Насовіч: Купіў не купіў, а патаргаваць вольна; Прыказкі: Куплю не
куплю, патаргаваць можна; Купіў не купіў, а патаргаваць можна.
КУРАНЯТ УВОСЕНЬ (ВОСЕННЮ) ЛІЧАЦЬ. Меркаваць пра што-н.
трэба па канчатковых выніках. Гаворыцца, калі хто-н. заўчасна радуецца
ад мажлівага поспеху ў якой-н. справе. — А ўсё ж ваша возьме, —
сцвярджаў стары рабочы, пуцілавец. — Куранят лічаць увосень, — не
здаваўся чыгуначнік (І.Гурскі. Вецер веку). Эх, Максім Антонавіч, кура-
нят лічаць увосень. Хто ведае, ці яно падсушыць, ці яно падмочыць
(І.Шамякін. У добры час). Тады, выходзячы з выканкома, Даміра раз-
злавана сказаў Старыковічу: — Куранят увосень лічаць. Паглядзім, у
каго болей сена будзе, альбо у мяне, альбо ў хвалёнага вамі ракіцян-
скага старшыні (А.Асіпенка. Паплавы). — Можа, хто хоча паправіць
Аляксандра ці дапоўніць? — спытаў Кірыленка. — Куранят восенню
лічаць, — толькі і сказаў Стукаў (В.Шырко. Дыханне жыта).
— Прыказкі: Увосень курчат лічаць; Куранят увосень лічаць; БРС:
Куранят увосені лічаць.
КУРЫЦА НЕ ПТУШКА, А БАБА НЕ ЧАЛАВЕК. Устар. Гаворыцца як
адмоўная ацэнка жанчыны, яе кемлівасці, здатнасці і пад. Нешта яшчэ
гаварылі, спрачаліся, і Хіма нічога не разумела. А Нупрэй пахлопаў па
плячы. — Вось і пакажаш сваю вучонасць, хе-хе-хе... — Курыца не
птушка, а баба — не чалавек... (В.Каваль. За доляю).
* У Галапузаўцы.. не было такога чалавека і такой жанчыны (у нас та-
ксама кажуць, што баба — не чалавек), якія б не ведалі Банькі Кудлатага
(Я.Колас. Ванька Кудлаты). У афіцэрскім асяроддзі прапаршчык Кан-
станцін Міцкевіч па-ранейшаму адчуваў сябе чужаком, мужыцкім сынам.
Нездарма
кажуць:
«Курыца
не
птушка,
прапаршчык
—
не
афіцэр»
(С.Александровіч. На шырокі прастор).
ЛАПАЦЬ БОТУ НЕ ПАРА Гл. Бот лапцю не пара.
ЛАСКАВАЕ СЛОВА ШТО ДЗЕНЬ ЯСНЫ (ВЕСНАВЫ). Пра добрае ўра-
жанне ад пачутага ласкавага слова. — На зіму пад яблыні гной трэба
класці. Тады не памерзнуць, — ласкава раілі вяскоўцы. А ласкавае
слова — што дзень ясны (В.Праскураў. Сады цвітуць).
— Прыказкі: Ласкавае слова што веснавы дзень.
ЛАСКА
ПАНСКАЯ
НА
РАБЫМ
(ДОХЛЫМ)
КАНІ
ЕДЗЕ.
Устар.
Пан-
скія абяцанні, спагада, лагоднасць ненадзейныя, не выклікаюць даверу. Ка-
цярына крыкнула першая: «Дручок любіць панскі бычок». Напалоханы
пан стаў прасіцца: «Усё аддам, толькі пусціце жывога». Жанчыны ад-
ступілі, «Не верце гэтаму жываглоту! — выгукнула Кацярына. — Ласка
панская на рабым кані едзе!» (І.Гурскі. Вецер веку).
— Ляцкі: Панская ласка на быстрым кані едзе; Янкоўскі: Панская ла-
ска на дохлым кані едзе.
ЛАСЫ
НА
ЧУЖЫЯ
ПРЫПАСЫ
(КАЎБАСЫ).
Кажуць
з
неадабрэннем
пра таго, хто прагны, сквапны да чужога. [Пытляваны:] Мусіць, маму
шкадуеце пакідаць? Дык мы і маму' забяром. [Туміловіч:] Сват ласы на
чужыя прыпасы. Мала таго, што агратэхніка ў мяне забірае, дык яшчэ
хоча і лепшую цялятніцу забраць (К.Крапіва. Пяюць жаваранкі). — Ну,
115
9 👁