яна мне і дачка. Сумна і мне без яе часам, ды што ты зробіш? Такі, ві- даць, лёс. [Сымонка:] Часам і на добрай яблыні гнілыя яблыкі быва- юць. [Рабіна:] Вядома, ля вады ходзячы, намочышся (В.Вольскі. Ма- шэка). — Насовіч: Каля вады ходзячы, умочышся; Федароўскі: Каля вады па- мочышся, каля дабра пажывішся; Прыказкі: Каля вады хадзіўшы, па- мочышся. КАЛЯ МУКІ ХОДЗЯЧЫ, ЗАПЫЛІШСЯ Будучы звязаным з чым-н., мо- жаш аказацца замешаным у што-н. заганнае. Сін,: Каля вады ходзячы намочышся. — Бацька твой цяпер тут не робіць. Яго знялі за махляр- ства. — За якое махлярства?.. — Хто яго ведае. Мне тым часам стар- шыня сказаў: ідзі прымай вятрак — дык я і прыняў. А якое там было махлярства, хіба мне ў галаве. — Каля мукі ходзячы, вядома што запылішся, — сказаў нехта з завознікаў (Р.Сабаленка. Іду ў жыццё). БЫЎШЫ ЛЯ МУКІ, ЗАПЫЛІШСЯ. — Не трэба было табе ў старасты ісці, не трэба было згаджацца на службу [гэ]тую, — круціла галавою маці. — Бо быўшы ля мукі — запылішся, а ля вады — замочышся (Б.Сачанка. Вялікі Лес). — Федароўскі: Каля мукі ходзячы, апыліліся, каля вады памочышся; Прыказкі: Ходзячы каля мукі, запылішся. КАМЕДЫЯ, ХТО НЕ ВЕДАЕ, А ХТО І ВЕДАЕ, ДЫК УСЁ РОЎНА КА- МЕДЬІЯ. Гаворыцца як іранічная ацэнка чаго-н. забаўнага ці недарэчнага. [Марыля:] А што — Зоська? Дзе ты яе бачыў? [Данілка:] Дзе бачыў? Я з двара ішоў, а яна ў той бок цягнулася, распусціўшы валасы, як руса- лка якая. [Марыля:] Няшчасная дзяўчына! Дарэшты губіць яна сама сябе гэтай гульнёй непатрэбнай. Не кажы хаця аб гэтым Сымону. [Данілка:] Камедыя — хто не ведае, а хто і ведае, дык усё роўна — ка- медыя (Я.Купала. Раскіданае гняздо). — Насовіч: Камедыя, хто не ведае, а хто ведае, таму няма нічога; Ляцкі: Кумедыя, хто не ведае, а хто ведае, таму не кумедыя; Прыказкі: Хто не ведае — камедыя, а хто ведае — нічагусенькі. КАМУ ВАЙНА, А КАМУ ВОЕНКА. Гаворыцца з асуджэннем пра таго, хто ў ваенны час жыве, не ведаючы небяспекі, гора, цяжкасцей. Зараз жа з работніцкіх пакункаў падаставалася піва: усё гэта рухавы Майзель прыстараўся. Сталі частавацца... — Каму вайна, а каму военка, — гава- рылі здатчыкі (Р.Мурашка. Сын). * Відзіш, Абраша, — цэла ўсе... Во каму не вайна, а военка была... Няплоха ім тут жылося, няплоха... (П.Місько. Поезд ішоў на захад). — Янкоўскі: Адным вайна, а другім войначка; Прыказкі: Каму вайна, а каму военка; Каму вайна — каму войначка, каму пятля — каму воўна- чка. КАМУ ГУСТА, А КАМУ ПУСТА. Гл. Аднаму густа, а другому пуста. КАМУ КІРМАШ, А КАМУ ЖЫЦЦЯ НЯМАШ Пра неаднолькавасць, ня- роўнасць у жыцці людзей. — Як арыштавалі? — цёр запарушанае вока Ікон Жыток. — Ён жа ж [Аўсянік] у [ту]рмах сядзеў, ажно мох на шчо- ках парос. Яго ж свята цяпер. — Каму кірмаш, а каму жыцця нямаш (В.Адамчык. І скажа той, хто народзіцца). — Прыказкі: Адным кірмаш, а другім жыцця нямаш. КАМУ ПАШАНЦУЕ, ТОЙ І Ў ЛАПЦЯХ ТАНЦУЕ Гл. Каму шанцуе (пашанцуе), той і ў лапцях танцуе. КАМУ ШАНЦУЕ (ПАШАНЦУЕ), ТОЙ І Ў ЛАПЦЯХ ТАНЦУЕ. Гаво- рыцца пра таго, каму пашанцавала ці павінна пашанцаваць. Сін.: Калі шанцуе, то і Халімон танцуе. [Кароль:] Бачу я, хлопец, ты шчаслівы. [Янка:] Каму шанцуе, той і ў лапцях танцуе (В.Вольскі. Цудоўная дуд- 103
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
8 👁