З ЯКОЮ ЛЫСІНКАЙ ЦЁЛКА НАРАДЗІЛАСЯ, З ТАКОЙ І ЗДОХНЕ.
Гл. Як (калі) удасца жарабё (бычок) з лысінкай, дык і здохне такім.
ЗЯМЛЯ СВЯТАЯ ЎСІХ ПРЫМАЕ. Пра смяротнасць кожнага чалавека.
Будзе на свеце хоць трошкі праўды, дык людзі і жыцьмуць. А згоніш яе
з зямлі — збірайцеся, людцы, і паўзіце на могілкі. Кажуць, зямля свя-
тая ўсіх прымае (А.Кажадуб. Стрэчанне).
— Прыказкі: Зямля ўсіх прымае: і здаровых, і слабых; Зямля-матушка
ўсіх прымае.
ЗЯЦЬ ЛЮБІЦЬ УЗЯЦЬ. Пра ўзаемаадносіны паміж зяцем і цесцем ці цёш-
чай. Цешча ўкруга зяця і так і гэтак, зяцёк, сынок. Што цёшчы, абы да-
чцэ добра было, а дачка не жаліцца. І кабанчык у хлевушку рохкае, ду-
рань, не ведае, што час яго адмераны. Зяць любіць узяць. І Сымоніха
рада (А.Кудравец. Сачыненне на вольную тэму). Ну, што? Нажылася
ўжо ў зяця ў горадзе? Пачакай, соладка не будзе... Кожны зяць любіць
узяць... Вось як! (Я.Каршукоў. Тэкля і пеўнік).
* [Ціхонь:] Чакай, сваток, пачакай, свацця! І з музыкай нельга спя-
шацца. Мы людзі не такія простыя, і каб нам сесці, вы павінны вуглы ды
кішэні свае патрэсці. Сам ведаеш добра, што зяць стараецца ўзяць ды
прыўзяць (І.Козел. Над хвалямі Серабранкі).
—
Насовіч: Зяць любіць узяць; Прыказкі: Зяць любіць узяць; Цесць
любіць чэсць, а зяць любіць узяць.
І
І АДТУЛЬ ГОРАЧА (ГАРАЧО), І АДСЮЛЬ БОЛЯЧА (БАЛЯЧО).
Цяжка знайсці выхад з непрыемных абставін. Сін.: Куды ні кінь, усюды
клін: Ты на гару, а чорт за нагу. Цяжка было малаарганізаванай беднаце
змагацца з пануючым класам: сілай штыкоў яе заганялі ў паднявольнае
становішча, дзе яна знаходзілася пад падвойным уціскам — сацыяль-
ным і нацыянальным. Гэта было такое становішча, калі «адтуль горача,
адсюль боляча» і калі «б'юць і плакаць не даюць» (К.Крапіва. Белару-
скія прыказкі). Дык што ж рабіць? Адтуль горача, адсюль боляча. Дрэн-
на будзеш служыць — немцы арыштуюць, добра — партызаны... (І.На-
вуменка. Вецер у соснах). [Навум:] Дагадаўся толькі, што нам, пэўне,
горшай катаргі не будзе, якую мы ад камісара церпім. Бо знаеш пры-
маўку: і адсюль гарачо, і адтуль балячо (В. Дунін-Марцінкевіч. Сялян-
ка).
— Насовіч: І адсюль балячо, і адтуль гарачо; Прыказкі: Адсюль га-
рачо, а адтуль балячо.
І БАРАН БЫ КАСІЎ, КАБ ХТО КАСУ НАСІЎ. Не так лёгка што-н.
робіцца, як пра гэта мяркуе хто-н. Часцей ужываецца як насмешка над
няўмекам ці лодарам. Бачылі вы такога? «Дарагая рэдакцыя, падкажы,
дарагая рэдакцыя, перарабі, але подпіс мой пастаў!» А ці ведаеш ты,
Петрусём што «і баран бы касіў, каб хто касу насіў»? Вучыся жыць і
працаваць
самастойна!
(У.Дубоўка.
Жоўтая
акацыя).
—
Працаваць
трэба. — Глядзі, напрацаваўся!.. — І баран бы касіў, каб хто касу на-
сіў... (ААсіленка. Паплавы).
* — Цяпер, дзеду, не косіце? — спытаў Ігар. — Няма сілы. Я б касіў,
каб чорт касу насіў... (М.Капыловіч. Былі б рукі).
92
Дадатковыя словы
бюць
12 👁