душы... [Ціўчык:] Праўду кажуць: лепш з разумным згубіць, чым з дур-
нем знайсці. З тваёй жа пугай, Бэндзік, мы аскандаліліся на ўсю во-
бласць (А.Рылько. Кот у мяшку). — Ці чуў ты Дэньку Банадысёвага, з
Драздоў? — А як жа!.. Лепей з разумным згубіць, чымся з дурнем
знайсці (І.Гурскі. Лясныя салдаты).
*
Нездарма ў Верамейках кажуць — лепей з Меляшонкам згубіць
што, чым з Раманам знайсці дзе юе самае (І.Чыгрынаў. Плач перапёлкі).
— Насовіч: Лепей з добрым згубіць, чым з дурным знайсці; Прыказкі:
Лепш з разумным зіубіць, як з дурным знайсці.
ЛЕПШ (ЛЕПЕЙ) ПОЗНА,
ЧЫМ
(ЯК) НІКОЛІ.
Ужываецца як рэакцыя
на якія-н. дзеянні, што адбыліся са спазненнем. — Назначылі мяне з пер-
шага кастрычніка. Ну, покі прыйшло назначэнне — а жыву я ў Сма-
леншчыне — ды покі заехала сюды, ды ў Пінску трохі ў знаёмых па-
была, вось і апазнілася. — Ну, што ж? Лепей позна, чым ніколі (Я.Ко-
лас. На ростанях). [Лютынскі:] Трэ было раней гэта зрабіць, але... лепш
позна, чым ніколі. Думаю, што такіх памылак у мяне больш не будзе
(К.Крапіва. Канец дружбы). Зайшоў Былінскі. Паглядзеўшы на ручны
гадзіннік, здзівіўся і папрасіў у гаспадароў прабачэння за спазненне. —
Лепш позна, чым ніколі, — усміхнуўся Граноўскі (І.Гурскі. У агні). Ле-
пей, як той казаў, позна, чым ніколі. Адумалася — і добра. Я не сумня-
ваўся наконт цябе, Крайнова (Т.Бондар. Марыя). Выбачай, што я зама-
рудзіў крыху з адказам на тваё пісьмо. Але лепей позна, як ніколі
(Я.Купала. Да Я.Ф.Калітоўскага).
—
Федароўскі: Лепш потым, ніж ніколі; Прыказкі: Лепей позна, чым
ніколі.
ЛЕПШ
ПАД
ЛАЎКАЙ
ПАСЯДЗЕЦЬ,
АЛЕ
НА
ХАРОШАГА
ПАГЛЯ-
ДЗЕЦЬ. Лепш пражыць у нястачы, але з прыгожым мужам. [Яніна:]
Лепш, як кажуць, пад лаўкай пасядзець, але на харошага паглядзець.
[Лабыш:] Хараство з гадамі ў кожнага праходзіць, а багацце не кожнаму
харошаму даецца. Падумай, я ж ліха табе не жадаю (І.Козел. Папараць-
кветка).
—
Федароўскі: Хоць пад лаўкай сядзець, абы на красівага глядзець;
Прыказкі: Хоць пад лаўкай сядзець, абы на прыгожага глядзець; Хоць пад
лаўкаю пасяджу, а на прыгожага пагляджу.
ЛЕПШ
СІНІЦА
Ў
РУЦЭ
(У
ЖМЕНІ),
ЧЫМ
ЖУРАВЕЛЬ
(ЖОРАЎ)
У
НЕБЕ. Лепш мець хоць што-н. пэўае менавіта цяпер, чым спадзявацца
на большае і лепшае ў аддаленай будучыні. Раз хлопец так улягае, то, ві-
даць, сэрца ў яго не на месцы. А людзі кажуць, лепш сініца ў руцэ, чым
журавель у небе. Ну, чым Лёня горшы за твайго Антона? (А.Пальчэўскі.
Жнівеньская раніца). Федзя нейкую хвіліну ўзіраўся Івану ў твар, по-
тым яхідненька захіхікаў: — Ці ты ідзеш па прынцыпу: лепш сініца ў
руцэ, чым жораў у небе? А? Са стопрацэнтнай гарантыяй? Тады
хвалю... (А.Кудравец. Раданіца). Не глядзім яшчэ часам далёка наперад:
«Лепш сініца ў жмені, чым жораў у небе», — разважаюць яшчэ многія.
Зразумела? (А.Бялевіч. У калгасе «Рассвет камуны»).
* Мне хоць трошкі раўнавагі трэба, бо характар у мяне такі: жураўля
я не спаймаў у небе, а сініцу выпусціў з рукі (С.Блатун. Мне хоць трошкі
раўнавагі трэба...).
— Федароўскі: Лепшая сініца ў руках, як журавель над небясамі.
ЛЕПШЫ
СПОСАБ АБАРОНЫ — НАПАДЗЕННЕ. [Дзед Цыбулька:] Вот
як шарахну між вачэй — тут табе і будзе няўстойка твая! [Скаромны:]
Што-о? Пагражаць? Я да пракурора пайду! Я... [Паляныця:] Ну, ды-
высь! Він шчэ й крычыць! [Юрка:] Лепшы спосаб абаронім — напа-
дзенне (АМакаёнак. Таблетку пад язык). САМАЯ ЛЕПШАЯ АБАРО-
117
10 👁