КРУЦЕЛЬСТВАМ СВЕТ ПРОЙДЗЕШ, А НАЗАД НЕ ВЕРНЕШСЯ. Гл. Маной (няпраўдай, хітрасцю, круцельствам) свет пройдзеш, а назад не вернешся. КРУЦІ НЕ ВЯРЦІ, А ТРЭБА ПАМЕРЦІ. Гл. Круці не круці (не вярці), а трэба памерці. КРУЦІ НЕ КРУЦІ (НЕ ВЯРЦІ), А ТРЭБА ПАМЕРЦІ. Пра непазбе- жнасць і няўмольнасць смерці. Сін.: Ад смерці не адкупішся; Дзвюм смер- цям не бываць, а адной не мінаваць (у І знач.); Смерць не ручаінка — не пераскочыш. Мне ўжо нядоўга, пара сабірацца ў цёмну магілку галоўку злажыць, з сырою зямелькай навек павянчацца і з вамі, дзетачкі, годзе ўжо жыць! А ўжо як дасць бог — так яно і будзе. Круці не вярці, а па- мерці трэба (В.Дунін-Марцінкевіч. Вечарніцы). «Круці не круці, а трэ памерці!» Нейкі зачараваны круг... (З.Бядуля. Падмогі). — Насовіч: Круці не вярці, а прыйдзецца ўмерці; Ляцкі: Колькі не вярці, а ўмерці трэба; Прыказкі: Круці не круці, трэба ўмярці; Колькі ні вярці, а прыйдзецца ўмярці. КРУЦЯЧЫ, СВЕТ ПРОЙДЗЕШ, АЛЕ НАЗАД НЕ ВЕРНЕШСЯ. Гл. Ма нон (няпраўдай, хітрасцю, круцельствам) свет пройдзеш, а назад не ве- рнешся. КРЫВОЕ КОЛА НА СЯБЕ ГРАЗЬ КІДАЕ. Упарты, капрызны чалавек сам сабе шкодзіць, сваімі ўчынкамі пляміць сам сябе. [Казімір:] А я ўсё роўна раскажу ўсім, што галёшы айца Нікана ператварылі ў паштовую скры- нку. [Стась — Казіміру, шматзначна:] Крывое кола на сябе гразь кідае... Май гэта на ўвазе... (В.Зуб. Юнацтва рыцара). — Ляцкі: Крывое калясо на сябе балота кідаець; Янкоўскі: Крывое кола на сябе гразь кідае; Прыказкі: Крывое калясо на сябе гразь цягнеце КУДЫ ВЕЦЕР, ТУДЫ І ДЫМ. Куды адзін, туды і другі. Пра людзей, це- сна звязаных паміж сабой. Сін.: Куды іголка, туды і нітка. — А дзе цябе халера носіць? — У Дварчанах быў. — Куды вецер, туды і дым. Ты ўсё да яе [Хрысці] (В.Адамчык. Год нулявы). — Прыказкі: Куды вецер, туды і дым. КУДЫ ЕДУ, ТУДЫ ЕДУ, ДЫ ЎСЁ КАРЧМЫ НЕ МІНУ. Пра п'янага і п'янства. [Навум уваходзіць п'яны і сам да сябе кажа:] Добра кажа пры- гаворка: куды еду, туды еду, ды ўсё карчмы не міну... Цяпер смела пай- ду да двара, штоб пана нашага прыняць (В.Дунін-Марцінкевіч. Сялян- ка). — Прыказкі: Туды едзе, сюды едзе — карчмы не мінае. КУДЫ ІГОЛКА (ІГОЛАЧКА), ТУДЫ І НІТКА (НІТАЧКА). Куды адзін, туды і другі. Пра людзей, цесна звязаных паміж сабой; часцей пра мужа і жонку. Сін.: Куды вецер, туды і дым. Варыць жонка есці, даглядае дзя- цей, парадак у хаце трымае — і даволі. А жонка ж — сябра, па- плечнік... І недарэмна ж жонку завуць палавінаю. Куды іголка, туды і нітка. А ў нас... Кожны папоўз у сваю нару. Быццам і не адно цэлае было, не сям'я (Б.Сачанка. Вялікі Лес). Хацела [Палагея] запярэчыць: калі надумаў, то едзь адзін. Але не адважылася: як гэта ён адзін? Куды іголка, туды і нітка (М.Гроднеў. Нязведаная даль). Спакон жа веку так вялося: куды іголка, туды і нітка. Гэтыя словы, бы ў апраўданне, Вадзім чуў ад Веркі апошнія дні (А.Рыбак. Трэба было жыць). — Паглядзіш, Танечка, мы адразу станем на ногі: адзенемся, абуемся і сотню-другую будзем мець пра запас, — падахвочваў ён [Іван] жонку. — Слухай толькі мяне... — Ды ўжо прыйдзецца слухаць, — згадзілася Таццяна. — Куды іголачка, туды і нітачка, кажуць людзі... (А.Пальчэўскі. Чорны дзень). 112
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пянага, пянства, пяны, сямя
10 👁