З ПЕСНІ СЛОВА НЕ ВЫКІНЕШ. Прыходзіцца гаварыць усё, усю праўду.
Кажуць у апраўданне, калі даводзіцца гаварыць і што-н. не зусім прые-
мнае. Што зробіш, калі гэта праўда, даражэнькі. Людзі ж кажуць: з
песні слова не выкінеш... (У.Мяжэвіч. Два Якубы). Як кажуць, з песні
слова не выкінеш, — Нідэрланды не толькі змагаліся за сваю незале-
жнасць і самастойнасць супраць заваёўнікаў, але і самі былі зава-
ёўнікамі — падпарадкавалі сабе Інданезію, Сурынам і большую частку
Антыльскіх астравоў (Б.Сачанка. У краіне польдэраў і цюльпанаў).
Шмат пра што зараз быццам і ўспамінаць непрыстойна, але, як кажуць,
з песні слова не выкінеш... (В.Блакіт. Усмешка Фартуны). Сам выбіраў
[жонку], дык, калі што якое, на сябе, як той казаў, і наракай. Ну, а што
было, дык было — з песні слова не выкінеш... (М.Кусянкоў Жар пад
прыскам).
—
Федароўскі: З песні слова не выкінеш; Прыказкі: З песні слова не
выкінеш; З песні слова не выкідаюць: як спяваюць, так спяваюць.
З РАБОТЫ КОНІ ДОХНУЦЬ. Гл. Ад (з) работы коні дохнуць.
З ТВАРУ ЯЙКА (ЯЙЦО), А ЎСЯРЭДЗІНЕ БАЎТУН. Кажуць з асуджан-
нем пра няшчырага, крывадушнага чалавека. Можа, ён [Мазура] хацеў
вырвацца з турмы, спадзяваўся выйсці на волю, такім спосабам знайсці
ратунак. Ці, можа, яго дапёк распусны, жулікаваты Грушка, і ён уцякаў
абы-куды, хоць у пекла. Бо Грушку таго першага здзеку дараваць не
мог і ўжо ў вочы ўпікаў: «З твару яйко, а ўсярэдзіне — баўтун»
(В. Адамчык. Год нулявы).
— Прыказкі: З твару — яйка, а ўнутры — баўтун.
З ХАРАСТВА ВАДЫ НЕ НАП'ЕШСЯ. Хараство, прыгажосць не асноўнае
пры выбары жонкі ці мужа. — Бойся ты яе [Алесі]. — А чаго я маю ба-
яцца?.. — Харошая надта. А з хараства, кажуць, вады не нап'ешся.
Жыць трэба. Мужыка першага са свету звяла... Род ужо іхні гэдакі...
(ВАдамчык. Чужая бацькаўшчына).
— Прыказкі: З красаты вады піць не будзеш.
З ХАТКІ Ў ХАТКУ, ДЫК НА РУБЕЛЬ УПАДКУ. Перасяленне на новае
месца вымагае значных выдаткаў. Дый рыштунку многа, што тут гава-
рыць, з хаткі ў хатку, дык на рубель упадку, а тут не рублём пахне
(К.Крапіва. На пасёлкі).
— Прыказкі: З хаты ў хатку — рубель упадку.
З
ЧУЖОГА
ВОЗА
І
СЯРОД
(У)
ГРАЗІ
(БРОДУ)
ЗЛАЗЬ
(ЗЛАЗЯЦЬ,
ЗЛЕЗЕШ). З чым-н. чужым даводзіцца расстацца і ў самы нязручны мо-
мант. Коля разводзіць рукамі і гаворыць, звяртаючыся да Ціхана: — З
чужога воза і сярод гразі злазь. Але нічога, Цішка, лічы, што лыжы ў
цябе на нагах (Г.Васілеўская. Малюнак на снезе). — Разважаць будзем
потым, — ужо са злосцю сказаў Карней. — Што датычыцца трантаў
тваіх, ты забярэш, калі мяне дома не будзе. А пакуль па-добраму —
вунь парог. — Ён не аспрэчваў, не агрызаўся. Ведаў, што з чужога воза
і сярод броду злезеш (М.Гроднеў. Сын). Ігар ужо збіраўся папрасіцца ў
Станіслава, каб ён дазволіў пажыць у яго які месяц ці два, але той апя-
рэдзіў: «Праз тыдзень да мяне прыязджаюць. Так што...» Хто прыязджае
і чаго прыязджае, Ігар не дапытваўся. Крыўдна было, што яго як быц-
цам выганяюць, але што зробіш. З чужога воза і ў гразі злазь (У.Шаха-
вец. Двое сярод астатніх).
— Насовіч: З чужога коніка і ў гразі ссядаюць; Федароўскі: З чужога
воза сярод балота злазь; Прыказкі: З чужога вазка і сярод гразі злазяць; З
чужога каня злазь у гразь.
З ШАЛУДЗІВАЙ АВЕЧКІ ХОЦЬ ШЭРСЦІ КЛОК. Гл. З паршывай (ша-
лудзівай) авечкі хоць шэрсці клок.
Дадатковыя словы
напешся
12 👁