ЗАРАБЩЬ ЯК ЗАБЛОЦКІ (Блоцкі) НА МЫЛЕ (мыдле). Іран. Прагадаць (y гандлі), не выручыць сродкаў, якіх варта прададзенае (жывёла, рэчы i інш.), не аТрымаць выгады ад куплі-продажу чаго. Нэхай ідэ ў сьвіт, заробыт як Блодкі на мыле, колы ў своёму домові тісно стало. Вел., Пін. p. Поіхаў Адась у Мэрыку (Амерыку), аж заробыў як Блоцкі на мыле. Там жа. Антось poбіць варыўню ў суседа. Заробіць ён там як Заблоцкі на мыле. Вішн., Вал. p. Кінулася Надзя ў заработка ў сьвет, a заробя мо як Заблоцкі на мыле. Вял., Лаг. р. Павёс Высоцкі ў Мінск сьвіню прадаваць, ну, думаў, заробіць. Аш прыехаў i некі хмурны. «Hy як?» -ў пытаюсё. «A, дзёшава i ў Мінску, зарабіў, можно сказаць як Заблоцкі на мыдле». Сав., Стаўб. p. ЗА РАБОТАЙ СВЕТУ НЕ БАЧЫЦЬ. Гл. СВЕТУ (божага) НЕ БАЧЫЦЬ (не відзець). ЗА РАБОТАЙ СВЕТУ НЕ ВІДЗЕЦБ. Гл. СВЕТУ (божага) НЕ БАЧЫЦЬ (не відзець). ЗА РОЗУМ УЗЯЦЦА. Гл. УЗЯЦЦА ЗА РОЗУМ. ЗА РУБЕЛЬ ДВАЦЦАЦЬ КУПЩЬ (узяць) к а го. Незадав. Пра непрыступнага, незалежнага, самастойнага чалавека, якога цяжка схіліць на свой бок, выклікаць прыхільнасць, ашукаць. А вунь сусет падабраў школьны участак i патсобнае хазяйства — i сьвшя i коні — i распараджаецЦа як хоча. Разважае як прафесар. Вазьмі ты яго за рубель дваццаць. Сав., Старб. р. Дзе бачыла! Яна хітрая й дружыць с табою, дачушка, ні будзя, яе за рубель дваццаць ні возьмяш, у яе свая кампанія. Там жа.-' Глядзі ты, малы, а разьбіраяцца, ведая, бачыщ, гроты. Цяпер за рубель дваццаць яго ні купіш. Ен табе другі, як стары, адрапартуя. Раўч., Пух. р. ЗАРУБЩЬ НА НОСЕ. Паграж. Добра запомніць што. Сваруся вот, Маруська. Учоро паехаў у магазін, црагуляў усё, што дала. Ну, цяпер хай зарубіць сабе на носі — больш не палучыць, дальбох, ні палучыць. Мач., Бобр. р. Гэто ш трэба — гот аддае тую сячкарню. Забраў, панімаяш, на -дзень, а ні аддае ўжо гот. Няхай на носі зарубіць — не дам-больш, хай як ні просіць. Сав., Стаўб. p. ЗА САЛОМШКУ СХАПЩЦА. Гл. СХАПЩЦА (ухапіцца, хватацца, трымацца) ЗА САЛОМШКУ (за салоМіну). ЗА САЛОМШКУ ТРЫМАЦЦА. Гл. СХАПЩЦА
22 👁