вум:] Ды я ж Навум, войт тутэйшы... Чаго ж ты чураешся цяпер ад
мяне? Знаеш прымаўку: любіў добрае, палюбі ж і злое (В.Дунін-
Марцінкевіч. Сялянка).
— Насовіч: Любіў добрае, цярпі ж і злое; Прыказкі: Любіў добрае, па-
любі ж і злое.
ЛЮБІЎ
КАТАЦЦА,
ЛЮБІ
І
САНАЧКІ
ВАЗІЦЬ.
Гл.
Любіш
катацца,
любі і саначкі вазіць.
ЛЮБІЎ РАК ЖАБУ, АЖ ВОЧЫ ВЫЕЎ. Кажуць з недаверам пра таго,
хто на словах любіць ці шкадуе каго-н., а на самой справе гатовы падма-
нуць яго, нашкодзіць яму. Сін: Пашкадаваў воўк кабылу пакінуў хвост ды
грыву. Журналіст зарагатаў, яшчэ мацней абшчаперыў Тоньку. «Любіў
рак жабу, аж вочы выеў», — падумала баба Зося (А. Кажадуб. Высока
сонеўка, высока).
—Прыказкі: Любіў рак жабу, аж вочы выеў.
ЛЮБІЦЬ АРЖАНАЯ КАША САМА СЯБЕ ХВАЛІЦЬ. Гл. Аржаная каша
сама сябе хваліць.
ЛЮБІШ
КАТАЦЦА,
ЛЮБІ
І
САНКІ
ВАЗІЦЬ.
Непазбежна
прыходзіцца
расплачвацца за тое, што было зроблена з ахвотай, з задавальненнем. Га-
ворыцца, калі ўзнікаюць непрыемнасці, выкліканыя чыімі-н. ранейшымі дзе-
яннямі. [Калібераў:] Любіш катацца, любі і саначкі вазіць. Сцеражыся,
Моцкін
(А.Макаёнак.
Выбачайце,
калі
ласка).
ЛЮБІЎ
КАТАЦЦА,
ЛЮБІ І САНАЧКІ ВАЗІЦЬ. — Усю не ўсю [вёску], а трохі прарэ-
дзім, — ужо зусім павесялеў Змітро Шламак — Пры адной уладзе
адны жылі, цяпер другія няхай пажывуць, А як жа — любіў катацца,
любі і саначкі вазіць. — Але ж гэтак усіх без разбору ў спісы... — ніяк
не мог супакоіцца Апанас Харчэня (Б.Сачанка. Вялікі Лес).
* [Старая:] Сур'ёзны ён быў, самастойны і добры. Ён і цяпер добры.
[Стары:] На добрых ваду возяць. Хопіць! Кончылася дабрата. Не-е! Любіш
катацца — вазі саначкі! Во як! Павазі. У турме (А.Макаёнак. Кашмар).
Свае работнікі аўтакалоны таксама любяць катацца, але не любяць санкі
вазіць, у даным выпадку — плаціць за выкарыстанне дзяржаўнага транс-
парту для асабістых патрэб (Вожык. 1985. № 13).
— Ляцкі: Любіш ездзіць, любі саначкі вазіць; Янкоўскі: Як любіш ка-
тацца, то любі й саначкі вазіць; Прыказкі: Любіш катацца, любі і саначкі
вазіць (цягаць).
ЛЮДЗЕЙ (ДРУГІХ) СЛУХАЙ, А (ДЫ) СВОЙ РОЗУМ МАЙ. Хоць чыя-
н. парада і не зашкодзіць, але трэба трымацца сваіх поглядаў, быць сама-
стойным у сваіх дзеяннях, учынках. — Як сабе хочаце, сват, параіць я
вам тут нічога не магу, — сказаў Каржакевіч. — Як той кажа, людзей
слухай, ды свой розум май (К.Крапіва. Мядзведзічы). — Ды я і не пай-
шла б туды [санітаркай у бальніцу] — Ільюша ўсё... — Ільюша... А ў
цябе галава на плячах ёсць? Яго слухай, а свой розум май (П.Місько.
Сітус інверсус). — Як добра, тады толькі хваляць. А як бяда, тады ка-
жуць: а што, ці я табе не казала? — Людзей слухай, ды свой розум
май... (У.Дамашэвіч. Камень з гары). ДРУГІХ СЛУХАЙ, А СВАІМ РО-
ЗУМАМ ЖЫВІ. — Прапанавалі, і я, дурань, паслухаўся. — Ведама ж,
як кажуць людзі: другіх слухай, а сваім розумам жыві, — прабубніў Да-
ніла (В.Быкаў. Круглянскі мост). У ЛЮДЗЕЙ ПЫТАЙ І СВОЙ РО-
ЗУМ МАЙ. Кажуць людзі: у людзей пытай і свой розум май. А гаспа-
дарку яна [нявестка], ведзьма, вядзе, дык толькі крый ты божа! (З.Бя-
дуля. Летапісцы).
— Насовіч: Людзей слухай, а свой розум май; Ляцкі: Другога паслухай
і свой розум мей; Прыказкі: Людзей слухай, а сваім розумам жыві; У лю-
дзей пытай, ды свой розум май.
120
Дадатковыя словы
сурёзны
7 👁