у хаце дастатак, і абора багата. Добра гутарка кажа: калі абора цячэ, — гаспадыня бліны пячэ, а калі гумно цячэ, — гаспадар з хаты ўцячэ (В.Дунін-Марцінкевіч. Пінская шляхта). — Федароўскі: Калі гумно цячэ, то гаспадар з дому ўцячэ, а калі хлеў цячэ, то ён аладкі пячэ. КАЛІ БАЦЬКА РЫБАК, ТО І СЫН ГЛЯДЗІЦЬ НА ВАДУ. Дзеці перай- маюць схільнасці, прывычкі сваіх бацькоў. Сін.: Яблык ад яблыні недалёка падае; Які куст, такі і адростак; Якое дрэва, такі / клін, які бацька, такі / сын; Якое карэнне, такое і насенне. — Не буду крывіць душой, прыелася мне гэтая работа [на рачным параходзе]. Здаецца, запрог бы коніка і басанож, усмак прайшоўся за плугам ці ўзяў бы сякеру ў рукі, распраміў плечы... Эх, праўду кажуць, калі бацька рыбак, то і сын глядзіць на ваду... (В.Шырко. Споведзь правінцыяла). — Насовіч: Калі бацька рыбалка, дык і дзеткі глядзяць у ваду; Пры- казкі: Калі бацька рыбак, то й сын ў воду паглядае. КАЛІ Б ВЕДАЎ, ДЗЕ ПАВАЛІШСЯ, ТО САЛОМКІ ПАДАСЛАЎ БЫ. Гл. Каб (калі б) ведаў, дзе павалішся, там, дык, то саломкі падаслаў бы. КАЛІ БЕДНАМУ ЖАНІЦЦА, ТО І НОЧ КАРОТКАЯ Гл. Як сіраце жаніцца. дык і ноч (ночка) кароткая (малая). КАЛІ ГАРА НЕ ІДЗЕ ДА МАГАМЕТА, ТО МАГАМЕТ ІДЗЕ ДА ГАРЫ Кажуць, калi даводзіцца ісці да таго, хто сам павінен быў прыйсці да цябе. — Ён не пайшоў са мной. Ну што ж. Калі гара не ідзе да Мага- мета, то... — Што ты там мармычаш? — Пра сына... Зараз, гавару, пай- ду да свайго сына (У.Кузьмянкоў. Споведзь). * Неяк выходзіць у нас з вамі дзіўна: запрашалі вас да сябе, а вы ча- мусьці ўсё не выбераце часу. А раз Магамет да гары не ідзе, астаецца гары ісці да Магамета. Ці не так, паважаны маёр? (М.Лынькоў. Векапомныя дні). — Ты. Лёня. схадзі да Тасі, папрасі яе прыйсці дахаты, мне страшна адной... — Ты, Тамарачка, просіш немагчымага. Гара да Магамета не пойдзе... (Б.Мікуліч. Дужасць). Магамет не найшоў да гары. Пайшла гара да Магамета. Я раскажу, як было ўсё гэта, я растлумачу вам міф стары (А.Вярцінскі. Каментарый да Карана). Толькі сабраўся [я] выехаць у раён — званок з прыёмнай першага. Загад тэрмінова прыбыць у райком. Сапраўды, калі гара не ідзе насустрач Магамету, то Магамет ідзе насу- страч гары (В.Шырко. Сцяжына да людзей). — Відаць, паўкалька з арабскай мовы. Склалася на аснове легенды, паводле якой Магамет, заснавальнік іслама, жадаючы даказаць свае незвычайныя магчымасці, загадаў гары, каб яна падышла да яго; калі ж яму гэта не ўдалося, ён сказаў: «Ну што ж! Калі гара не хоча ісці да Ма- гамета, то Магамет пойдзе да яе». КАЛІ ЗАБ'ЕШ БАБРА, ТО НЕ БУДЗЕ ТАБЕ ДАБРА З глыбіні гісторыі ў нашага народа вызначаюцца адносіны да гэтага звярка паводле пры- казкі: «Калі заб'еш бабра, то не будзе табе дабра!» (А.Карпюк. След на зямлі). ХТО ЗАБ'Е БАБРА, НЕ БУДЗЕ МЕЦЬ ДАБРА. Ез адчыбучу, сетку драцяную пастаўлю — бабёр, бывала, ненарокам і забрыдзе ў мой ез. захлынецца... Прадам футра, дык паўзімы з хлебам, гора не ведаў. — Хто заб'е бабра, кажуць, не будзе мець дабра. А ў цябе, стары граха- воднік, усё наадварот, значыць? (А.Масарэнка. На бабровых тонях). — Насовіч: Калі заб'еш бабра, не будзеш мець дабра; Прыказкі: Хто заб'е бабра, не мецьме дабра; Хто заб'е бабра, той не мае дабра. КАЛІ ЗАХОЧАШ САБАКУ ВЫЦЯЦЬ, ТО КІЙ ЗНОЙДЗЕШ? Гл. Захо- чаш сабаку выцяць (ударыць) — палку знойдзеш. 99
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

забе, забеш
6 👁