; прайграць справу. Як пачуў ён гэтакаю мову, дык у другую ш суботу пашоў да маей сусеткі гарэлку піць (у сваты). А тая адразачку згадзілася i пашла за яго. Я засталася з носам. Пуз., Мядз. р. Наш Відік з носам застаўсё: трэба было рабіць тут, палучыў бы новую машыну i зарабляў бы болын, чым у Стоўпцах. Гор., Стаўб. р. ЗАТКНУЦЬ РОТ ка му. Гл. ЗАТЫКАЦЬ (заткнуць) РОТ ка му. ЗАТЫКАЦЬ (заткнудь) РОТ к а м у. Незадав., дакор. У нахабнай, грубай форме не даць магчымасці выказаць свае меркаванні, думку. Што ты мне ўсё затыкаяш рот, слова сказаць ні дасі! Пасаромяўся п людзей, як табе ні брытко! Жац., Стаўб. р. Ты паглядзеў бы цяпер на тых хлопцаў, якія зрабіліся. Зь імі много ні пагаворыш, разумныя вельмо сталі — заткне рот i слова сказаць ні дасьць. Ас., Стаўб. р. Табе гэты чалавек рот затыкая, а ты кажаш, што ён такі ўжо культурны, вывучыўсё. Веч., Стаўб. р. ЗА ХІБ УЗЯЦЬ каго. Гл. УЗЯДЬ ЗА ХІБ каго. ЗАХОДЗЩЦА СА СМЕХУ. Гл. КЛАСЦІСЯ (заходзіцца. падрывацца, парвацца, пэнкаць, дайсці, залягацца) АД (са) СМЕХУ. ЗАХОДЗЩЬ У ЗУБЫ. Гл. У ЗУБЫ ЗАХОДЗЩЬ. ЗА ЦАНУ НЕ СТАЯЦЬ. Г л. НЕ СТАЯЦЬ АБ (за) ЦАНУ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
17 👁
 ◀  / 321  ▶