лішняя марка не... Кось-кось, пакуль у аглоблі...» (П.Місько. Калянае лісце). Сілы фашыстаў на зыходзе, і ім трэба прыцягнуць на свой бок моладзь. За кім моладзь, за тым будучае. Вось і стараюцца... саюз пры- думалі: «Кося, кося, пакуль у аглоблі...» (Г.Васілеўская. Бывай, Групоў- ка). — Гэта яшчэ кветачкі, а ягадкі наперадзе! Нездарма ж у рай- спажыўсаюзе кажуць, што яму да трох не гавары. — Косю, косю, па- куль у аглоблі, а потым... (В.Праскураў. Святая сівізна). Ласкаю заўся- гды болей можна ўзяць, чым гвалтам. Кось-кось, ды ў аглоблі... Во так, так у разумных... (Б.Сачанка. Вялікі Лес). КОСЬ-КОСЬ, ПАКУЛЬ ЗА ГРЫВУ. [Стася:] Ведаю я тваё «пакуль што». Кось-кось — пакуль за грыву. Так? (І.Шамякін. Дзеці аднаго дома). — Насовіч: Кося, кося! Штоб толькі паймаць удалося; Прыказкі: Кось-кось, пакуль не ўхапіў за грыву; Кось-кось, ды й у аглоблі; Кось- кось, ды й за грыву. КОСЬ-КОСЬ, ПАКУЛЬ ЗА ГРЫВУ. Гл. Кось-кось (кося-кося, косю- косю), пакуль у аглоблі. КОСЮ-КОСЮ, ПАКУЛЬ У АГЛОБЛІ. Гл. Кось-кось (кося, кося, косю- косю), пакуль у аглоблі. КОСЯ-КОСЯ, ПАКУЛЬ У АГЛОБЛІ. Гл. Кось-кось (кося-кося, косю- косю). пакуль у аглоблі. КОШКУ Б'ЮЦЬ — НЯВЕСТЦЫ НАМЁКІ ДАЮЦЬ. Караючы каго-н. аднаго, тым самым палохаюць, папярэджваюць іншых. Сін.: Авечку стры- гуць, а баран дрыжыць. [Стары:] Слухай, а міністры мне дасталіся ўсе старыя? [Дружок:] Хочаце памяняць? Вы можаце каго-небудзь скінуць для постраху. Я іх па кругу пушчу, а вы мне толькі кіўніце — каторага, і я... Пярун ударыць аднаго, а баяцца ўсе. [Стары:] Кошку б'юць — ня- вестцы намёкі даюць. Добра, давай. Ты толькі называй — каторы хто (А.Макаёнак. Кашмар). — Рапановіч: Кошку б'юць, а нявестцы намёк даюць; Прыказкі: Ко- шку б'юць, а нявестцы наветкі даюць. КРАСА ПРЫГЛЯДЗІЦЦА, А РОЗУМ ПРЫГАДЗІЦЦА. Гл. Хараство (краса) прыглядзіцца, а розум прыгадзіцца. КРОПЛЯ КАМЕНЬ КРЫШЫЦЬ (ДЗЯЎБЕ). Частымі і настойлівымі дзеяннямі можна дасягнуць многага. — Але што з гэтага будзе, лістоўкай жа нічога не зробіш? — заглянуўшы ў вочы Казюку, запытала Адэля. — Кропля камень крышыць, — пераконваў Казюк каханку (П.Броўка. Калі зліваюцца рэкі). Спачатку начальства энергічна ставала на абарону маладога здольнага супрацоўніка, але, як кажуць, кропля камень кры- шыць... З цягам часу абарона рабілася ўсё больш вялай, няўпэўненай, з агаворкамі і нарэшце пала... (В.Блакіт. Усмешка Фартуны). Ты сказаў, я сказаў. Усе разам сказалі. Хаця б пра таго самага Слюнчанку, калі ён яшчэ быў у нас старшынёй сельсавета. Нябось, нешта б было. Кропля камень дзяўбе (Я.Ермаловіч. Піліп з Касцяніц). * І ўсё, што гаварыў Капейка, ападала на цвёрдае сэрца майго шва- груся, нібы кропля за кропляй на камень. Паслаць такога суцяшальніка к чорту — што ен зрабіў бы раней — Міхаць ужо не мог: кроплі рабілі сваё... (Я.Брыль. У Забалоцці днее). — Калька з лацінскай мовы: Gutta cavat lapidem. Аўтар афарызма — старажытнарымскі паэт Авідзій, які ў «Пасланнях з Понта» пісаў: «Кро- пля дзяўбе камень не сілай, а частым падзеннем». — Прыказкі: Капля па каплі і камень ламае. КРУМКАЧ КРУМКАЧУ ВОКА НЕ ВЫДЗЕЎБЕ Гл. Груган гругану вока не выдзеўбе. 111
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бюць
9 👁