Насовіч: Касіць бы касіў, ды каб чорт касу насіў; Федароўскі: І ба-
ран бы касіў, каб Хто касу насіў.
І БЕЗ ПАПА ВЕДАЮ (ВЕДАЕМ, ЗНАЮ, ЗНАЕМ), ШТО Ў НЯДЗЕЛЮ
СВЯТА. Гэта ж — відавочная ісціна. Ужываецца іранічна ў дачыненні да
таго, хто сцвярджае што-н. агульнавядомае. Напэўна, [Семілапаў] ска-
заў бы ехаць на месца пражывання і ад мясцовага паліцэйскага началь-
ства прасіць дазволу жыць і працаваць у Вільні. «Але я і без папа ведаю,
што ў нядзелю свята», — прыгадаў Лабановіч старую прыказку (Я.Ко-
лас. На ростанях).
* — Ты мне закрэсліла ўсю нататку! — Лішняга нічога я не крэсліла.
Ты чуў, як у нас старыя людзі кажуць: «І дурань ведае, што ў нядзелю
свята!» А як мы з табой пачынаем? Мы, — гэта яна сказала, дыпламаты-
чна, нібыта і яна дольшчыца на тую нататку. — «Мы ўсе добра ведаем...»
А калі мы ўсе добра ведаем, дык навошта тады і галаву людзям дурыць?
Ты скажы пра тое, чаго мы не ведаем (У.Дубоўка. Жоўтая акацыя).
— Насовіч: І без папа знаем, што ў нядзелю свята; Янкоўскі: Без папа
ведаю, што ў нядзельку свята; Прыказкі: Мы ведаем без папа, што ў ня-
дзелю свята; Вядома і без папа, што ў нядзелю свята.
І БОГА ХВАЛІ І ЧОРТА НЕ ГНЯВІ. І адных паважай, і другіх не на-
стройвай супраць сябе. [Навум:] Пан з панам пазнаюцца, а мы ўсё-такі
ў бядзе. Добра кажа прыгаворка: і бога хвалі і чорта не гняві (В Дунін-
Марцінкевіч. Сялянка).
— Насовіч: І богу маліся, і чорта не гняві; Ляцкі: Бога хвалі, чорта не
гняві; Федароўскі: Бога не гняві і чорта не смяшы; Прыказкі: І бога хвалі
і чорта не гняві.
ІВАН КІВАЕ НА ПЯТРА А ПЁТР НА ІВАНАЎ Адзін звальвае сваю ад-
казнасць, віну на другога. Там [у трэсце] адмаўляюцца: маўляў, да нас
гэты бальшак не мае дачынення. Райвыканком таксама захоўвае поўнае
маўчанне. Вось і атрымліваецца, што Іван ківае на Пятра, а дарога як
ляжала ў калдобінах, так і ляжыць (Звязда. 1976, 11 верас.). Адгаворва-
юцца [мясцовыя ўлады], што загаду не атрымалі. Вось я ваенны чала-
век, у нас на першым плане загад:і яго выкананне... А тут Іван ківае на
Пятра... Чакаюць (А.Кажадуб. Дуб). Увядзенне мэрства таксама накіра-
вана на ліквідацыю звыклага нашаму вуху і вобразу жыцця: Іван ківае
на Пятра, а Пётр — на Івана (Звязда. 1990, 14 снеж.). ЯНКА КІВАЕ НА
ПЕТРУСЯ,
А
ПЯТРУСЬ
НА
ЯНКУ.
—
Мы
кіраваліся
паказаннямі
тэхнічнага аддзела... — Янка ківае на Петруся, а Пятрусь на Янку?..
Так... Ну, а былі якія здарэнні з цягнікамі пры такіх от бессістэмных
прыпынках ля пільні? — Не... Не было, — пачуўся суладны адказ
(Х.Шынклер. Сонца пад шпалы).
—
Запазычанне з рускай мовы, дзе прыказка развілася на аснове
фразеалагізма ківаць на Пятра, які па сферы першапачатковага ўжывання
з'яўляецца крылатым выразам з байкі І.А.Крылова «Люстэрка і Малпа». У
маралі байкі гаворыцца: «Што Клімыч рукі грэць умее, — людзі знаюць;
пра хабар Клімычу чытаюць, а ён украдкай) ківае на Пятра» (Пераклад
М.Клімавіча).
І ДА ГРЫБА ТРЭБА НАГНУЦЦА. Каб дасягнуць чаго-н., мусіш часам
рабіць і што-н. не зусім прыемнае. [Царык:] Будзем на волі. Я, можа, і не
пайшоў бы да гэтага Карыбы, але, як кажуць, і да грыба трэба нагнуцца
(В Адамчык. Голас крыві брата свайго).
93
Дадатковыя словы
зяўляецца
9 👁