ўпаду, дык і саломкі падаслаў бы; Як бы чалавек знаў, дзе спатыкнецца,
то б абышоў тое месца.
КАБ НЕ ЕЖКА ДЫ АДЗЕЖКА, БЫЛА Б ГРОШАЙ ПОЎНА ДЗЕЖКА.
Пра вялікія выдаткі на яду і адзенне. Кажуць, каб не ежка ды адзежка,
была б грошай поўна дзежка. За абновамі ў нашай вёсцы не ганяюцца.
У кожнага мужчыны ёсць выхадны касцюм, чыстыя кашулі, чаравікі,
галіфэ, хромавыя боты (В.Шырко. Хай людзі бачаць).
— Прыказкі: Каб не ежка, не адзежка, то была б грошай дзежка.
КАБ НЕ КЛІН ДЫ НЕ МОХ, ДЫК (ТО І) ЦЯСЛЯР (ЦЕСЛЯ,
ПЛОТНІК) БЫ ПАДОХ (ЗДОХ). Кажуць пра цесляроў, якія пры бу-
даўніцтве драўляных будынкаў усе хібы сваёй працы хаваюць з дапамогай
моху і кліноў. — А мох навошта, — прыйшоў на дапамогу Антону з су-
седняга вугла цясляр. — Вы хочаце сказаць: «Каб не клін ды не мох,
дык цясляр бы падох». Гэта старая прыказка (А.Пальчэўскі. Вясна на
аблогах). З хлопцаў якія яшчэ там былі плотнікі. Як у той прымаўцы:
«Каб не клін ды не мох, то і плотнік бы здох» (С.Кухараў. Бацькавічы).
— Сцягнем скобамі стойку з вуглом, да канца веку будуць сцены ста-
яць. А ў шчылінкі моху пабольш... — Ага... Каб не клін ды не мох, то
і цесля б здох... (П.Місько. Хлопцы, чые вы будзеце...).
—
Федароўскі: Каб не клін ды не мох, цесля бы здох; Прыказкі: Каб
не клін і мох, то плотнік даўно б здох; Каб не клін ды не мох, даўно б
майстра здох.
КАБ
ПАЗНАЦЬ
(ВЕДАЦЬ)
ЧАЛАВЕКА,
ДЫК
ТРЭБА
З'ЕСЦІ
З
ІМ
ПУД СОЛІ. Каб пазнаць чалавека, трэба з ім доўга пражыць разам. Ся-
бры жылі пад адною страхою не дужа вялікі час. Яны лічылі, што веда-
юць адзін аднаго да самых што ні ёсць маленькіх дробязей. Ды ў наро-
дзе бытуе простая мудрасць: каб пазнаць чалавека, дык трэба з'есці з ім
пуд солі (Я.Колас. На ростанях). Мяне і раней цікавіў Корань, з ім
было аб чым пагаварыць, але сёння ён паўставаў у іншым святле. Не
дарма кажуць: каб чалавека пазнаць, трэба з ім пуд солі з'есці (І.Гурскі.
На скрыжаванні дарог). Нарэшце прыглядзіся да гэтай самай Каці.
Колькі ты яе ведаеш? Зусім мала. А можа, яна і не такая, як табе зда-
лося. Каб чалавека пазнаць, трэба пуд солі з'есці (Л.Гаўрылкін. Каця).
Алесь лічыў сябра памяркоўным. А туг — не пазнаць яго стала. Нібы
падмянілі камсорга. І Алесь падумаў: «Відаць, нездарма кажуць: каб ве-
даць чалавека, трэба з'есці з ім пуд солі...» (І.Сіняўскі. Заранка). ТРЭБА
ПУД
СОЛІ
З'ЕСЦІ,
КАБ
ПАЗНАЦЬ
ЧАЛАВЕКА.
Не
крыўдуйце.
У
каго не бывае памылак. Не адразу разбярэшся, хто добры, а хто дрэн-
ны. Трэба пуд солі з'есці, каб пазнаць чалавека, — гаворыць людская
прымаўка (М.Пянкрат. Буян).
— Федароўскі: Каб пазнаць чалавека, то трэба з ім бочку солі з'есці;
Прыказкі: Каб пазнаць чалавека, трэба з ім пуд солі з'есці.
КАБ
СВІННІ
РОГІ,
НЕ
САСТУПІЛА
Б
(НЕ
СЫШЛА
Б)
З
ДАРОГІ.
Калі б была ў каго-н. улада, сіла, магчымасць, то ён крыўдзіў бы іншых,
злоўжываў бы сваім становішчам. Гаворыцца з асуджэннем пра неспра-
вядлівага чалавека. Пазнаныя пры дапамозе назіранняў асаблівасці хара-
ктару жывёлы пераносяцца звычайна на чалавека: «Каб свінні рогі, не
саступіла б з дарогі» (К.Крапіва. Беларускія прыказкі). — Пра Канды-
бовіча ты чуў? — спытаў Ганько ў Станіслава. — А як жа! Каб свінні
рогі, не сышла б з дарогі (І.Гурскі. Чужы хлеб).
— Прыказкі: Каб свінні рогі, не саступіла б з дарогі; Дай свінні рогі,
то не будзе дарогі.
КАБ
СОНЦА
ЗАСЛАНІЦЬ,
ВУШЭЙ
АСЛІНЫХ
МАЛА
Справядлівую
справу не перамагчы; праўду не схаваеш.
97
Дадатковыя словы
зесці
9 👁