Насовіч: Калі худ, не лезь на кут; Федароўскі: Калі худ, не лезь на
кут.
КАЛІ
(ЯК)
ТОПІШСЯ,
ДЫК
(ТО)
ЗА
БРЫТВУ
ХОПІШСЯ
(УХОПІШСЯ). У бязвыхадным становішчы, калі няма выбару, звяртаеш-
ся нават да безнадзейнага сродку. Сін.: Тапелец і за саломінку хапаецца.
Дык вось куды завяла яго [Серафіма] безвыходнасць: да сутарэння, у
якім жыве Глеб Кротаў. Ну што ж, калі топішся, дык за брытву
ўхопішся (А.Асіпенка. Лабірынты страху). [Аляксей] зарагатаў, прыкры-
ваючы шчарбаты рот. — Калі топішся, дык за брытву хопішся (В.Су-
прунчук. Сяргей Сяргеевіч). [Папасу] здавалася, што куды лягчэй гала-
вой уніз хадзіць, чымся навучыцца грамаце. Але «як топішся, то за бры-
тву
хопішся»,
—
кажуць
людзі
(З.Бядуля.
Панас
на
небе).
ХТО
ТОПІЦЦА, ТОЙ ЗА БРЫТВУ ХОПІЦЦА. Хто топіцца, той за брытву
хопіцца. Рубашка адчуваў, што выратаваць яго мог толькі цуд. Ён верыў
у гэты цуд. Зрабіць яго павінен быў сам (І.Новікаў. Дарогі скрыжаваліся
ў Мінску).
* Ты думаеш, Сегенецкі адмовіўся б узяць свайго брата Якуба за па-
рабка?.. А калі той не захоча ісці, дык прымушаны будзе рабіць гэта, бо
хто гэта спакойна ўмірае з голаду? Калі хто топіцца, дык за востры нож
хапаецца (К.Чорны. Ідзі, ідзі). Юзічак, а можа, усё-такі да знахароў
з'ездзім, га?.. Калі ўжо і міліцыя не намагае, то, можа, хоць яны памо-
гуць. Людцы нездарма кажуць: як топішся, дык і за лязо схопішся...
(В.Гігевіч. Палтэргейст). У гэты час яны [Васіль і Антон] пачулі хрыпучы
стогн, і чалавечая рука, слабая, брудная, ухапілася за каменны парог
каплічкі. Так, як кажа народная мудрасць, калі топяцца — хапаюцца за
брытву (Л.Дайнека. Запомнім сябе маладымі).
—
Прыказкі: Калі топішся, і за брытву хопішся; Хто топіцца, і за
брытву хопіцца.
КАЛІ
(ЯК)
ШАНЦУЕ,
ТО
(ТАДЫ)
І
ХАЛІМОН
ТАНЦУЕ.
Гаворыцца
пра таго, каму пашанцавала ці павінна пашанцаваць. Сін.: Каму шанцуе,
той і ў лапцях танцуе. [Навум:] Відна, ужо ты мяне не міцеш. Яно ка-
жуць: калі шанцуе, то і Халімон танцуе. Пайдзём ды навучы мяне, што
маю рабіць (В.Дунін-Марцінкевіч. Сялянка). Не першына: калі шанцуе,
то і Халімон танцуе, а іншаму куды ні кінь, усюды клін. Вось такія
кліны спатыкаў на сваім жыцці Юрка Сухавей (Ядвігін Ш. Шчаслівая).
Галагуцкі певень доўга хварэў, але-такі жыве на радасць. Як гэта ка-
жуць: як шанцуе, тады і Халімон танцуе... (З.Бядуля. Летапісцы).
— Насовіч: І Халімон танцуе, калі яму шанцуе; Прыказкі; Калі шан-
цуе, то і Філімон (Хвілімон) танцуе.
КАЛЯДКІ — ДОБРЫЯ СВЯТКІ: ПАД'ЕЎ ДЫ НА ПАЛАТКІ Ужываецца
як ацэнка каляд —хрысціянскага свята, якое адзначаецца 25 снежня (ка-
таліцкія каляды) і 7 студзеня (праваслаўныя каляды). [Альжбета:] Ідзі ды
кладзіся спаць. Гэта ж табе тут не карчма! [Сцяпан:] Сон — не кепская
рэч. Для чаго калядкі — добрыя святкі, што пад'еў ды на палаткі
(Я.Купала. Паўлінка).
— Федароўскі: Калядкі — добрыя святкі: наеўся, напіўся да й на па-
латкі; Прыказкі: Калядкі — добрыя святкі: пад'еў ды на палаткі.
КАЛЯ
(ЛЯ)
ВАДЫ
ХОДЗЯЧЫ
НАМОЧЫШСЯ
Будучы
звязаным
з
чым-н., можаш аказацца замешаным у што-н. заганнае. Сін.: Каля мукі
ходзячы, запылішся. Табе ўжо было папярэджанне ў рэвалюцыі і даволі
грознае. Пагуляў, і будзе, бо ты гуляеш з агнём. А ёсць прыказка: каля
вады намочышся, каля агню апячэшся (Я.Колас. На ростанях). [Сымо-
нка:] Ты на мяне не крыўдуй, дзядзька Рабіна, бо няма роду без выра-
дку, але не варта яна гэтага. [Рабіна:] І я так думаю, што не варта, хоць
102
Дадатковыя словы
зездзім, падеў
13 👁