Але я стары, мне гэта не страшна. Усё роўна, колькі вяровачцы ні віц-
ца, а канец будзе. А ты яшчэ малады, табе яшчэ працаваць і праца-
ваць... (М.Герчык. Вяртанне да сябе). ЯК ВЯРОВАЧЦЫ НІ ВІЦЦА, А
КАНЦУ ПАЯВІЦЦА. Гэта ж многае з таго, чым займаліся Архіп Іва-
нюк і Сцяпан Крэмнеў, паступова праяснялася, вырысоўвалася гісто-
рыя з пачаткам і, мяркуючы ўжо па наяўных матэрыялах, канцом. Бо
нездарма ж кажуць, як вяровачцы ні віцца, а канцу паявіцца (П.Кава-
лёў. Падзенне Хвядоса Струка). КОЛЬКІ ВЯРОВАЧКУ НІ ВІЦЬ, КА-
НЕЦ БУДЗЕ (ПАВІНЕН БЫЦЬ). За ўсіх адказаў Лабун: — Колькі вя-
ровачку ні віць — павінен быць канец ёй (А.Пальчэўскі. Збітыя рогі).
* Вярнуцца ёй [Паліне] у СД больш не давялося. Колькі б вяровачка
ні вілася, канец мусіў быць (І.Новікаў. Дарогі скрыжаваліся ў Мінску).
Хто ласы несумленна жыць — абавязкова кары не пазбыцца... Колькі вя-
ровачцы ні віцца, а кончыку заўсёды быць? (Э.Валасевіч. Агульны інта-
рэс).
— Прыказкі: Колькі вяровачцы ні віцца, канец будзень.
КОЛЬКІ (ЯК) ВАЎКА (ВОЎКА) НІ КАРМІ, А ЁН У ЛЕС ГЛЯДЗІЦЬ
(ПАГЛЯДАЕ).
Як
ні
старайся
перамяніць
сутнасць
чалавека,
яго
прывычкі, якасці, яны абавязкова праявяць сябе. Сін.: Воўчы дух да лесу
цягне. [Студэнт:] Бараню бедных людзей... Мой абавязак. [Гаспадыня:]
Даруй, папраўлю... Не абавязак, а сам такі. З мужычых пялёнак узяла
цябе, а колькі ваўка ні кармі — усё ў лес паглядае (У.Галубок. Ганка).
Гэты «слуга божы», відаць, надумаў нешта нядобрае. Нездарма зноў
зрабіўся дзікуном. Праўду кажуць людзі: як ваўка ні кармі, ён у лес
глядзіць (Я.Маўр. У краіне райскай птушкі). У часе контратакі белякоў
яны [былыя палонныя] і адкрылі фронт сваім нядаўнім саслужыўцам...
Ваўка як ні кармі, а ён у лес глядзіць (А.Асіпенка. Лабірынты страху).
Калі Пісар вечарам таго ж дня прыйшоў дадому, дзядзька Сцяпан ска-
заў яму: «Як воўка ні кармі — ён у лес глядзіць...» (І.Капыловіч.
Аблава).
КОЛЬКІ
(ЯК)
ВАЎКА
(ВОЎКА)
НІ
КАРМІ,
А
ЯГО
Ў
ЛЕС
ЦЯГНЕ. Бач, што надумала? Кінуць жывога мужа, дзяцей, свякруху,
якой, можа, тыдзень да смерці, і ляцець ці ў блізкі свет. Недарма ка-
жуць: як ваўка ні кармі, усё адно яго ў лес цягне (І.Шамякін. Аксана).
—
Прабачце... Я забыўся, што сёння абяцаў падзяжурыць на электра-
станцыі. Хлопец чакае, не магу, — апраўдваўся Барэйка. — Пусціце
яго. Ваўка як ні кармі, а яго ў лес цягне... (М.Ваданосаў. У Баркоўскай
пушчы). Тры гады [Анкуда] быццам мяняўся і не змяніўся, цішэў і не
пацішэў. Колькі воўка ні кармі — у лес цягне (В.Карамазаў. Патайнік).
Ах ты, прыватніцкая вантроба... А ўсё-такі правільна кажа народная
прымаўка: як воўка ні кармі, а яго ўсё роўна ў лес цягне... (В.Дайліда.
Мне — пару слоў).
* Мне здалося, што ты нават у характары змяніўся... Адно ж аблічча
ў цябе стала авечае, а нутро асталося воўчае... Як ты Радзецкага ні кармі,
а ён у лес глядзіць... (І.Гурскі. У агні). Снедаю, жонка дагаджае, каб забыў
учарашняе, прыганяе, каб еў, а я быццам той воўк — яго кормяць, а ён
у лес пазірае (М.Кусянкоў. Жар пад прыскам).
—
Насовіч: Ваўка як ні кармі, усё ў лес глядзіць; Раманаў: Сколькі
воўка ні кармі, а ён к лесу глядзіць; Прыказкі: Як ваўка ні кармі, а ён у
лес пазірае.
КОНСКАЯ МАТКА НЕ ЗДОХЛА. Гаворыцца пра каня як апраўданне, што
ён не апошні на свеце і што няма чаго шкадаваць яго. Наста ехала самая
апошняя, астаўшыся ззаду, і калі злезла з воза, Буланчык быў стаў, па-
сля, павярнуўшы галаву, даў у хамут і, пачуўшы, мусіць, што палягчэла,
пайшоў за возам... Ёй трэба было цяпер даганяць калёсы, бо. ні да каго
другога не падсядзеш пад'ехаць: усе наперадзе... «Чорт бы не ўзяў Бу-
109
Дадатковыя словы
падехаць
10 👁