Прыказкі: Кожан курэц мае сваю люльку і тытунец.
КОЖНЫ ПА ЧАСЕ МАЕ РОЗУМ. Кажуць пра таго, хто са спазненнем
рэагуе на што-н., каму патрэбная думка прыходзіць запознена. Сін.: Му-
жыку розум прыходзіць па шкодзе. [Лявон:] Што ўспамінаць, чаю не ве-
рнеш! Кожны па часе мае розум. Я толькі хацеў праўды шукаць. Ха-ха-
ха? Здурэў і праўды шукаў!.. (Я.Купала. Раскіданае гняздо).
— Прыказкі: Кожны па часе мае розум.
КОЖНЫ ПЛАЧА ПА СВАІМ БАЦЬКУ, ЯК УМЕЕ. Кожны дзейнічае, па-
водзіць сабе па-свойму, адпаведна сваім прывычкам, схільнасцям і пад. Там
[ва універсітэце] непараўнана болей шырокае поле для ўсебаковага ра-
звіцця... А ўрэшце, кожны плача па сваім бацьку, як умее. Не буцу на-
вязваць табе сваіх думак і адносін да настаўніцкага інстытута, бо, можа,
я памылюся, а знайсці праўду і намацаць правільны шлях у жыцці не
так лёгка і проста (Я.Колас. На ростанях). ХТО ЯК ХОЧА, ТАК ПА
СВАЙМУ БАЦЬКУ ПЛАЧА. Уладзік настойваў на сваім: — Калі ўжо
браць абы-каго, дык лепей ісці ўдвух. Падумаеш, такія ўжо ты там, у
той штрафкампаніі, закончыў курсы. Хто як хоча, так па свайму бацьку
плача. Будзе ў нас і свой вопыт (Я.Брыль. Птушкі і гнёзды).
— Насовіч: Як хто хочаць, па сваём бацьку ішачаць; Прыказкі: Як хто
хоча, так па свайму бацьку плача; Кожны плача па свайму бацьку, як
умее.
КОЖНЫ СТАРАЦ СВАЮ ТОРБУ ХВАЛІЦЬ. Кожны хваліць тое, што
яму найбольш блізкае, дарагое. Сін.: Кожны кулік сваё балота хваліць; Ко-
жны цыган сваю кабылу хваліць. — Як не забраць такога добрага хло-
пца? — Кожны старац сваю торбу хваліць, — суха сказала старая. —
Забірай (Л.Дайнека. Запомнім сябе маладымі).
КОЖНЫ
(УСЯКІ)
ЦЫГАН
СВАЮ
КАБЫЛУ
ХВАЛІЦЬ.
Кожны
хваліць
тое, што яму найбольш блізкае, дарагое. Сін.: Кожны кулік сваё балота
хваліць; Кожны старац сваю торбу хваліць. [Мікола:] Вы ў сватах як за-
гнулі героя, дык мне чорт ведае што і казаць. Я ледзь не згарэў ад со-
раму. [Пытляваны:] У сватах, як на таргу: кожны цыган сваю кабылу
хваліць (К.Крапіва. Пяюць жаваранкі). — Не, я свайго не біў. Так,
можа, калі... А баяўся. І цяпер баіцца. І дзеўкі слухалі. — А-а, — кра-
кнуў Галавацкі. — Кожны цыган сваю кабылу хваліць. А мае што:
дурні? І я, па-твойму, дурны? (Я.Ермаловіч. Зазімак). — А каб ты ве-
дала, Раечка, якое наша вучылішча? Ва ўсім Саюзе лепшага няма! —
Кожны цыган сваю кабылу хваліць... (П.Місько. Градабой). У канцы гу-
тарка пайшла пра тое, чые лепшыя грыбы. Кандрат хваліў сваіх бараві-
коў, Грыгор — сваіх, бо ўсякі цыган сваю кабылу хваліць (Я.Колас. За
што пабіліся хлопцы).
—
Насовіч: Каждый цыган сваю кабылку хваліць; Прыказкі: Кожны
цыган сваю кабылу хваліць.
КОЖНЫ ЧОРТ НА СВАЁ КОЛА ВАДУ ЦЯГНЕ. Гл. Усякі (кожны) чорт
на сваё кола ваду цягне.
КОЛЬКІ ВЯРОВАЧКУ НІ ВІЦЬ, КАНЕЦ БУДЗЕ. Гл. Колькі вяровачцы
ні віцца, а канцу быць (канец будзе).
КОЛЬКІ
ВЯРОВАЧЦЫ
НІ
ВІЦЦА,
А
КАНЦУ
БЫЦЬ
(КАНЕЦ
БУДЗЕ).
Нядобрыя ўчынкі, несамавітыя справы, колькі б яны ні працягваліся, ста-
нуць вядомымі, будуць мець канец. Гаворыцца з упэўненасцю, што дрэнным
справам, учынкам прыйдзе канец. — Але злавілі Соміка, патроху вы-
крыем і прыстасаванцаў... — Аге ж, і то праўда, — пачулі ў адказ. —
Колькі вяровачцы ні віцца, а канцу быць... (Б.Сачанка. Зямля маіх
продкаў). — Калі гэта гісторыя як-небудзь выплыве, вы... Вас... — Вы-
ганяць, як сабаку, — усміхнуўся Раманоўскі. — І правільна зробяць.
108
8 👁