мясцінкай стаіць гоман нейкі. Усё йграе й ззывае да працы — аж міла... Куй, браце, жалеза, пакуль не астыла! (Я.Купала. Вясенняя раніца). * Разумеў і Кляпец. што трэба каваць жалеза, пакуль яно гарачае (І.Дуброўскі. На новыя кругі). Паедзе на Малы Месяц ён [Мельнік] сам. Калі ўжо каваць жалеза, дык гарачае! (М.Гамолка. Шосты акіян). [Лёня] і праўда тады панёс на станцыю сваю карціну — назаўтра ж. Марусі спа- дабалася тое, што ён сказаў, і трэба было каваць жалеза, пакуль яно не астыла... (П.Місько. Калянае лісце). — Федароўскі: Куй жалеза, пакуль гарачае; Куй жалеза на гарача; Прыказкі: Куй жалеза, пакуль куецца; Куй жалеза, пакуль не астыла. КУЙ ЖАЛЕЗА, ПАКУЛЬ НЕ АСТЫЛА. Гл. Куй жалеза, пакуль гарачае. КУЛЯЙ У АДНАГО ПАЦЭЛІШ, А ТРАПНЫМ СЛОВАМ У ТЫСЯЧУ. Гаворыцца як высокая ацэнка трапнага, дасціпнага выступлення. Дзе ўжо гэтаму пустазвону Калатухіну цягацца з Мясніковым. У таю слова раў- назначна кулі. Больш таго: куляй у аднаго пацэліш, а трапным словам у тысячу. Заслухаешся! (І.Гурскі. Вецер веку). — Прыказкі: Куляй пацэліш у аднаго, у двух, а трапным словам — у тысячу. КУМА КУМЕ, ДЫЙ ПАЙШЛО ПА ЎСІМ СЯЛЕ Гл. Кума (кум) куме, а кума па ўсім сяле. КУМА (КУМ) КУМЕ, А КУМА ПА ЎСІМ СЯЛЕ. Сказанае каму-н. пад сакрэтам становіцца вядомым для ўсіх. Сін.: Скажы курыцы, дык яна па ўсёй вуліцы. — Глядзі ты! З Вольчыным жаніхом паспала, дык і ні да носа! — кінуў ёй наўздагон Віктар. Жураўская спынілася, нібы ёй у спіну стрэлілі. «Вось яно, сяло... Нехта падгледзеў, кума куме, а кума — па ўсім сяле», — узрушана падумала яна (М.Ваданосаў. Надзеі і здзяй- сненні). Я, канечне, нічога дрэннага пра твайго дзеда не хачу сказаць. Але ж ведаеш прымаўку: кума куме, а кума па ўсім сяле (Я.Курто. Над ярам). Нехта некаму ці праўду казаў, ці так — на ўзвей вецер — бра- хнуў, што на барысаўскім тракце ёсць курганок і ў ім быццам француз, уцякаючы, бочку чырвонцаў закапаў. Ведама, зараз кум куме, а кума — па ўсім сяле. Гэтак дазналіся засцянкоўцы... (У.Галубок. Не паклаўшы, не возьмеш) КУМА КУМЕ, ДЫЙ ПАИШО ПА ЎСІМ СЯЛЕ [Хмара:] Браткі, нехта накляпаў... [Звягіна:] Ну але: кума — куме, дый пайшло па ўсім сяле (І.Гурскі. Новы горад). — Прыказкі: Кума куме ды па ўсём сяле; Сказала кума куме — пай- шло па ўсім сяле. КУМ КУМЕ, А КУМА ПА ЎСІМ СЯЛЕ. Гл. Кума (кум) куме, а кума па ўсім сяле. КУПІЎ НЕ КУПІЎ (КУПЛЮ НЕ КУПЛЮ, КУПІШ НЕ КУПІШ, КУПІМ НЕ КУПІМ), А ПАТАРГАВАЦЦА (ПАТАРГАВАЦЬ) МОЖНА (ВАРТА). Удасца які-н. намер ці не ўдасца, а паспрабаваць можна. — А калі б пабачыў, што мяне запыняюць і зробяць вобыск, дык сказаў бы: а я іду якраз у паліцыю — недазволеную літаратуру знайшоў. — Так бы яны табе і паверылі? — Ну, што ж? Купіў не купіў, а патаргаваць мож- на, — у тым жа вясёлым тоне адказаў Янка (Я.Колас. На ростанях). [Пушкарэвіч:] Ну, зматвай свае вудачкі і пайшлі ў сваты. Купім не купім, а патаргаваць можна (І.Гурскі. Свае людзі). Дык, хлопцы, давай- це дапісваць прашэнне... Трэба канчаць гэту работу... Купіш не купіш, а патаргавацца можна. Нельга сядзець склаўшы рукі (Л.Арабей. На струнах буры). — Ніхто з яўрэяў не адважваецца ісці на чыгунку. Вы думалі пра гэта, калі падаваліся на чыгунку, малады чалавек? — Думаў, але... — прашаптаў Іцка... — Ну, але так, мой любы малады чалавек, купіш не купіш, а патаргавацца варта! (Х.Шынклер. Ічэ). 114
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
6 👁