кашы. Хочацца перад боем праверыць яшчэ раз хадавую часць... (М.Па-
слядовіч. Святло над Пінскам).
— Насовіч: Кашу маслам не сапсуеш; Прыказкі: Кашу маслам не па-
псуеш; Маслам кашы не змарнуеш.
КІНЬ
(КІНЕШ,
ЗАКІНЬ)
НАПЕРАД
(УПЕРАД)
—
ЗНОЙДЗЕШ
ЗЗАДУ. Калі зробіш каму-н. ласку, то і табе адплацяць тым самым. Сін.:
Кінь за сабою, то знойдзеш перад сабою. [Парфіяновіч:] Якую ж даць
сабе мне раду? Закінь наперад — знойдзеш ззаду. Я пана выпушчу... Ну
так! (М.Клімковіч. Кастусь Каліноўскі). Адама Касперавіча не вучыць,
каго і куды запрасіць, каму і што паднесці... Нездарма кажуць: кінеш
уперад — знойдзеш ззаду (І.Аношкін. Тры клічнікі). КІНЬ ПЕРАД СА-
БОЮ, ЗНОЙДЗЕШ ЗА САБОЮ. Другому трэба нейкую ласку рабіць,
аддзячыць, а гэты ўжо «аддзячаны»: мёду яму давала ж! «Кінь перад са-
бою, знойдзеш за сабою» — яшчэ ж як праўдзіць прымаўка (П.Місько.
Градабой).
* [Касперскі:] Як не дапамагчы суседу. Закінеш наперад, як знойдзеш
(І.Гурскі. Хлеб). Ды не, таварыш Наркевіч, не глупства. Не кінеш напе-
рад, не знойдзеш ззаду. Або, як у вас, у гандлёвай сетцы: ты мне — я
табе... Даю, каб і ты мне даў (Л.Левановіч. Мадонна з кветкаю). Стуканок
трымаўся свайго жыццёвага правіла: наперад кінеш — ззаду возьмеш.
Гэта ў тым сэнсе, што не скупіся перад «патрэбным чалавекам» (А.Рыль-
ко. Стуканок у аблавушцы).
—
Ляцкі: Кінь напярод (наперад), а знайдзён назад у; Прыказкі: Кінь
перад сабою — знойдзеш за сабою.
КІНЬ
(КІНЕШ)
ЗА
САБОЮ,
ТО
ЗНОЙДЗЕШ
ПЕРАД
САБОЮ.
Калі
зробіш каму-н. ласку, то і табе адплацяць тым самым. Сін.: Кінь напе-
рад — знойдзеш ззаду. Кінь за сабою, то знойдзеш перад сабою... От
тады прынялі хораша Аляксея Аляксеевіча, то і ён як чалавек паставіў-
ся да нас (П.Місько. Ціхае лета). Ехалі праз Нясвіж: бацька і дзядзька
Антось хацелі заглянуць у замак і перадаць знаёмым падпанкам сякі-
такі гасцінец — мяшочак арэхаў, вязку сушаных грыбоў, свежай рыбы.
Кінеш за сабою — знойдзеш перад сабою! (С.Александровіч. На шы-
рокі
прастор)
КІНЬ
(КІНЕШ,
ЗАКІНЕШ)
НАЗАД
—
ЗНОЙДЗЕШ
НАПЕРАДЗЕ. Не пра фермы, вядома, клапоціцца [Адзярыха]. Але ліха
з ім. Яго, Сашава, хата з краю. Назад кінь, наперадзе знойдзеш. Можа,
і прыйдзецца калі-небудзь заехаць (І.Навуменка. Бульба). — Загадва-
еце? — Не маю права. Прасіць — маю права. Закінеце назад — зной-
дзеце наперадзе (Я.Ермаловіч. Валуны).
* — Калі-небудзь мне падможаш, — засмяяўся Цырык, паказваючы
шчарбаты з абодвух кутоў рот. — Хто кіне за сабою, знойдзе перад сабою
(В.Адамчык. І скажа той, хто народзіцца). Хацелася хлопцу мець свой ку-
точак, бацькі памаглі сыну, бо разумелі: кідае хлопец за сабою, каб
знайсці потым перад сабою (А.Пальчэўскі. Чорны дзень).
—
Насовіч: Кінь хлеб-соль пазадзі, знойдзеш уперадзе; Прыказкі:
Кінь за сабой — найдзеш перад сабой; Закінь назад — наперадзе зной-
дзеш.
КІНЬ НАЗАД — ЗНОЙДЗЕШ НАПЕРАДЗЕ. Гл. Кінь (кінеш) за сабою,
то знойдзеш перад сабою.
КІНЬ
ПЕРАД
САБОЮ,
ЗНОЙДЗЕШ
ЗА
САБОЮ.
Гл.
Кінь
(кінеш,
закінь) наперад — знойдзеш ззаду.
КЛІН ВЫБІВАЕЦЦА КЛІНАМ. Гл. Клін клінам выбіваюць (выганяюць).
КЛІН КЛІНАМ ВЫБІВАЮЦЬ (ВЫГАНЯЮЦЬ). Непрыемныя вынікі якіх-
н. дзеянняў ці стану ліквідуюцца тымі ж сродкамі, якімі выкліканы гэтыя
дзеянні або стан. — Без папаўнення боепрыпасаў не вельмі наваюеш, а
106
11 👁