НА — НАПАДЗЕННЕ. [Стась:] Самая лепшая абарона — нападзенне. Прапаную выкарыстаць гэты канфлікт і прад'явіць ім [кіраўнікам] нашы патрабаванні (В.Зуб. Юнацтва рыцара). — Ліцвінка: Найлепшая абарона — наступленне. ЛЕС СЯКУЦЬ — ТРЭСКІ ЛЯЦЯЦЬ. У вялікай справе не бывае без памы- лак, недахопаў, ахвяр. Гаворыцца як апраўданне, памылак, недахопаў, ахвяр, якія не закранаюць асноўнага, сутнасці справы. — Сёння знішчым рыбу, а калі яе развядзеш? — Не турбуйся, — супакоіў старога Ру- дак, — я ведаю спосаб, як і развесці. А сягоння нічога не зробіш: лес сякуць — трэскі ляцяць (П.Броўка. Калі зліваюцца рэкі). За вымуша- ныя ўцёкі з мястэчка, страчаны набытак Макар ні на кога не крыўда- ваў, наадварот, паблажліва ўсміхаўся: — Лес сякуць, трэскі ляцяць. Пе- рагібы, канешне. У новым дзеле бываюць перагібы (І.Навуменка. Апо- шняя восень). — А навошта ў вёсцы спыніўся? Ты ж лядаўцаў пад удар падстаўляеш. Ці табе ўсё роўна?.. — Лес сякуць — трэскі ляцяць (У.Карпаў. Нямігі крывавыя берагі). [Касценя:] Будуем то шмат. Ды вось кепска, што не заўсёды з розумам... [Садовіч:] Ёсць, ёсць! Але лес сякуць — трэскі ляцяць (П.Васілеўскі. Твой заўтрашні дзень). * [Маша:] Няўжо яны могуць так лёгка растаптаць лёс чалавека? [Траян:] Могуць. У іх правіла: калі лес сякуць — на трэскі не зважаюць. [Маша:] Але ж ты не трэска! Ты — чалавек! (М. Матукоўскі. Бездань). — Прыказкі: Лес сякуць — трэскі ляцяць. ЛЕТА ГОД КОРМІЦЬ. Гл. Летні дзень год корміць. ЛЕТАМ КОЖНЫ КУСЦІК НАЧАВАЦЬ (ПЕРАНАЧАВАЦЬ) ПУСЦІЦЬ. Летам і пад кусцікам можна пераначаваць. Летам дык яно кожны кусцік начаваць пусціць, а пачалася восень — ніхто малую ўзяць не хоча. У кат і сваіх хапае, а хто і баіцца, каб немцы не прычапіліся (Я.Брыль. З новай кнігі). Цяпер лета, а летам, як сцвярджаюць вопытныя людзі, ко- жны кусцік пераначаваць пусціць (Я.Васілёнак. Бліскавіца). — Прыказкі: Улетку кожны кусцік начаваць пусціць. ЛЕТНІ ДЗЕНЬ ГОД КОРМІЦЬ. Пра зaлeжнacць дабрабыту чалавека ад таго, як ён стараецца ў касавіцу і жніво. Хоць летняя ноч малая, вячэр- няя зара праходзіць невялікі кружок над лесам, і зноў на ўсходзе вы- лазіць сонца, але сход правялі ўвечары, не забываючы, што летні дзень — год корміць (Я.Ермаловіч. Прыкры вузел). ЛЕТА ГОД КОРМІЦЬ. Адным словам — старацца трэба. Лета год корміць: нельга марнавацца, маргаць (І.Мележ. Людзі на балоце). * Прыйшло лета — няма калі спаць. Дзень год корміць (У.Дамашэ- віч. Ключ да шчасця). Жніво. Пагода — нібы па заказу. Дзень выдаўся такі, што корміць год. Няма калі ўцерці пот! І зжаць, і змалаціць патрэбна ўсё адразу (У.Корбан. Калгасніца і певень). — Прыказкі: Летні дзень зіму корміць. ЛЁГКАЕ ПЯРО, ДЫ НА СТРАХУ НЕ ЗАКІНЕШ. Не так лёгка зрабіць што-н., як здаецца. Звычайна ўжываецца як адмоўная рэакцыя на слова л ё г к а ў папярэднім выказванні. — От пабачыце, ашукаю Алеся. Не верыце? Як піць даць! Памянеце маё слова. І зусім лёгка ашукаю. Спадцішка. — Лёгка, гаворыш? — смяялася з Высоцкага. — Лёгкае пяро, ды на страху не закінеш (В.Праскураў. Зялёная рапсодыя). — Прыказкі: Лёгкае пер'е (пяро), ды на страху не закінеш. ЛІСА СПІЦЬ І КУРЭЙ БАЧЫЦЬ. Кажуць з неадабрэннем пра таго, у каго наўме заўсёды адно і тое ж. Сін.: Каму што, а Базылю аладкі; Каму што, а свінні месіва. * Ты выконвай волю божу, дык я так цябе размножу, дзеля нашага знаёмства павялічу так патомства, — будзе ўнукаў, як пяску: ты ж дзядок 118
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пере, прадявіць
6 👁