КАЛІ ЗДАЕЦЦА, ДЫК (ТО) ТРЭБА ХРЫСЦІЦЦА Ужываецца як іранічная рэакцыя на слова з д а е ц ц а ( з д а л о с я) у папярэднім вы- казванні, нібыта ўспрынятае са значэннем ўяўляецца«Здаецца, на гэты раз, — пісалася ў канцы артыкула, — новаспечанага бандыцкага гене- рала ўжо не ўратуе ніякая яго лапцюжная стратэгія...» «Ага, «здаец- ца», — усміхнулася Карпаўна. — А па-руску кажуць, калі здаецца, дык трэба хрысціцца...» (У.Краўчанка. Апавяданне пра смелае сэрца). [Свят- лана:] Мне здалося, што... [Васіль:] Калі здаецца, то хрысціцца трэба... (А.Макаёнак. Таблетку пад язык). — Выслоўі: Як здаецца, то хрысціся; Ліцвінка: Калі здаецца, то хрыс- ціся. КАЛІ КУРЭЦ, ТО НАСІ ЛЮЛЬКУ І ТЫТУНЕЦ Гаворыцца як амдоўны адказ таму, хто просіць закурыць. Сін.: Кожны курэц павінен мець свой аганец і тытунец. [Пунктовіч] ідзе, пускаючы дымок. Позняк просіць закурыць. Пунктовіч адказвае: — Калі курэц, то насі люльку і тытунец (Р.Мурашка. Салаўі святога Палікара). — Прыказкі: Калі курэц, то насі трубку і тытунец. КАЛІ МАЕШ ГРОШЫ, ТО НЕ БУДЗЕШ БОСЫ Калі маеш грошы, то не будзеш цярпець нястачы. [Іцка:] Ну, Ціт! Ці маеш ты грошы? [Навум:] Калі маеш грошы, то не будзеш босы. [Іцка:] Ой, мой ты Навумка! І я скажу прымаўку... (В.Дунін-Марцінкевіч. Сялянка). — Насовіч: Калі маеш грошы, не будзеш хадзіць босы; Рапановіч: Калі маеш грошы, не будзеш босы. КАЛІ НА ГУМНЕ НЕ МАЛОЦІЦЦА, ТАДЫ Ў ХАЦЕ КАЛОЦЯЦЦА. Эканамічныя цяжкасці, матэрыяльная незабяспечанасць становяцца прычынай сваркі, разладу. Жыта было павымакла, а рэшту ірадам па- біла... А ў звязку з такімі акалічнасцямі народ быў сярдзіты. Свае са сваімі сварыліся. Старая беларуская прыказка кажа, што калі на іумне не малоціцца, тады ў хаце калоцяцца (У.Дубоўка. Пялёсткі). — Прыказкі: Як у гумне не малоціцца, дык у хаце калоцяцца. КАЛІ НЕ НАЕЎСЯ, ДЫК (ТО) І НЕ НАЛІЖАШСЯ. Калі не паспеў зрабіць што-н. за большы тэрмін, то гэтага ўжо не нагоніш за меншы тэрмін. Надумаўся выехаць раней — 30/Х, хоць тэрмін мае камандзі- роўкі канчаецца 2/ХІ. Я ў гэтым выпадку кіруюся мудрым правілам: «Калі не наеўся, дык і не наліжашся» (Я.Колас. М.Лынькову). Што, уласна, ад гэтага зменіцца: суткі ці тыдзень пабудзеш у гасцях? Праўду ў народзе кажуць: калі не наеўся, дык і не наліжашся (Р.Няхай. Сарочы лес). Брыгадзірава [жонка] зусім асталася ад Яніны. Хаця і постаць яе вузейшая за Янініну, а не паспела за той. Але, як кажуць, не наеўся, то і не наліжашся — за ўвесь дзень не магла зжацца з Янінаю, дык цяпер і падаўна не дагоніш (Р.Мурашка. Салаўі святога Палікара). — Давай ночы пачакаем. Як змеркнецца, тады ў вёску ўедзем?.. — І ўночы не ўсе спяць. Навошта рызыкаваць? Кажуць, не наеўся, дык і не наліжаш- ся (Б.Сачанка. Вялікі Лес). — Прыказкі: Калі не наеўся, то і не наліжашся; Не наеўшыся, не наліжашся. КАЛІ НЕ ПЕРАСКОЧЫЎ, НЕ КАЖЫ ГОП. Гл. Не кажы гоп, пакуль не пераскочыў. КАЛІ НЕ ПОП, ДЫК НЕ ЎБІРАЙСЯ Ў РЫЗЫ. Гл. Не поп, не ўбі- райся ў рызы. КАЛІ ПАЙШОЎ У БОЙКУ, ДЫК ЧУБА НЕ ШКАДУЙ Гл. Пайшоў у бойку, чупрыны не шкадуй. 100
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

іхі
8 👁