З НАПАСЦІ НЕ ПРАПАСЦІ. Гл. Ад (з) напасці не прапасці. ЗНЯЎШЫ ГАЛАВУ, ПА ВАЛАСАХ НЕ ПЛАЧУЦЬ. Страціўшы важнае, вялікае, няма чаго шкадаваць малое, дробязі. Гаворыцца, калі позна і бе- скарысна шкадаваць што-н. Сін.: Прапала кароўка, прападай і вяроўка. [Жлукта:] Ці думаў я месяц таму назад, што чорт мяне загоніць сюды?.. Ну, як табе падабаецца пакой? [Клава:] А, ужо які ёсць. Зняўшы галаву, па валасах не плачуць (К.Крапіва. Мілы чалавек). Смешна і несур'ёзна гаварыць доўга цяпер пра раскулачванне. Зняўшы галаву, па валасах не плачуць (І. Мележ. Завеі, снежань). Тут, як кажуць, зняўшы галаву, па валасах не плачуць. Раз здарылася — няхай! Я да цябе ніколі з прось- бамі не звяртаўся — першы раз (А.Асіпенка. Непрыкаяны маладзік). Вось тут і сказаў сваё кулямёт. Злосці было і ў яго, і ў тых, што па ба- рознах бульбы перабягалі сюды. Пашчапалі крыжоў шмат. Было два мармуровыя помнікі — і тым дадалося. Дзе ўжо тут: зняўшы галаву, па валасах не плачуць (А.Кудравец. Сачыненне на вольную тэму). — Янкоўскі: Згубіўшы галаву, па валасах не плачуць; Рабкевіч: Зняў- шы голаў, па валасах не плачуць. ЗОЛАТА І Ў СМЕЦЦІ (У ПОПЕЛЕ) БЛІШЧЫЦЬ. Добрае, вартае нідзе не траціць сваіх якасцей, усюды прыкметнае. — Трэба самому быць толькі добраму, набліжацца нейкім чынам да гэтай эліты. — Сярод смецця? — Хаця б і так. Золата, кажуць, і ў смецці блішчыць. — Уста- рэла. У вялікай кучы смецця золата век ніхто не заўважыць (Я.Ермало- віч. Валуны). Сват тым часам ужо сеў за стол, паставіў паўлітра і гава- рыў далей: — Ой, маці, кінь чысціць [шкло ў лямпе]. Золата і ў попеле блішчыць. Нас пазнаеш за вярсту. Мы людзі знакамітыя, не лыкам шы- тыя (У.Дамашэвіч. Дзявочая клятва). — Насовіч: Золата і ў попеле відна; Прыказкі: Золата і ў гразі блішчыць; Золата і ў попеле свеціцца (пазнаць, відаць). З ПАКЛОНУ (З ПАКЛОНАЎ) ГАЛАВА (ГАЛОЎКА) НЕ БАЛІЦЬ. Ка- жуць як адабрэнне пакорлівага, ветлівага чалавека. Карыся, Кацярынка, старому, кланяйся і маладому, з паклонаў галоўка не баліць, стары і малы благаславіць (В.Дунін-Марцінкевіч. Гапон). Трэба быць па- корлівым і далікатным у абыходжанні: «З паклону галава не баліць» (К.Крапіва. Беларускія прыказкі). * Бо хоць кажуць, што з уклону не баліць галоўка, — не зважай: з ярма-прыгону выйшла гэта слоўка (Я.Колас. Будзь цвёрды). — Насовіч: З паклону галава не баліць нікому. З ПАРШЫВАЙ (ШАЛУДЗІВАЙ) АВЕЧКІ ХОЦЬ ШЭРСЦІ (ВОЎНЫ, ПОЎСЦІ) КЛОК (КАСМЫК). Калі нельга атрымаць ад каго-н. многае, то рады ўзяць хоць што-н. нязначнае. Гаворыцца пра каго-н. з непашанай. [Скарына:] У крайнім выпадку, калі пагодзімся дараваць доўг вялікаму князю, калі ён пагодзіцца на адкрыццё ў Маскве друкарні, у якой бы я мог рабіць кнігі як на патрэбу княскага двара і рускай праваслаўнай царквы, так і на вываз у свой беларускі край... [Максім Грэк:] З паршы- вай авечкі хоць шэрсці клок... (А.Петрашкевіч. Прарок для Айчыны). «З шалудзівай авечкі хоць воўны клок», — падумаў Рыгор Бяда, рады, што і заданне выканаў, і вінтоўку сабе так нечакана здабыў (Б.Сачанка. Вялікі Лес). [Заслонаў:] Пі чай з нямецкім шакаладам. [Тоня:] З ня- мецкім не хачу. Хай яны ім падавяцца. [Заслонаў:] Ну, гэта ты дарма. З паршывай авечкі хоць поўсці касмыкі (М.Матукоўскі. Паядынак). * [Каравай:] Пры падпісанні [дагавору] не выпілі магарыч, то давай за скасаванне... [Скаромны, выліваючы каньяк у рот:] Хоць шэрсці клок (А.Макаёнак. Таблетку пад язык). — Прыказкі: З паршывай сабакі хоць шэрсці клок. 90
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

несурёзна
11 👁