ка). — Кожны можа быць высокім, калі яму пашанцуе і бог паможа...
Гледзячы хто і што яго высока падыме. — Ды ты, бабка, проста му-
дрэц! Твая праўда: каму пашанцуе, той і ў лапцях танцуе (Я.Колас. На
ростанях).
— Прыказкі: Калі пашанцуе, то і ў лапцях станцуе.
КАМУ ШТО, А БАЗЫЛЮ АЛАДКІ. Кажуць іранічна пра таго, у каго наў-
ме заўсёды адно і тое ж. Сім.: Каму што, а свінні месіва; Ліса спіць і ку-
рэй бачыць. — Што ж, едзь, калі трэба, адзін. Там ужо і за маё здароўе-
чка... Каб не гэты Ядвісін лысы смаркуль, дык і я... — Ну, ну, ваяка!
Каму што, а Базылю — аладкі. Чакай мяне праз гадзіну (Я.Брыль. Апо-
шняя сустрэча).
— Выслоўі: Каму што, а Барысу ладкі.
КАМУ ШТО, А СВІННІ МЕСІВА. Кажуць з неадабрэннем пра таго, у
каго наўме заўсёды адно і тое ж. Сім.: Каму што, а Базылю аладкі; Ліса
спіць і курэй бачыць. — Можа, яна, гэтая станцыя, пілаваць і не стане...
— Будзе! — настойваў мужчына. — Прымусім... — Вось каб яна яшчэ
піва варыла! — засмяяўся крыху п'янаваты хлапец. — Каму што, а
свінні месіва, — упікнула яго жанчына... (П.Броўка. Калі зліваюцца
рэкі).
— Янкоўскі: Каму што, а свінні месіва.
КАНЕЦ — ДЗЕЛУ ВЯНЕЦ. Кажуць пра паспяховае заканчэнне якой-н.
справы. Нездарма кажуць: канец — дзелу вянец. Няскончанасць, неза-
вершанасць нервуе, непакоіць чалавека, не дае яму думаць пра нешта
іншае, не пускае яго наперад (У.Дамашэвіч. Камень з гары).
— Насовіч: Канец — дзелу вянец; Федароўскі: Канец — дзелу вянец.
'КАПЕЙКА РУБЕЛЬ БЕРАЖЭ. Гаворыцца як парада быць эканомным, аш-
чадным. Капейка рубель беражэ, — кажам мы, бухгалтары (А.Паль-
чэўскі.
Чорны
дзень).
Капейка
рубель
беражэ.
Святая
праўда.
А
грош — капейчына? Яна не рублі — чырвонцы пашкамутае, пусціць
на вецер (В.Праскураў. Бярозавы сок).
— Прыказкі: Капейка рубель беражэ.
КАРОВА НА ДВАРЭ, ДЫК І ХАРЧ НА СТАЛЕ. Пра выключную ролю
каровы ў гаспадарцы. — І кароўку збыла.. От, ужо шкада было! Колькі
выплакала потым па ёй. Кароўка — другая маці. Карова на дварэ —
дык і харч на стале. Хіба не праўду кажу? — заглянула бабуля яму ў
твар (Н.Маеўская. Надзеевіч).
— Прыказкі: Карова на дварэ — харч на стале; Карова ў хляве —
харч на стале.
КАРОВА ЦЕЛІЦЦА, А Ў БЫКА ЗАД БАЛІЦЬ. Кажуць насмешліва пра
таго, хто занадта ўразліва, з павышанай пачуццёвасцю ставіцца да чыёй-
н. справы. Карова целіцца, а ў быка зад баліць (Эпіграф да байкі К.Кра-
півы «Кувала»).
— Насовіч; Карова целіцца, а ў быка зад чэшацца.
КАРОВУ Б'ЮЦЬ ЗА ЗЫК, А БАБУ ЗА ЯЗЫК. Кажуць з асуджэннем пра
жанчыну., калі яна гаворыць што-н. лішняе. — Валацугі нейкія нядаўна
пабеглі. — Якія валацугі? — Вот праўду кажуць: карову б'юць за зык, а
бабу за язык, — сказаў гаспадар (В.Адамчык. Год нулявы).
— Прыказкі: Карову б'юць за зык, а бабу за язык.
КАСІ,
КАСА,
ПАКУЛЬ
РАСА,
РАСА
ДАЛОЎ
—
КАСА
(КАСЕЦ)
ДА-
МОЎ. Касцы, пацягваючыся, уставалі, вымалі прыхаваныя ад сонца
косы, не спяшаючыся ішлі займаць новы пракос. — Касі, каса, пакуль
раса, раса далоў — каса дамоў, — дэкламаваў вясёлым голасам дзя-
дзька Язэп (У. Дамашэвіч. Горад прыйдзе). Марцін падаўся разам з хло-
104
Дадатковыя словы
бюць, пянаваты
7 👁