калі няма [мёду], то няма... — вінавата прамовіў Грыбок і падаўся на дарогу за гумнамі. «Ласы на чужыя каўбасы! Мёду захацеў! — падумаў непрыхільна Васіль. — Аге ж, чакай!.. Надаешся вам усім!..» (І. Мел еж. Людзі на балоце). У першы ж дзень [Мікола], калі прыехаў, заўважыў: брат, Цімафей, так і косіцца на яго, так і хоча сказаць: «Валачыўся па белым свеце, а цяпер са сваім вывадкам на ўсё гатовенькае... Усе ласы на чужыя каўбасы...» (І.Капыловіч. Браты). — Насовіч: Усе ласы на чужыя прыпасы; Ласы на чужыя прыпасы, а сваіх няма ў запасе; Прыказкі: Ласы на чужыя каўбасы. ЛЕПЕЙ АДЗІН РАЗ УБАЧЫЦЬ, ЧЫМ СТО РАЗОЎ ПАЧУЦЬ. Гл. Лепш (лепей) адзін раз убачыць, чым сто разоў пачуць. ЛЕПЕЙ ГОРКАЯ ПРАЎДА, ЧЫМ САЛОДКАЯ МАНА. Гл. Лепш (лепей) горкая праўда, чым салодкая мана. ЛЕПЕЙ ДРЭННА ЕХАЦЬ, ЧЫМ ДОБРА ІСЦІ. Гл. Лепш (лепей) дрэнна ехаць, чым добра ісці. ЛЕПЕЙ З РАЗУМНЫМ ЗГУБІЦЬ, ЧЫМ З ДУРНЕМ ЗНАЙСЦІ. Гл. Лепш (лепей) з разумным згубіць, чым з дурнем знайсці. ЛЕПЕЙ ПОЗНА, ЧЫМ НІКОЛІ. Гл. Лепш (лепей) позна, чым (як) ніколі. ЛЕПШ (ЛЕПЕЙ) АДЗІН РАЗ УБАЧЫЦЬ (ПАБАЧЫЦЬ), ЧЫМ СТО РАЗОЎ ПАЧУЦЬ. Народная мудрасць кажа: «Лепш адзін раз убачыць, чым сто разоў пачуць». Не быў бы дзіцячы дом жыццёвай калыскай па- этэсы [Вольгі І патавай], не нарадзіліся б і многія яе шчырыя радкі (А.Бачыла. Чыстыя расінкі пачуцця). Удакладняць, уласна кажучы, не было чаго: усё бачылі сваімі вачамі. Справядлівая народная мудрасць: лепей раз пабачыць, чым сто разоў пачуць (В.Праскураў. Далёка ад дому). Чытаў я пра вопыт Ваньковіча... Пасля задумвацца пачаў: можна лгаць, але каб вось так, не падсяваючы... Лепш раз убачыць, чым сто разоў пачуць (В.Шырко. Павышэння не будзе). — Ліцвінка: Лепш адзін раз убачыць, чым дзесяць разоў пачуць. ЛЕПШ (ЛЕПЕЙ) ГОРКАЯ ПРАЎДА, ЧЫМ САЛОДКАЯ МАНА (ХЛУС- НЯ). Пятро сядзеў нерухома і пазіраў на яе [Ірыну]. Хіба вінаваты ён, што стаў на яе шляху? Ён жа не хацеў гэтага. Ен хацеў аднаго, каб яна была шчаслівая. Але як гэта зрабіць? Не маной жа. Лепш горкая праў- да, чым салодкая мана (І.Новікаў. Тварам да небяспекі). Радавалі Ста- дуба адкрытасць, шчырасць, зацікаўлены дыялог на самой нарадзе, у гасцініцы з даўнімі сябрамі, на кватэры ў сына Алёшы. Усе нібыта га- варылі праўду. Разумелі: далей жыць так, як жылі раней, нельга! Патрэ- бны змены! Прызнавалі, што лепш горкая праўда, чым салодкая хлусня (В.Мыслівец. Выгнанне грэшнікаў). — Прыказкі: Лепей горкая праўда, чым салодкая мана. ЛЕПШ (ЛЕПЕЙ) ДРЭННА ЕХАЦЬ, ЧЫМ ДОБРА ІСЦІ. Ехаць на кані хоць і было мулка ды парка, асабліва сыспаду, аднак праўду кажуць дасціпныя людзі, што лепей дрэнна ехаць, чым добра ісці (І.Чыгрынаў. Плач перапёлкі). Неяк перад самым адыходам у армію ён [Колька] ехаў во па гэтай жа дарозе, толькі назад, у вёску. І дагнаў яе, Ганулю. Дагнаў і спыніўся, запрасіў, каб садзілася, сказаў, што лепш дрэнна ехаць, чым добра ісці (І.Капыловіч. Мацвееў стажок). — Прыказкі: Лепей пагана ехаць, чым добра ісці. ЛЕПШ (ЛЕПЕЙ) З РАЗУМНЫМ ЗГУБІЦЬ, ЧЫМ З ДУРНЕМ ЗНАЙСЦІ. Звычайна гаворыцца з неадабрэннем пра таго, з кім лепш не звязвацца, бо немагчыма прыйсці да згоды. [Ціўчык:] Дык як, Бэндзік, ад- крыў Амерыку? Вынайшаў пугу? [Бэндзік.] Леў Львовіч, я ад усёй 116
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
9 👁