яшчэ ў саку. (Хто што думае, то й сніцца — сніць так курыцу лісіца.) (К.Крапіва. Біблія). — Рапановіч: Ліса спіць, а курэй бачыць. Прыказкі: Ліса спіць і курэй лічыць. Ліса і ў сне курэй бачыць. ЛІСЛІВАЕ (ЛАСКАВАЕ, ПАКОРНАЕ) ЦЯЛЯ (ЦЯЛЯТКА) ДЗВЮХ МА- ТАК (ДЗВЕ МАТКІ) ССЕ. Хто ўсім дагаджае, той карыстаецца іх апе- кай, дапамогай, прыхільнасцю. «Ліслівае цяля дзве маткі ссе». Вы гэту прыказку, напэўна, чулі ўсе. Але на практыцы выходзіць, што і цяля- ткам часта шкодзіць залішне многа малака (К.Крапіва. Ліслівае цяля). Бач ты, як мякка сцелеш... Бач, як ты ўжо запеў! Ну але, але, ліслівае цялятка дзве маткі ссе... (П.Місько. Градабой). [Шпакоўскі:] Ну, хоць бы абняла. [Марфа:] Магу! [Шпакоўскі:] Задушыш! Вар'ятка! [Марфа:] Ліслівае цялятка дзвюх матак ссе (І.Гурскі. Свае людзі). [Казакевіч] хітры, мусіць, вельмі, бо надта ўжо ласкавы: ласкавае цялятка дзвюх матак ссе (В.Супрунчук. Сяргей Сяргеевіч). Бацьку ўсё абяцаюць., ква- тэру, але не даюць нешта. Ён ужо і з начальствам лаецца. У хаце та- ксама спакою няма — маці гаворыць, каб бацька не лаяўся, а схадзіў папрасіў. «Ласкавае цяля дзвюх матак ссе», — кажа яна (А.Кажадуб. Доўгі дзень Мацака). [Навум:] Лепей прышчамі зубамі язык і кланяйся нізка, пакуль яго мяцеліца ад нас вымеце; бо знаеш: пакорнае цялятка дзве маткі ссець (В.Дунін-Марцінкевіч. Сялянка). * Спачатку новы дырэктар стараўся дагадзіць і раённаму начальству, і людзям, мусіць, чуў пагаворку пра ласкавае цялятка, якое дзвюх матак ссе (В.Шырко. Споведзь правінцыяла). — Насовіч: Ласкавае цялятка дзвюх матак ссець; Ляцкі: Ласкавае цяля дзвюх матак ссець; Прыказкі: Пакорнае цялятка дзве маткі ссе; Ласкавае (пакорнае, лісявае, ліслівае) цялятка дзве маткі ссе, а гордае — ні адной. ЛІСТАМ СЦЕЛЕЦЦА, А ЎКУСІЦЬ ЦЭЛІЦЦА. Кажуць з асуджэннем пра крывадушнага чалавека. — Дайце мне любое заданне... Я... — Ліс- там сцелецца, — гаварыў Шпакоўскі, — а ўкусіць цэліцца (І.Гурскі. Лясныя салдаты). — Прыказкі: Лістам сцелецца, а ўкусіць цэліцца. ЛІХА БЕЗ ДАБРА НЕ БЫВАЕ. Гл. Няма ліха без дабра. ЛІШНЯГА І СВІННІ НЕ ЯДУЦЬ (СВІННЯ НЕ ЕСЦЬ). Залішняе, праз- мернае ў дзеяннях, паводзінах асуджаецца. Кажуць як пажаданне захоў- ваць пачуццё меры. Сін.: Што задужа, то не здрова. — Кепскі з мяне божы служка, — жартам адказаў Лабановіч. — Вельмі добрым і не трэба быць. Не дужа ўдавайся ў святасць, бо лішняга і свінні не ядуць... (Я.Колас. На ростанях). Стары разлічыўся, паклаў наверх яшчэ дзеся- тку, але Алачка рашуча засунула яе яму ў кішэню: а вось гэта рабіць не трэба, лішняга і свінні не ядуць (М.Герчык. Вяртанне да сябе). — Толькі ты, мамачка, нічога лішняга не гавары; ён чалавек далікатны, не глядзі, што трактарыст. Ён завочна інстытут катае. — Лішняга не скажу. Лішняга і свіння не есць... (М.Пянкрат. Прынцыповы пасаг). — Насовіч: Што надта, таго і свінні не ядуць; Федароўскі: Лішняга то і свіння не есць; Прыказкі: Лішняга і свінні не ядуць; Праз меру і свінні не ядуць. ЛЫЖКА ДЗЁГЦЮ ПСУЕ БОЧКУ МЁДУ. Гл. Адна лыжка дзёгцю псуе бочку мёда. ЛЫСАЕ ЦЯЛЯТКА І ЗДОХНЕ З ЛЫСІНКАЙ. Гл. Як (калі) удасца жа- рабё (бычок) з лысінкай, дык і здохне такім. ЛЮБІЎ ДОБРАЕ, ПАЛЮБІ Ж І ЗЛОЕ. Ужываецца як павучанне цярпліва пераносіць нечаканыя непрыемнасці. [Ян, зрывае чапец з галавы Навума:] Якое гэта брыдкае пудзіла!.. Адказвай, д'ябал пракляты, хто ты? [На- 119
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

варятка, дябал
6 👁