І ЗА ЛУЧЫНКУ ЗНОЙДЗЕ ПРЫПЫНКУ. Кажуць з незадавальненнем пра таго, хто беспадстаўна прыдзіраецца да каго-н. Сін.: І за шчэпку знойдзе прычэпку. — Ах, вы дурныя і хітрыя! — загневаўся яшчэ больш цар скамарохаў. — Голадам морыце людзей! Бязбожнікі вы! Грэшнікі вы! У пекла я вас кіну! Вы хочаце мець вечных дармовых парабкаў? — Ой, ой, ой... — узмаліўся пан. — Строгі бог гасподзь, і за лучынку знойдзе прычынку, каб накрычаць... (З.Бядуля. Сярэбраная табакерка). — Насовіч: І за лучынку можна найці прычынку; Янкоўскі: І за лучы- нку знойдзе прычынку. І ЗА ШЧЭПКУ ЗНОЙДЗЕ ПРЫЧЭПКУ. Кажуць з незадавальненнем пра таго, хто беспадстаўна прыдзіраецца да каго-н. Сін.: І за лучынку знойдзе прычынку. Пра цівуна расказваюць на сяле, як пра самага страшнага разбойніка. Цівун і за шчэпку знойдзе прычэпку, каб паздзекавацца з чалавека (А.Якімовіч. Адкуль ліха на свеце). — Гыр-гыр-гыр! — Кусі, кусі, кусі!.. На тое ж вы людзі, а прычэпку знойдзеш і за шчэпку... (М.Гарэцкі. Антон). — Насовіч: І за шчэпку найдзеш прычэпку; Прыказкі: І за шчэпку пан знойдзе прычэпку. ІЛБОМ СЦЯНЫ НЕ ПРАБ'ЕШ. Гл. Галавою (ілбом) сцяны не праб'еш. ІНДЫК ДУМАЎ, ДУМАЎ (МНОГА ДУМАЎ) ДЫ ЗДОХ. Ужываецца як рэакцыя на слова д у м а ц ь ( п а д у м а ц ь) у папярэдняй рэпліцы сураз- моўніка. — Заўтра можа пайсці дождж, і хлеб загіне. Паветкі ж ніводнай не маеце. Ты падумаў аб гэтым? — Індык многа думаў ды здох (В.Пра- скураў. Святая сівізна). — Янкоўскі: Індык думаў, думаў, папаў у мох дый здох; Выслоўі: Індык думаў, думаў дый здох. І РАД БЫ Ў РАЙ, ДЫ ГРАХІ НЕ ПУСКАЮЦЬ. І хацелася б зрабіць што-н., ды немагчыма. Гаворыцца, калі каму-н. прыходзіцца прымірыцца з абставінамі. — Жаніцеся, ці што, а то... — Я і рад бы ў рай, ды грахі не пускаюць! — выгукнуў Міця наўздагон Сямёну. — Каця не хоча, кажа, мала зарабляю (А.Макаёнак. Твой хлеб). Рад бы ў рай, ды грахі не пускаюць — помню гэтую ўсмешку эмалі. А цяпер думаю, што тры- маюць нас грахі як даўжэй на зямлі (Р.Барадулін. Рад бы ў рай...). — Дзяўчына яна прыгожая, хлопцы знойдуцца. — А ты адмаўляешся? — І рад бы ў рай, ды грахі не пускаюць (І.Чыгрынаў. Трэція пеўні). ХА- ЦЕУ БЫ Ў РАЙ, ДЫ ГРАХІ НЕ ПУСКАЮЦЬ У тым-то, брат, і загво- здка, што хацеў бы ў рай, ды грахі не пускаюць. На чыім возе едзеш, таму і песню спявай (І.Навуменка. Сасна пры дарозе). І РАДА Б ДУША Ў РАЙ, ДЫ ГРАХІ НЕ ПУСКАЮЦЬ — Здаравенькі булы! Бог помач! — Казаў бог, каб і сам дапамог! — адказваюць яму. — І рада б душа ў рай, ды грахі не пускаюць... (Р.Няхай. Туман над стэпам). [Гу- довіч:] Ну, лавіце на здароўе [рыбу]. [Максіменя:] А вы? [Гудовіч:] Другім разам. Рада б душа ў рай, ды грахі не пускаюць (К.Крапіва. З народам) ХАЦЕЛА Б ДУША Ў РАЙ, ДЫ ГРАХІ НЕ ПУСКАЮЦЬ Мне вядома і тое, чаму на міліцыю злуешся. Стаіць, відаць, птушачка ў пашпарце. Але і сам я не лепшы. Хацела б душа ў рай, ды грахі не пу- скаюць (І.Навуменка. Вася-Бліцкрыг). * Майстры такія ветлівыя, вясёлыя. «Раней не можам, дарагі грама- дзянін. Рады б душою, ды не можам. Як той казаў, і рады б у рай, ды план не пушчае. Самі разумееце...» (М.Пянкрат. Дыялог). — Насовіч: Рад бы ў рай, ды грахі не пускаюць; Прыказкі: Рад бы ў рай, ды грахі не пускаюць; Хацела б душа ў рай, ды грахі не пушчаюць. І РЫБЫ НЕ ХАЧУ, І АДЗЕЖКІ НЕ ЗМАЧУ. Кажа той, хто адмаўляец- ца ад удзелу ў чым-н. [Іцка:] Але з ты, Цітачка, сказы, цы заплаціс! [На- 94
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

прабеш
10 👁