пцамі да Андрэя, які дабіваў астатні пракос. Дзядзька весела сказаў: — Касі, каса, пакуль раса, раса далоў, касец дамоў! (Я.Колас. На роста- нях). Некаторыя і дадому ўвечары не вяртаюцца, начуюць там, у знарок збудаваных з зялёнага галля куранях, каб як мага раней прачнуцца, па- касіць з расою — «касі, каса, пакуль раса, раса далоў — касец дамоў...» (Б.Сачанка. Вечны кругазварот). Касіць ішлі рана, на шэрай гадзіне. Уранні не душна і трава лёгка рэжацца. Не дурань выдумаў: «Раса да- лоў — каса дамоў» (Я.Ермаловіч. Валуны). * Махай дружна касой, пакуль згіне раса... (Я.Купала. Касьба). — Прыказкі: Касі, каса, пакуль раса, раса далоў, касец дамоў; Касі, каса, пакуль раса. КАТКУ ЖАРТЫ — МЫШЦЫ СМЕРЦЬ. Тое, што аднаму здаецца жар- тамі, забаўкай, для другога становіцца непрыемнасцю, прыносіць яму па- куты. — Прафесар, што ты гаворыш? Хто цябе крыўдзіў? — Калі ты не памятаеш, то я не забыўся. — Перастань, ты часам не разумеў жартаў. — Добрыя жарты! Катку жарты — мышцы смерць (У.Дамашэвіч. Сту- дэнты апошняга курса). — Нікому [ні] слова. — І праўда ж, ці ж я ма- ленькая... — Чы ты веш, цо то значны? — даўганосы злавіў ззаду сябе прыклад карабіна, паляпаў рукою па ім. — Катку жарты, мышцы смерць... — Якія тут жарты? Ці я каму казацьму, — Алесю ўжо зноў авеяў скразняк страху (В.Адамчык. Год нулявы). — Насовіч: Кошцы жартушкі, а мышцы смерць наўме: Федароўскі: Катку забаўка, а мышцы смерць. КАТОРЫ КОНЬ ЦЯГНЕ, ТАГО І НАГАНЯЮЦЬ На таго, хто добрасу- мленна адносіцца да справы, ускладваюць яшчэ большыя абавязкі. Я ёй [сястры] тлумачу, што, значыцца, трэба, калі затрымаўся [швагер]. А яна: «Адным сэрцам свету не запаліш». Пэўна, кажу, важнае даручэнне далі. А мая [жонка] ёй падтаквае: «Каторы конь цягне, таго і наганя- юць» (І.Гурскі. Вецер веку). — Федароўскі: Каторы конь цягне, таго і наганяюць. КАХАННЕ І КАШАЛЬ НЕ СХАВАЕШ. Пра немагчымасць захаваць у тай- не каханне. — А твая маці... нічога не гаворыць? — Гаворыць. Кажа, каб позна не прыходзіла. А так проста пакрыквае. Я прымаўку адну вычытала... Сказаць? — Скажы. — Каханне і кашаль не схаваеш... — і бліснула з-пад рукі хітрым вокам (А.Кажадуб. Дуб). — Прыказкі: Каханне і кашаль не схаваеш. КАШЫ (КАШУ) МАСЛАМ НЕ САПСУЕШ (НЕ ПАПСУЕШ). І Га- ворыцца ў дачыненні да кашы. [Яніна:] Кашы маслам не сапсуеш, а пес- ні — голасам такім, як у цябе (І.Козел. Папараць-кветка). 2. Неабходнае, карыснае ніколі не зашкодзіць. — Не, пачакай, Яўцех! Ты скажы.''ты быў супраць лекцыі? — Лекцыі? Як кажуць... кашу маслам не сапсуеш... Але, наогул, у мяне свая думка (І.Грамовіч. На Крутой гары). — Блакіраваць гарнізоны. І таксама дробнымі групамі. Па рыбе і снасць. А ты? — Па-мойму, варта падняць на ногі і самаабарону. — Кашы маслам не папсуеш... (У.Карпаў. Нямігі крывавыя берагі). — Я якраз паснедаў, калі сюды ехаў. — Не, чаму ж, — настойваў Рыбчанка. — Чаму ж не пакаштаваць? Маслам кашу, кажуць, не сапсуеш. Вось тут, калі ласка, я вам круглячок пастаўлю. Ганка, дай міску таварышу старшыні (М.Лупсякоў. У «Чырвоным беразе»). * — А ці не лішне мы навазілі таго торфу?.. Гэта ж штабялёў пана- стаўлялі, што на поле не ўз'едзеш... А гной жа яшчэ возім... — Масла кашы не зашкодзіць, — усміхаецца і старшыня (В.Палтаран. Жыццё набірае разгон). — А чаго ты там [каля камбайна] поўзаеш? Непарадак знайшоў? — Усё ў норме, але лішняя кропля масла ніколі не сапсуе 105
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

скажы.'ты, ўзедзеш
7 👁