мы іх страцілі багата... — Клін клінам выбіваюць, — сказаў Каляда. —
Пакуль ёсць захопленыя ў фашыстаў боепрыпасы, будзем імі біць...
(І.Гурскі. У агні). Няўдача ў каханні, канфлікт з рэжысёрам... Клін
клінам выбіваюць. І я таксама паспрабаваў «клін клінам выбіць». Жыла
ў родным маім горадзе дзяўчына, з якою я калісьці трохі пагульваў —
хадзіў у кіно, на танцы, праводзіў дадому (Б.Сачанка. Белая мыш). [Ха-
ляўкін:] Даўно ж вядома, што клін клінам выбіваюць. Толькі новае мо-
цнае каханне можа выціснуць ту гу па той асобе, якая здрадзіла яму
(В.Зуб. Марная трывога). [Авяр'ян:] Ведаеце, што б я зрабіў на вашым
месцы? Клін выганяюць клінам! У горадзе поўна адзінокіх жанчын. Я
мог
бы...
і
падказаць
некага...
(А.Дзялендзік.
Гіпапатам).
КЛІН
ВЫБІВАЕЦЦА КЛІНАМ. Галена адчула, што зараз Сыракомля ўпадзе
ў істэрыку. Або зап'е смяротна — тут ці ў прыдарожнай карчме... Клін
у такіх выпадках, здаецца, выбіваецца клінам... (А.Мальдзіс. Восень па-
сярод вясны).
— Насовіч: Клін клінам выганяюць; Прыказкі: Клін клінам выбіваюць
(выганяюць).
КЛЯНІ ПАНА — ПАН СЫЧАЕ. Гл. Пана клянуць, а пан тлусцее.
КОЖНАМУ
СВАЁ
(РОДНАЕ)
ДЗІЦЯ
МІЛА.
Кожнаму
сваё
дзіця
міла
(Эпіграф да раздзела «Імя» ў кнізе Б.Сачанкі «Вечны кругазварот»).
Праўда тое, што ўсякая маці хваліць сваіх дзяцей. Кожнаму роднае
дзіця міла. Бадай, адна Ліна Костачка ніколі не гаварыла адназначна
пра свайго сына Паніку (В.Мыслівец. Выгнанне грэшнікаў).
— Насовіч: Каждаму сваё дзіця міла; Янкоўскі: Кожнаму сваё дзіця
міла.
КОЖНАЯ
САСНА
СВАЙМУ
БОРУ
ПЕСНЮ
СПЯВАЕ.
Кожны
чалавек
абараняе інтарэсы людзей свайго асяроддзя. — А што вы на судзе тва-
рылі, забыліся? Дык я магу нагадаць, яно ў пратаколе запісана. — Чаму
забыўся? Не. Але, ведаеце, кожная сасна свайму бору песню спявае... Я
ж быў афіцыяльным прадстаўніком (А.Капусцін. Дзённік суддзі Вера-
саўца).
— Прыказкі: Кожная сасна свайму бору песню пяе.
КОЖНЫ ГАД ЧУЖОМУ ГРОШУ РАД Гл. Усякі (кожны) гад чужому
грошу рад.
КОЖНЫ КУЛІК СВАЁ БАЛОТА ХВАЛІЦЬ. Кожны хваліць тое, што яму
найбольш блізкае, дарагое. Сін.: Кожны старац сваю торбу хваліць; Ко-
жны цыган сваю кабылу хваліць. — Клімат тут харошы. Заўваж, у вас
калі засуха, то высмаліць дазвання ўсё. Кладзі зубы на паліцу. А тут
ніколі не бывае, каб недарод кругом. На нізкім вымачыць, дык вырасце
на сухім... — Кожны кулік сваё балота хваліць (І.Навуменка. Сасна пра
дарозе). Кажуць, кожны кулік сваё балота хваліць. Хвалю, слаўлю, у
меру сіл і здольнасцей, і тыя мясціны, дзе нарадзіўся і рос, бо ведаю,
добра ведаю — няма лепшага раю ад роднага краю (Б.Сачанка. Вечны
кругазварот). Сказаць, што ў нас прыгожая мясціна, — значыць, нічога
не сказаць. Зрэшты, кожны кулік хваліць сваё балота (Л.Левановіч.
Там, дзе Бесядзь-рака). Калі ж [я] гаварыла універсітэцкім сяброўкам,
што ў нас цяплей, раней пачынаецца вясна, той-сей не прымаў гэта
ўсур'ёз... Ведама, кожны кулік сваё балота хваліць (Н.Маеўская. Слу-
цкая бэра).
— Рабкевіч: І кожны кулік сваё балота хваліць.
КОЖНЫ
КУРЭЦ
ПАВІНЕН
МЕЦЬ
СВОЙ
АГАНЕЦ
І
ТЫТУНЕЦ.
Га-
ворыцца як адмоўны адказ таму, хто просіць закурыць. Сін.: Калі курэц,
то насі люльку і тытунец. [Авечка:] Ці не маеце часам закурыць, нешта
тут пад грудзямі... [Стораж:] Не маю, кожны курэц павінен мець свой
аганец і тытунец (У.Галубок. Суд).
107
Дадатковыя словы
авярян, запе, ўсурёз
10 👁