КАЛІ
П'ЯНЫ
(ЯК
П'ЯН),
ДЫК
КАПІТАН,
А
КАЛІ
(ЯК)
ПРАСПІЦЦА,
ДЫК
СВІННІ
БАІЦЦА.
Пра
п'янага,
які,
прадаўшыся,
становіцца
ціхім, паслухмяным. — Учора Ганна прыбягала. Уся ў слязах. П'яны
[Харытон] ганяў яе па двары. А сёння раніцай бегаў за жонкаю, прасіў
яе, каб даравала. — Калі п'яны — капітан, а калі праспіцца — свінні
баіцца, — азваўся з-за перагародкі дзед (М.Капыловіч. Былі б рукі).
— Рабкевіч: Як п'ян, дык капітан, а як праспіцца, дык свінні баіцца.
КАЛІ РОБІШ У КУПЕ, НЕ БАЛІЦЬ У ПУПЕ Працуючы гуртам, менш
адчуваеш стому, цяжкасці. Рабіць лепш за ўсё гуртам, калектывам, —
так і лягчэй, і спарней: калі робіш у купе, не баліць у пупе (К.Крапіва.
Беларускія прыказкі) РАБІЦЬ У КУПЕ — НЕ БАЛІЦЬ У ПУПЕ Папі
вады, скінь кашулю, шапкі не здымай, галаву напячэ, і даганяй [кас-
цоў], далёка не адставаў у купе лягчэй, чым аднаму. Рабіць у купе —
не баліць у пупе (В.Шырко. Стукаў).
— Насовіч: Калі робіш у купе, не баліць у пупе; Прыказкі: Працуючы
ў купе, не забаліць у пупе.
КАЛІ ЎДАСЦА ЖАРАБЁ З ЛЫСІНКАЙ, ДЫК І ЗДОХНЕ ТАКІМ Гл.
Як (калі) удасца жарабё (бычок) з лысінкай, дык і здохне такім.
КАЛІ ЎЗЯЎСЯ ЗА ГУЖ, НЕ КАЖЫ, ШТО НЕ ДУЖ Гл. Узяўся за гуж,
дык не кажы, што не дуж.
КАЛІ
УЛЕЗ
У
ДУГУ,
ДЫК
НЕ
КАЖЫ
ШТО
НЕ
МАГУ.
Калі
ўзяўся за якую-н. справу, то выконвай да канца тое, што трэба. Кажуць,
калі хто-н. хоча ўхіліцца ад абавязкаў, абяцанняў і пад. Сін.: Назваўся
груздом — лезь у кош: Узяўшыся за гуж, не кажы, што не дуж. — Каб
набыць добрых кароў на племя — грошы дай!.. На свіней — таксама
грошы! На электрастанцыю таксама падлічылі, колькі трэба?.. Адкуль
жа я вазьму?.. Дзяржбанк абрабую, ці што?.. — Калі ўлез у дугу, не
кажы не магу! Не панікуй, не панікуй, таварыш Самусевіч, а будзь гас-
падаром (П.Броўка. Калі зліваюцца рэкі). Вітут Тумаш раптам аб'явіў,
што ён не хоча быць бургамістрам і збіраецца ехаць назад у Берлін... —
Прабачце, але тут прымаўка падыходзіць: «Калі ўлез у дугу, не кажы не
магу» (І.Новікаў. Дарогі скрыжаваліся ў Мінску). — Не магу я, дзядзька
Аляксей. — Не, чалавеча! Калі ўлез у дугу, дык не кажы, што не магу.
Слухаць нават не хачу тваіх адгаворак (М.Паслядовіч. Па воўчых сцеж-
ках). Хочацца махнуць на ўсё рукой і падацца назад у Прусы, а так ска-
заць людзям: «Дрэнны я бранябойшчык. Не магу дамагчыся свайго». А
тут, як на тое ліха, прыгадваецца вядомая прыказка: «Улез у дугу, не
кажы — не магу» (М.Сергіевіч. Перамагаючы цяжкасці).
— Ляцкі. Калі ўлез у дугу, не кажы не магу; Федароўскі: Калі ўзяўся
за дугу, не кажы, што не магу.
КАЛІ ХАТА ГАРЫЦЬ, НЕ ДА ПАЦЕРАЎ Гл. Не да пацераў, калі хата га-
рыць.
КАЛІ ХЛЕБ У ВОЗЕ, ТО НЯМА БЯДЫ Ў ДАРОЗЕ. Пра даўнейшы звы-
чай браць у дарогу хлеб. Перш чым браць у рукі бохан, яго перахрыш-
чвалі. Без хлеба не выходзілі з хаты («Калі хлеб у возе, то няма бяды ў
дарозе»), хлебам-соллю сустракалі самых дарагіх і шаноўных гасцей*
(Б.Сачанка. Вечны кругазварот).
— Федароўскі: Калі хлеб у возе, то няма бяды ў дарозе.
КАЛІ ХУД, НЕ ЛЕЗЬ НА КУТ Не бярыся за важныя справы, калі не маеш
для гэтага сіл, здольнасцей, магчымасцей, сродкаў і пад. — Усё ж, яму
далі па пысе. — А трэба было галаву адцяць. Калі худ, не лезь на кут
(І.Гурскі. Вецер веку).
101.
Дадатковыя словы
абявіў, пян, пянага, пяны
8 👁