Выходзіць, што без Сяргея не абыдзешся. Вось дык звёў нас лёс, нібы нітку з іголкай! Куды адзін, туды і другі... (Р.Няхай. Туман над стэ- пам). — БРС: Куды іголка, туда і нітка; Янкоўскі: Куды іголка, туды і нітка. КУДЫ КОНЬ З КАПЫТОМ, ТУДЫ І РАК З КЛЮШНЯЙ (З КЛЮ- ШНЯМІ). За старэйшым і больш вопытным, пераймаючы яго, цягнецца і маладзейшы, нявопытны. Часцей ужываецца як адмоўная ацэнка таго, хто пераймае чые-н. дзеянні, звычкі і пад. Вядома ж, куды конь з капы- том, туды і рак з клюшнямі. Нахватаўся, мабыць, смаркач розуму ў гэг тых крытыкаў і давай вучыць пісьменніка... (І.Навуменка. Сельская ідылія). У пакоі Андрэя шалеў магнітафон, чулася нейкая валтузня. Яна [маці] пастукала, прачыніла дзверы. Андрэй і Ліда Нячай сядзелі на ка- напе чырвоныя, разгубленыя. Ліда нервова папраўляла на грудзях блу- зку. «Куды конь з капытом, туды і рак з клюшняй», — падумала яна, кіўком павіталася і зачыніла дзверы (М.Герчык, Вяртанне да сябе). — Насовіч: Куды конь з капытом, туды і рак з кляшнёю; РБС: Куды конь з капытом, туды і рак з клюшняй. КУДЫ НІ КІНЬ, УСЮДЫ КЛІН. Што ні рабі, што ні прыдумвай, усё дрэнна. Пра складанае, бязвыхаднае становішча. Сін.: / адтуль горача, / адсюль боляча: Ты на гару, а чорт за нагу. У Вас, як кажуць, куды ні кінь — усюды клін. Сельскагаспадарчы інвентар да веснавой сяўбы не адрамантавалі, хамутоў і пастронкаў не хапае, угнаенне на поле вывезлі не поўнасцю (А.Макаёнак. Старшыні калгаса «Спартак»). Цяжкай была ноч для прафесара і яго пацыентаў. Думалі, нібы валуны варочалі. Куды ні кінь, усюды клін (І.Новікаў. Ачышчэнне). — І так не тое, і так не тое, —. гаварыла яна [маці]. — А дзе, дзе яно, тое? — пытаў, шчыра пытаў у маці Апанас. — Куды ні кінь, усюды клін (Б.Сачанка. Вялікі Лес). — Лёгка раіць, — не пагаджаецца Мікалай, — вунь колькі тэхнікі трэба: і БМ-6, і КС-6Б, і авіяапрацоўка... Куды ні кінь — усюды клін (В.Шырко. Дыханне жыта). КУДЫ (ДЗЕ) НІ КІНЬ, ДЫК КЛІН. Зя- млю паны цэняць дорага. Не толькі чвэрткі — дзесятай долі не аплаціць за яе бедны мужык. Адным словам, куды ні кінь, дык клін (А.Якімовіч. Адкуль ліха на свеце). — Фашыстам было: куды ні кінь, дык клін, — скупа ўсміхнуўся Пахом. — Тут уцёк, затое там падарваўся (Х.Жычка. Апошняя старонка). А што за зямля? Адзін пясок... Плыты нагоніш — таксама не забагацееш, а толькі пакараешся. Дзе ні кінь, дык клін? (С.Александровіч. На шырокі прастор). — Насовіч: Куды ні кінь, усё клін; Ляцкі: Як ні кінь — усё клін; Пры- казкі: Куды ні кінь, усё клін; Куды ні кінь, усюды клін. КУЙ ЖАЛЕЗА, ПАКУЛЬ ГАРАЧАЕ. Спяшайся рабіць што-н., пакуль не позна, пакуль ёсць спрыяльныя ўмовы; карыстайся момантам. Пасля зва- роту з Масквы Канстанцін Міхайлавіч ізноў засеў за «Дрыгву». Куй жа- леза, пакуль гарачае! Пішы, браток, калі з ахвотай і настроем пішацца! (С.Александровіч. Сейбіт песні і мудрасці). Дзейны, нястомны Мураўёў там жа, у Пецярбурзе, — «куй жалеза, пакуль гарачае», — склаў запіску цару, у якой выклаў свае меркаванні адносна будучыні Заходняга краю і кіравання ім (Б.Сачанка. Мураўёў-вешальнік). — Вы дарэмна спяша- ецеся, трэба з толкам выбіраць, думаць. — А навошта чакаць? — шчыра здзівіўся Грышка. — Куй жалеза, пакуль гарачае (А.Дзятлаў. Падман). Калі што наклёўваецца, то трэба браць адразу. Як гаворыцца, куй жалеза, пакуль гарачае... (В.Гігевіч. Варыянт). КУЙ ЖАЛЕЗА, ПА- КУЛЬ НЕ АСТЫЛА. Рыкае скацінка, іграюць жалейкі, над цэлай 113
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
9 👁