просіць, кланяецца па тры разы аднаму слупу... Ну што тут скажаш —
зляпіў бог душу, ні ў пень, ні ў грушу (А.Кажадуб. Рака вады жывой).
—
Прыказкі: Даў бог душу — ні ў пень, ні ў грушу; Сатварыў бог
душу — ні ў пень, ні ў грушу.
З МІЛЫМ (З ЛЮБЫМ) РАЙ І Ў ШАЛАШЫ (У БУДАНЕ). З любімым
чалавекам усюды добра, нават у цяжкіх умовах. Адной уцехай для нас
была прыказка, што з мілым і ў шалашы рай. Затое сапраўдным раем
здаўся нам пакой, які праз некаторы час атрымалі мы ў папоўскім доме
(К.Крапіва. Ад маленства да сталасці). — Шкада, што ў ім [замку]
жыць нельга, — сказаў Сцяпан. — З мілым і у шалашы рай, — адка-
зала яна [Мая] (І.Дуброўскі. Вялікая Мядзведзіца). — А вы тут доўга
думаеце жыць?.. — спытаў Мікола ў Валі. — Пакуль нам няма дзе, —
адказала яна. — З мілым рай і ў шалашы, — засмяяўся Вадзім
(Л.Гаўрылкін. Прашу звольніць мяне). — Мілы, які ты смешны. А дзе
ж мы жыць будзем? — Ты сказала «мілы». Дык жа з мілым і ў шалашы
рай (М.Пянкрат. Шчасце маё). Людзі кажуць, што з любым і ў будане
рай!.. Любы быў з ёю, быў яе, увесь да капелыа яе!.. (І.Кудраўцаў. Раз-
гневаная зямля). — Неяк бы жылі, — ціха адказала Святлана. — З лю-
бым рай і ў будане... (А.Крыга. Порт прызначэння). — А куды мы
едзем?.. — А мне ўсё адно, — адказала радасная, задаволеная Клаўдзя.
— З мілым рай і ў будане (Б.Сачанка. Вялікі Лес).
*
— Хадзем жа! — Не магу. — Чаму? Адвагі мала. Далёкі свет,
чужы... — А помніш, ты казала, пра рай і ў шалашы? (А.Куляшоў. Песня
аб слаўным паходзе). [Саладуха да Наташы:] Зажывём мы паціху... спа-
койна... Нашто нам тыя камяніцы?.. Колькі працы!.. Як гэта кажуць: з
мілым і ў шалашы добра... (І.Гурскі. Свае людзі). Як захочаш смачна есці,
жыць, не лічачы грашы, умудрышся спрытна несці, з мілым рай і ў га-
ражы! І нясеш, і весела ад любога несіва! (Р.Барадулін. Несуны).
—
Запазычанне з рускай мовы, куды выраз прыйшоў з народнай
песні на словы паэта Н.М.Ібрагімава — аўтара «Рускай песні» (1815), дзе
ёсць такія радкі: «Не ищи меня, богатый, ты не мил моей душе. Что мне,
что твои палаты? С милым рай и в шалаше!»
— БРС: З мілым рай і ў будане.
З
МІРУ
ПА
НІТЦЫ
—
ГОЛАМУ
САРОЧКА
(КАШУЛЯ).
Ад
усіх
па-
троху — і атрымаецца нешта значнае, адчувальнае для каго-н. аднаго.
Пра цесця ў інстытуце маладыя аспіранты гаварылі, што ён працуе па
прынцыпу: з міру па ніцгы і — голаму сарочка... (В.Гігевіч. Мелодыі
забытых песень). Калі нічога не падкіне пляменнік Змітрок, то ягоны
цесць, Маруцін бацька Дзям'ян, нешта прыстараецца... Ды і суседзі па
рублю падкінуць. Недарма ж кажуць: з міру па нітцы — голаму сарочка
(М.Гроднеў. Нязведаная даль).
* Увайшоўшы ў пакой, у якім былі накрыты сталы, усе былі ў заха-
пленні. Ёсць што выпіць і закусіць. Румянцава не ўтрымалася: — Усёй
грамадой па ніцгы, голаму кашуля (І.Гурскі. Вецер веку). Са свету па
ніцты, беднаму кашуля. Бадай гэтага прынцыпу прытрымліваліся асобныя
і, дарэчы, зусім не бедныя работнікі сервісу (Вожык. 1983, № 2). Стар-
шыня дазволіў браць салому з буртоў, дзе выбрана бульба. Дзякуй і за
гэта. З кожнага па нітцы — беднаму кашуля (В.Шырко. Сцяжына да лю-
дзей).
— Насовіч: З міру па нітачцы, голаму сарочка; Федароўскі: З міру па
нітцы, то голаму рубашка; Прыказкі: З міру па нітцы — голаму сарочка;
З міру па нітцы, а голаму кашуля.
ЗНАЕ КОШКА, ЧЫЁ САЛА З'ЕЛА. Гл. Ведае (знае) кошка, чыё сала
з'ела.
.89
Дадатковыя словы
дзямян, зела
12 👁