ленчыка. Не такая я і грамазда. Пашкадавала... Конская матка не здо- хла...» (І.Пташнікаў. Тартак). — Насовіч: Кабылля матка ніколі не здыхаеш». КОНЧЫЎ ДЗЕЛА — ГУЛЯЙ СМЕЛА. Гл. Скончыў (кончыў) дзела — гуляй смела. КОНЬ ЗДЫХАЕ, А ЗА ТРАВУ ХВАТАЕ. Гл. Кабыла (конь) здыхае, а за траву хватае. КОНЬ НА ЧАТЫРОХ НАГАХ 1 ТО СПАТЫКАЕЦЦА. Кожны можа памыецца, апынуцца ў цяжкім становішчы. Кажуць у апраўданне чыёй-н. памылкі. Сін.: Здараецца, што і доктар ад жывата качаецца. [Трэці кал- гаснік:] Ну, канешне, бывалі і памылкі. Конь на чатырох нагах і то спатыкаецца (А.Макаёнак. Каб людзі не журыліся). — Пакінь ушчуваць хлопца, — спакойна прамовіў дзядзька Антось. — Конь на чатырох на- гах і то спатыкаецца часам... (С.Александровіч. На шырокі прастор). У чым хто з вас перада мной правінаваціўся — я скажу. У чым я перад кім вінаваты — вы скажыце. Конь на чатырох нагах і то спатыкаецца... А мы... Мы ж людзі... (Б.Сачанка. Шчырасць). — Дык што, таварыш аграном, рабіць будзем? — Што ж рабіць, — кажу, — конь на чатырох нагах спатыкаецца, а чалавеку таксама дазваляецца спатыкнуцца. Неда- гледзеў (М.Пянкрат. Шчасце маё). У КАНЯ ЧАТЫРЫ НАГІ, І ТОЙ СПАТЫКАЕЦЦА. — Эх, хлопцы, хлопцы! — у засмучэнні гаварыў да- лей Лабановіч. — Лягчэй за ўсё шукаць вінаватых. Ды якая ў тым карысць? Ты ж, Алесь, — звярнуўся ён да Садовіча, — не згрызайся! У каня чатыры нагі, і той спатыкаецца (Я.Колас. На ростанях). * Не магу ж я дапусціць, каб памылку настаўніка паўтарылі вучні. Памылілася я. Бывае так, што і на роўнай дарозе конь спатыкаецца. І ча- лавек, бывае, памыляецца (Я.Ермаловіч. Сіняя птушка). — Насовіч: Конь на чатырох нагах спатыкаецца. КОСЬ-КОСЬ ДА АБРОКУ, А ПОТЫМ КІЕМ ПА БОКУ. Кажуць з неа- дабрэннем пра таго, хто напачатку задобрывае каго-н., каб дасягнуць пэўнай мэты. Сін.: Кось-кось, пакуль у аглоблі. — Не жолаб да каня, конь да жолаба ідзе. Ціснецеся туды, мужчынка — Кось-кось да аброку, а потым кіем па боку, — выскаляўся нехта з грамады... (В.Адамчык. І скажа той, хто народзіцца). * Беларус, глядзі не каркай, бо адчуеш сваім каркам, чаму пан такі стаў добры: кось-кось-кось — пакуль ў аглоблі, потым па баку дугою ды ў жывот яшчэ нагою (К.Крапіва. На «ІСрэсах усходніх»). — Прыказкі: Косю, косю, да аброку, а як пойме, то й кіем па боку; Кося-кося, дам аброку, а там дугою па боку. КОСЬ-КОСЬ (КОСЯ-КОСЯ, КОСЮ-КОСЮ), ПАКУЛЬ (ДЫ) У АГЛОБЛІ. Кажуць з неадабрэннем пра таго, хто напачатку задобрывае каго-н., каб дасягнуць пэўнай мэты. Сін.: Кось-кось да аброку, а потым кіем па боку. — Мусіць жа, Ціхон вашу зямлю ўзяў урабляць? — пыта- ецца Щура. — А маё ты дзіцятка! Хто яго ведае, як яно тут выходзіць. Як той казаў, кось-кось, пакуль у аглоблі, — прыцішыла Марыська го- лас. — Як угаворваліся, дык усё добра было: і рабіць мы нічога не бу- дзем, і глядзець яны нас будуць. А цяпер кажа: «Калі вы на поле не бу- дзеце выходзіць, дык падумаюць, што я зусім вашу зямлю сабе забраў, ды яшчэ ў фонд адбяруць» (К.Крапіва. Мядзведзічы). «Не ведаю, што ад мяне трэба». — «Тут пытанні задаём мы. А твой абавязак сумленна адказваць», — умяшаўся Надзеждзін. «Ведаю, чыстасардэчнае прызнан- не і гэтак далей. У народзе гэта называецца: «Кось-кось, пакуль у аглоблі» (С.Грахоўскі. Зона маўчання). «Табе колькі марак у дзень Хірт вызначыў плаціць?» — «Чатыры». — «А ўсім па тры. Глядзі, каб гэтая 110
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
10 👁