Твой голас ніхто не заглушыць: ні зграі прадажных пісак, ні лордаў двурушныя душы... Не! Сонца асліныя вушы сабой не заслоняць ніяк! (Я.Колас. Да трыццацігоддзя Кастрычніка). — З байкі К.Крапівы «Сава, Асёл ды Сонца», якая заканчваецца рад- камі: «І вось Аслу нарэшце ясна стала: каб Сонца засланіць — вушэй асліных мала». КАБ ТАКІХ ЧАСТА СЕЯЛІ, ДЫ РЭДКА ЎЗЫХОДЗІЛІ. Зламысны пра- клён у дачыненні да нядобрага, шкоднага чалавека. Наняла [Алена] чала- века з суседняй вёскі страху накрыць. Сядзіць той на страсе, малатком цюкае. Тым часам і абедаць упору. Прывяла чалавека ў хату, частаваць пачала. Бутэльку на стол паставіла: «Пі, чалавеча». А не ведала таго. што гарэлку зяць даўно выпіў, а замест яе вады наліў... — Каб такіх, як той зяць, часта сеялі, ды рэдка ўзыходзілі! — прабурчаў Марцін (А. Ва- рановіч. Ластаўкі пакідаюць гнёзды). — Федароўскі: Каб такіх людзей густа сеялі, ды рэдка сходзілі; Ян- коўскі. Каб такія часта сеяліся да рэдка ўзыходзілі!: Рапановіч: Каб такіх многа сеялі, ды мала ўсходзіла; Хай такіх густа сеюць, ды рэдка ўсхо- дзяць. КАБЫЛА (КОНЬ) ЗДЫХАЕ, А ЗА ТРАВУ ХВАТАЕ (ХАПАЕ). У якім бы стане ні знаходзіўся чалавек, яго думы і дзеянні звязаны з жыццёвымі, надзённымі інтарэсамі. Сін.: Паміраць збірайся, а жыта сей. — Мне вунь — тры чвэрці да смерці, ці ўжо пра станік пытацца... — Нічога, варухнуў калматымі бровамі і адышоўся ад печы Улас Корсак, — ка- была здыхае, а за траву хватае. Так і ты мо... (В.Адамчык. І скажа той, хто народзіцца). Разведчыкі ўбачылі ў возе і іншую «траву». Нарабава- наю «травою» было і тое, што хавала жонка пад фартухом. Сапраўды «конь здыхае, а траву хапае» (Ф.Янкоўскі. Пра запаветнае). — Насовіч: Кабыла здыхаеце а траву хапаець; Прыказкі: Кабыла зды- хае, а за траву хватае (хапае). КАЖУХ ЛЯЖЫЦЬ, А ДУРАНЬ ДРЫЖЫЦЬ Кажуць іранічна пра таго, хто беспрычынна спалохаўся чаго-н. Кажух ляжыць, а дурань дрыжыць (Эпіграф да байкі К.Крапівы «Чорт»). — Прыказкі: Кажух ляжыць, а дурань дрыжыць. КАЗАЛА ЛІХА, ШТО НЕ БЫЦЬ ДАБРУ. Гаворыцца з асуджэннем таго, хто не верыць у надыход добрага, лепшага. — Куды ж горш. Але — аду- жаем неяк [пасляваенную разруху]... — Казала ліха, што не быць да- бру, — падтрымала яе [Аўдоццю] Аксіння. — Эх, чаго плакаць! Пе- раб'ёмся як-небудзь! Не можа ж быць, каб не адужалі! Не калекі ж і не паны, рукі ёсць, дзякуй богу! (І.Мележ. Мінскі напрамак). — Насовіч: Казала ліха, што не быць дабру; Федароўскі: Казала ліха, што дабра не будзе. КАЗАЛА НАСЦЯ, ЯК УДАСЦА. Невядома, ці ўдасца ажыццявіць што-н. — Папрывыкалі, каб вам усё гатовае, каб усё само ў хату плыло. Саве- цкая ўлада вас, галоту, паразбэшчвала. Немцы цяпер як стой адвучаць... — Казала Насця, як удасца, — прыгадаў Дзям'ян прымаўку (І.Сіняўскі. Дарога на Замлынне). — Зямліца што трэба... Ну, цяпер трымайся, Васіль Іосіфавіч. Хопіць табе ў перадавіках хадзіць... — Казала Насця, ях удасца, — жартуе Ціхан. — Налета і наша брыгада атрымае да трох- сот гектараў тарфянікаў (В.Праскураў. Сонца ў зеніце). — Рабкевіч: Сказала Насця: як удасца. КАЛІ АБОРА ЦЯЧЭ, ГАСПАДЫНЯ БЛІНЫ ПЯЧЭ, А КАЛІ ГУМНО ЦЯЧЭ, ГАСПАДАР З ХАТЫ УЦЯЧЭ. Пра залежнасць дабрабыту ў гас- падарцы ад яе гаспадара. [Куторга:] Ды і пасаг [Марыся] мае гаспа- дарскі: адна ў бацькоў, а стары грошы асьмінаю мерае; у гумне поўна. 98
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дзямян, рабёмся
8 👁