вум:] І піць не хачу і грошы не плачу. Знаеш прыпавесць: і рыбы не хачу і адзежкі не змачу (В.Дунін-Марцінкевіч. Сялянка). — Прыказкі: І рыбы не хачу і хваста не мачу. І САМ НЕ ГАМ І ДРУГОМУ НЕ ДАМ. Кажуць з неадабрэннем пра таго, хто сам не карыстаецца і іншым не дае карыстацца чым-н. «Ніза- што ніколі не аддам я людзям таго, што сам прыкмеціў». Калі пера- класці гэтае высокае віційства на мову прозы, дык дакладны сэнс гэтых радкоў такі: і сам не гам і другому не дам (В.Вітка. Пакаленне, гартава- нае ў агні). Пакуль што яны баяцца мяне, лічацца, але калі зразумеюць, што я і сам не гам і другому не дам, то... (Л.Гаўрылкін. Не магу без цябе). Паставілі капец, і цяпер ужо ніхто сюды не меў права паткнуцца. Так ён і марнеў, гэты кавалак, без карысці, нават жывёлу на ім не па- свілі; сам, значыцца, не гам і другому не дам (К.Чорны. Бацькаўш- чына). Пад кустом ляжалі зрэзаныя ліпавыя пруты. Нехта нядаўна пра- ходзіў тут, парэзаў усё і кінуў: «Сам не гам і другому не дам» (АЛарны- шэвіч. Світанне). А сад Сінчык зглуміў: пазабіваў медныя цвікі ў ствалы, і дрэвы пасохлі. Сам не гам і другому не дам (Х.Жычка. Зброю бяруць сыны). ЯК САБАКА НА СЕНЕ — І САМ НЕ ГАМ І ДРУГОМУ НЕ ДАМ. Плюшкін, самы сапраўдны Плюшкін нашага часу. Як сабака на сене — і сам не гам і другому не дам (М.Машара. «Крэсы» змагаюц- ца). * Калі сам не гам, дык нікому не дам? Так ты падумала пра мяне? (П.Пестрак. Гумно без варот). А на што яна разлічвала, калі ў народны кантроль, у партком падавала? Вярнуць мяне? Каб я раскаяўся і вярнуў- ся? А мо проста кары для мяне хацела? Каб спакасціць больш... Калі сама не гам, то й другому не дам... (П.Місько. Градабой). — Насовіч: Сабака на сене ляжыць, сама не есць і другім не дасць; Прыказкі: Сам не гам і другому не дам; Сядзіш, як сабака на сене: і сам не гам і другому не дам. ІСКРУ ТУШЫ ДА ПАЖАРУ, БЯДУ АДВОДЗЬ ДА ЎДАРУ Умей своеча- сова засцерагчыся ад якой-н. непрыемнасці, небяспекі. — То каб нам якую паперку... — А навошта яна вам? — Іскру тушы да пажару, бяду адводзь да ўдару... Добра было б друкаваную паперку мець, тады нія- кая навалач не прычэпіцца (І.Гурскі. Вецер веку). Быць ці не быць? Не сумняваюцца толькі тугадумы. Разумныя людзі праўду кажуць: іскру тушы да пажару, бяду адводзь да ўдару... (В.Шырко. Сцяжына да лю- дзей). — Прыказкі: Іскру тушы да пажару, бяду адводзь да ўдару. І СЦЕНЫ МАЮЦЬ ВУШЫ Каго-н. могуць падслухаць. Ужываецца як па- пярэджанне быць асцярожным у размове, каб не падслухалі. [Навум:] Маў- чы, Ціт! Не наша дзела аб гэтым гаманіць. Знаеш прымаўку: і сцены маюць вушы (В.Дунін-Марцінкевіч. Сялянка). Размова гэта вялася ў гу- мне і, здэцца, сам-насам, але ж праўду, мусіць, людзі кажуць, што і сцены маюць вушы (К.Крапіва. Каровін мужык). Усе, хто быў у карчме, пераглядаліся і пачыналі гаварыць: — Пане Казімір, ціха, а то і сцены маюць вушы... (П.Пестрак. Камень). Хоць цесць і свой чалавек і ў зя- цевы справы лішне нос не торкае, але не ўсё можна ў хаце гаварыць. Бо, як вядома, і сцены маюць вушы (І.Навуменка. Вецер у соснах). І Ў СЦЕН ЁСЦЬ ВУШЫ. Рыбак хацеў перапыніць Басю — навошта было расказваць усё тое? Каму не вядома, што і ў сцен ёсць вушы (В.Быкаў. Сотнікаў). * [Князь:] А часам сцены вушэй не маюць, пан Анггорп? [Ашторп:] Панове, будзьце спакойны (В.Гарбацэвіч. Максім Саравітан). Сядзелі, ціха разважалі, бо вушы могуць быць і ў сцен (Я.Колас. Рыбакова хата). 95
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
7 👁