Насовіч: І сцены маюць вушы; Прыказкі: І сцены маюць вушы; І
вуглы вушы маюць.
І Ў СЦЕН ЁСЦЬ ВУШЫ. Гл. І сцены маюць вушы.
ІШЛА
ХОЎРА
ЖЫТА
ЖАЦЬ,
ЗАБЫЛАСЯ
СЕРП
УЗЯЦЬ.
Кажуць
іранічна пра таго, хто, адправіўшыся куды-н., забыўся ўзяць з сабой неаб-
ходную рэч. «Фу, чорт, а мянташку не ўзяў», — падумаў ён [Васько] і
ўжо ўголас, каб не выклікаць кпінаў, сам пажартаваў: — Ішла Хоўра
жыта жаць, забылася серп узяць. Мікалай Васільевіч, а вастрыць касу
пальцам загадаеш? (А.Асіпенка. Непрыкаяны маладзік).
— Прыказкі: Пайшла рында жыта жаць, забылася сярпа ўзяць.
ІШОЎ ВАЯКАМ, А НАЗАД РАКАМ. Гаворыцца насмешліва пра таго, хто
выхваляецца сваёй адвагай. — Давай прыспешвай, — зверавата азірнуў-
ся, нібы ўгадаў Імполевы думкі, Рэпка. — Нешта ты ўсё агінаешся. —
Ішоў ваякам, а назад ракам. Адважны знайшоўся, — каламуццю
закіпела ў Імполя злосць на Рэпку (В.Адамчык. Год нулявы).
— Прыказкі: Ішоў да нас ваякам, а назад паўзе ракам.
І Я НЕ Я І КАБЫЛА НЕ МАЯ. Гл. Я не я і хата не мая.
КАБ
ВЕДАЎ
ЧАЛАВЕК,
ДЗЕ
СПАТЫКНЕЦЦА,
ТО
ПЕРАСТУПІЎ
БЫ
ТОЕ МЕСЦА. Гл. Каб (калі б) ведаў, дзе паваліцца, там, дык, то са-
ломкі падаслаў бы.
КАБ ВЕДАЦЬ ЧАЛАВЕКА, ДЫК ТРЭБА З'ЕСЦІ З ІМ ПУД СОЛІ.
Гл. Каб пазнаць (ведаць) чалавека, дык трэба з'есці з ім пуд солі.
КАБ
(КАЛІ
Б)
ВЕДАЎ,
ДЗЕ
ПАВАЛІШСЯ
(УПАДЗЕШ),
СТАМ,
ДЫК,
ТО САЛОМКІ ПАДАСЛАЎ БЫ. Калі б ведаў, што здарыцца нешта
непрыемнае, то асцярогся б, зрабіў бы інакш. Гаворыцца, калі чалавек, ба-
чыць вынікі сваіх дзеянняў, учынкаў і шкадуе, што быў неабачлівы. — І
навошта ж было шукаць сабе ліха?.. — А я вам і казала, каб не ездзі-
лі, — ціха заўважыла Ліда, не падымаючы галавы. — Эх, — уздыхнуў
Лабановіч, — каб ведаў, дзе павалішся, там саломкі падаслаў бы...
(Я.Колас. На ростанях). [Федзя:] Хто ж мог нават падумаць, што ўсё так
павернецца... Каб жа ведаў, дзе павалішся, дык саломкі падаслаў бы
(В.Зуб. Злавацца не трэба). [Арсен] ужо здагадаўся, што ферма, на якую
яго прывёз намеснік, «гасцявая», «узорна-паказальная»... Пацёгся пеш-
шу, праявіў прынцыповасць: глядзець дык глядзець. Каб ведаў, дзе ўпа-
дзеш, саломкі падаслаў бы... (М.Герчык. Вяртанне да сябе). Міла гаво-
рыць: — Ну, што ж цяпер расстройвацца попусту, не падымеш яго. Ад-
куль хто ведае. Нездарма ж людзі гавораць: калі б ведаў, дзе павалішся,
то і саломкі падаслаў бы (В.Гігевіч. Варыянт). КАБ ВЕДАЎ ЧАЛАВЕК,
ДЗЕ
СПАТЫКНЕЦЦА
(ПАКОЦІЦЦА),
ТО
ПЕРАСТУПІЎ
БЫ
ТОЕ
МЕСЦА
(САЛОМКІ
ПАТРУСІУ
БЫ).
—
Каб
ведаў
чалавек,
дзе
спатыкнецца, то пераступіў бы тое месца, — заўважыў Ціток (М.Лобан.
На парозе будучыні). — Людскі быў чалавек... І жыць мог бы яшчэ доў-
га... — Да-а-а... Каб ведаў чалавек, дзе пакоціцца, то саломкі натрусіў
бы... (П.Місько. Градабой).
— Насовіч: Каб веданне, айдзе павалішся, валей бы сесці там; Пры-
казкі: Каб ведаць, дзе павалішся, саломкі бы падсцяліць; Каб ведаў, дзе
96
Дадатковыя словы
зесці
8 👁